RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне

Знакамітасці родам з Чэрвеньскага раёна: артысты, вучоныя, мастакі, пісьменнікі і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Аношка Валерый Станіслававіч

9 жніўня 1938г - 17 студзеня 2015г

Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, Гайдукова Слабодка

Географ , Глебазнавец , Навуковец

Беларускі географ, глебазнавец, доктар геаграфічных навук. Адзін з заснавальнікаў новага навуковага кірунку — меліяратыўна-інжынернай геаграфіі. Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, 6 падручнікаў і 17 вучэбных дапаможнікаў.

Чытаць далей

Цесакоў Кім Дзмітрыевіч

20 лютага 1936г - 19 снежня 2018г

Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, Чэрвень

Кампазітар

Беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Сярод музычнай спадчыны кампазітара сімфонія №4 «Курапаты». Музыка Цесакова абапіраецца на беларускія народныя спеўныя традыцыі.

Чытаць далей

Станюта Міхаіл Пятровіч

1 кастрычніка 1881г - 2 студзеня 1974г

Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, Чэрвень

Графік , Жывапісец , Пейзажыст , Партрэтыст , Мастак

Беларускі жывапісец, педагог. Працаваў у станковым жывапісе (тэматычная карціна, партрэт, пейзаж, нацюрморт), графіцы. Сюжэтна-тэматычныя карціны вызначаюцца актуальнасцю тэматыкі, выразнасцю кампазіцыі і малюнка, абагульненасцю формы.

Чытаць далей

Шарый Валерый Пятровіч

2 студзеня 1947г

Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, Чэрвень

Алімпійскі чэмпіён , Спартсмен , Цяжкаатлет

Беларускі спартсмен (цяжкая атлетыка), трэнер; заслужаны майстар спорту СССР. Выступаў у сярэдняй і ў першай паўцяжкай вагавых катэгорыях. Чэмпіён XXI Алімпійскіх гульняў. Устанавіў 13 рэкордаў свету, 15 рэкордаў СССР.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(