RU BE

Беларускія партрэтысты

Гаўрыленка Павел Нічыпаравіч

15 лютага 1902г - 4 лютага 1961г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Касцюкоўка

Жывапісец, Партрэтыст, Мастак

Беларускі жывапісец. Аўтар твораў пра гісторыка-рэвалюцыйныя падзеі, працоўныя будні горада і вёскі, подзвігах беларускіх партызан, а таксама партрэтаў і пейзажаў. Адзін з арганізатараў моладзевага аб’яднання Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі ў Віцебску.

Чытаць далей

Кудрэвіч Раіса Уладзіміраўна

1 красавіка 1919г - 18 мая 2000г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Графік, Жывапісец, Пейзажыст, Партрэтыст, Мастак

Беларускі жывапісец і графік. Народны мастак Беларусі. Працавала ў станковым жывапісе ў жанрах карціны, партрэта, пейзажу, нацюрморта. Асноўныя творы: палотны «Майскі дожджык», «Рудабельская рэспубліка»; шэраг нацюрмортаў.

Чытаць далей

Альшэўскі Віктар Уладзіміравіч

21 верасня 1953г

Магілёўская вобласць, Бялыніцкі раён, Вугольшчына

Жывапісец, Партрэтыст, Мастак

Беларускі мастак. Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах фігуратыўнай карціны, партрэта, нацюрморта. Тэматыка твораў блізкая да антычнай міфалогіі, хрысціянства, палітычных і жыццёвых рэалій сучаснасці. Асноўныя творы: кампазіцыі «Бяда», «Адзінота».

Чытаць далей

Станюта Міхаіл Пятровіч

1 кастрычніка 1881г - 2 студзеня 1974г

Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, Чэрвень

Графік, Жывапісец, Пейзажыст, Партрэтыст, Мастак

Беларускі жывапісец, педагог. Працаваў у станковым жывапісе (тэматычная карціна, партрэт, пейзаж, нацюрморт), графіцы. Сюжэтна-тэматычныя карціны вызначаюцца актуальнасцю тэматыкі, выразнасцю кампазіцыі і малюнка, абагульненасцю формы.

Чытаць далей

Лейтман Леў Мееравіч

23 сакавіка 1896г - 20 верасня 1974г

Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, Петрыкаў

Графікі, Пейзажысты, Партрэтысты, Мастакі

Беларускі графік і педагог. Працаваў у станковай графіцы пераважна ў тэхніцы акварэлі і гуашы. Сярод работ мастака пейзажы, партрэты, нацюрморты, тэматычныя карціны на індустрыяльную тэму, віды Віцебска, Мінска і інш.

Чытаць далей

Свентахоўскі Пётр Уладзіміравіч

1939г - 2006г

Брэсцкая вобласць, Бярозаўскі раён, Зубачы

Партрэтыст, Мастак

Беларускі мастак. Змаганню беларусаў падчас Другой сусветнай ён прысвяціў грунтоўныя шматфігурныя кампазіцыі. Намаляваў разбураныя вежы Наваградскага замка і частку землянога валу. Спрабаваў сябе і як партрэтыст.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(