RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Драгічынскім раёне

Знакамітасці родам з Драгічынскага раёна: пісьменнікі, вучоныя, акцёры, музыканты і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Мікалай Мікалаевіч Федзюковіч

22 мая 1943г - 8 студзеня 1997г

Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, Гутава

Паэт

Беларускі паэт, перакладчык. Аўтар зборнікаў вершаў «Зямля-магніт», «Мілавіца», «Птушыны грай», «Макаў цвет». Яго вершы перакладаліся на літоўскую, украінскую і іншыя мовы. Перакладаў з рускай, французскай і ўкраінскай моў.

Чытаць далей

Кісліцына Ганна Мікалаеўна

8 верасня 1967г

Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, Драгічын

Літаратуразнавец , Публіцыст , Філолаг

Беларускі літаратуразнаўца, публіцыст. Доктар філалагічных навук. Старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН РБ. Аўтар манаграфій па гісторыі літаратуры.

Чытаць далей

Клімчук Фёдар Данілавіч

27 лютага 1935г - 22 кастрычніка 2018г

Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, Сіманавічы

Гісторык , Лінгвіст

Беларускі мовазнаўца-дыялектолаг, гісторык. Аўтар больш як 200 навуковых прац. Асноўныя кірункі навуковае дзейнасці: дыялекталогія, тапаніміка, этнагенез, міжмоўныя і міжэтнічныя кантакты. Выдаў пераклад «Новага Запавету» на заходнепалескі дыялект.

Чытаць далей

Кожух Уладзімір Уладзіміравіч

7 сакавіка 1953г - 6 ліпеня 2017г

Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, Драгічын

Мастак

Беларускі мастак. У яго карцінах зварот да архаічных пластоў этнічнай культуры беларусаў носіць рамантычны характар. За серыю работ «Чарнобыля чорная быль» прысуджана прэмія прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь.

Чытаць далей

Сянкевіч Васіль Іванавіч

19 сакавіка 1959г

Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, Асіпавічы

Лінгвіст , Навуковец , Мовазнавец

Беларускі мовазнавец. Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: фенаменалагічная лінгвістыка, інстытуцыянальная лінгвістыка. Даследуе праблемы прагмалінгвістыкі, семантыкі беларускай, польскай і рускай моў.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(