RU BE

Вядомыя беларусы народжаныя 1 сакавіка

Малчанаў Павел Сцяпанавіч

1 сакавіка 1902г - 24 лютага 1977г

Гомельская вобласць, Буда-Кашалёўскі раён, Івольск

Акцёр, Рэжысёр

Беларускі акцёр і рэжысёр, Народны артыст БССР. Як рэжысёр паставіў «Арыстакраты» М. Пагодзіна, «Паўлінка» і «Прымакі» Янкі Купалы і іншыя. Сумесна з І. Бахарам зняў фільм «Палескія рабінзоны». Аўтар успамінаў «Тэатр — маё жыццё».

Чытаць далей

Лось Еўдакія Якаўлеўна

1 сакавіка 1929г - 3 ліпеня 1977г

Віцебская вобласць, Ушацкі раён, Старына

Дзіцячыя пісьменнікі, Пісьменнікі, Паэты

Беларуская паэтэса. Аўтар зборнікаў вершаў «Сакавік», «Палачанка», «Лірыка». Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Абутая елачка», «Казка пра Ласку», апавяданняў «Дзесяць дзён у Барку». Музыку на яе вершы напісалі У. Алоўнікаў, Т. Вагнер, Д. Камінскі.

Чытаць далей

Сідарэвіч Анатоль Міхайлавіч

1 сакавіка 1948г

Брэсцкая вобласць, Ганцавіцкі раён, Задуб’е

Гісторык, Публіцыст

Беларускі гісторык, публіцыст. Выступае ў друку як публіцыст і літаратурны крытык. Аўтар навуковых прац і артыкулаў. Апублікаваў шэраг дакументаў беларускага руху, лісты і творы Аляксандра Бурбіса і Уладзіміра Жылкі, успаміны Ф. Стацкевіча.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(