RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне

Знакамітасці родам з Мсціслаўскага раёна: пісьменнікі, вучоныя, акцёры, музыканты і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Гарэцкі Максім Іванавіч

6 лютага 1893г - 10 лютага 1938г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Багацькаўка

Літаратуразнавец , Пісьменнік , Фалькларыст

Беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст. Адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы. Аўтар аповесці «Дзве душы», дакументальна-мастацкіх запісак «На імперыялістычнай вайне», рамана «Віленскія камунары».

Чытаць далей

Крывіцкі Аляксандр Антонавіч

15 жніўня 1927г - 30 чэрвеня 2017г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Залессе

Мовазнавец

Беларускі мовазнавец. Складаў карты для «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы». Арганізатар даследавання лексікі беларускіх народных гаворак. Займаўся і лексікаграфіяй.

Чытаць далей

Трусаў Алег Анатолевіч

7 жніўня 1954г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Мсціслаў

Археолаг , Гісторык

Беларускі археолаг і грамадскі дзеяч. Як археолаг і гісторык архітэктуры займаецца вывучэннем помнікаў манументальнага дойлідства, матэрыяльнай культуры Беларусі XI-XVIII ст. Праводзіў археалягічныя раскопкі ў Лідзе, Міры, Віцебску, Мазыры, Заслаўі.

Чытаць далей

Ткачоў Міхаіл Аляксандравіч

10 сакавіка 1942г - 31 кастрычніка 1992г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Мсціслаў

Археолаг , Геральдыст , Гісторык , Краязнаўца

Беларускі археолаг, гісторык. Вывучаў ваенна-абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі XI—XVIII ст. Першым прасачыў генезіс, эвалюцыю і этапы развіцця замкаў і абарончых сістэм населеных пунктаў.

Чытаць далей

Падлужны Аляксандр Іосіфавіч

16 жніўня 1935г - 21 лістапада 2005г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Залессе

Мовазнавец

Беларускі мовазнавец. Займаўся праблемамі сучаснай беларускай мовы і сацыялінгвістыкі, у раздзелах беларускай фанетыкі і фаналогіі, сучаснай беларускай лексікалогіі, граматыкі, правапісу і культуры мовы. Аўтар больш за 150 навуковых прац.

Чытаць далей

Гарэцкі Гаўрыла Іванавіч

28 сакавіка 1900г - 20 лістапада 1988г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Багацькаўка

Археолаг , Географ , Геолаг , Дэмограф , Эканаміст

Беларускі геолаг, географ, эканаміст, дэмограф, археолаг. Напісаў больш за 80 навуковых артыкулаў па палеапатамалогіі і чацвярцічнай геалогіі Беларусі і выдаў манаграфіі. Апублікаваў больш за 160 навуковых прац — у т. л. па фальклоры, дэмаграфіі.

Чытаць далей

Дубейкаўскі Лявон Іванавіч

7 ліпеня 1869г - 6 лістапада 1940г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Дубейкава

Архітэктар , Інжынер , Паэт

Беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, паэт, інжынер-будаўнік, архітэктар. Займаўся архітэктурна-будаўнічымі работамі, між іншым праектаваў царкву ў Відзах і касцёл у Дрысвятах.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(