RU BE

Ткачоў Міхаіл Аляксандравіч

Ткачоў Міхаіл Аляксандравіч - беларускі археолаг, геральдыст, гісторык, краязнаўца

10 сакавіка 1942г - 31 кастрычніка 1992г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Мсціслаў

Археолаг, Геральдыст, Гісторык, Краязнаўца

Руск. Ткачёв Михаил Александрович

Беларускі археолаг, гісторык. Доктар гістарычных навук (1987), прафесар (1989).

Біяграфія

Нарадзіўся 10 сакавіка 1942 года ў Мсціславе.

Скончыў у 1964 годзе БДУ. 3 1968 года у Інстытуце гісторыі АН Беларусі, з 1978 у Гродзенскім універсітэце (выкладчык, загадчык кафедры), з 1989 года загадчык рэдакцыі гісторыі Беларусі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, з красавіка 1992 быў галоўным рэдактарам гэтага выдавецтва.

Вывучаў ваенна-абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі XI—XVIII ст.: Віцебска, Гальшан, Гомеля, Гродна, Заслаўя, Камянца, Крэва, Ліды, Любчы, Міра, Навагрудка, Чачэрска і інш. Адзін з аўтараў кніг «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972), «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1—2, 1987—1988). Першым у беларускай гістарыяграфіі прасачыў генезіс, эвалюцыю і этапы развіцця замкаў і абарончых сістэм населеных пунктаў, а таксама арганізацыю абароны беларускіх гарадоў.

Ініцыятар стварэння энцыклапедыі «Археалогія і нумізматыка Беларусі», «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Напісаў каля 200 навуковых прац.

Памёр 31 кастрычніка 1992 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Ушанаванне памяці

  • У горадзе Гродна ў доме па адрасе праспект Будаўнікоў, 27, дзе жыў і працаваў М. Ткачоў, усталявана мемарыяльная дошка ва ўшанаванне памяці славутага вучонага. Згодна надпісу на дошцы: «у гэтым доме з 1978 па 1989 жыў і працаваў выдатны беларускі гісторык і палітычны дзеяч Міхась Ткачоў».
  • Партрэт Міхася Ткачова выканаў мастак Алесь Цыркуноў.

Працы

Кнігі

  • Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII―XVIII стст. / М. А. Ткачоў; [рэд. П. А. Раппапорт]; АН Беларускай ССР, Ін-т гісторыі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1978. — 141, [1] с.
  • Ткачев, М. А. Военное зодчество Белоруссии XIII—XVIII в. (По памятникам Северно-Западной и Юго-Западной Белоруссии): Автореф. дис…. канд. ист. наук / АН БССР, Ин-т истории. — Мн., 1972. — 48 с.
  • Замки Беларуси / М. А. Ткачев. — Мн.: Беларусь, 2007. — 200 с. — ISBN 978-985-01-0706-0
  • Замкі Беларусі: (XIII―XVII cт.) / М. А. Ткачоў; [пад рэд. Ф. В. Барысевіча]; Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. — Мн.: Полымя, 1977. — 82, [1] c.
  • Замкі і людзі / М. А. Ткачоў; [пад рэд. Г. В. Штыхава]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 182, [2] с. — ISBN 5-343-00880-1
  • Паходня: Кн. публіцыстыкі / Міхась Ткачоў; Рэд.-склад. С. П. Самуэль; Навук. кансульт. В. У. Скалабан. — Мн.: БелЭн, 1994. — 286 с. — ISBN 5-85700-163-3

У сааўтарстве

  • Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч / А. М. Бельскі, М. А. Ткачоў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. — 55, [1] c., 1 л. партрэт, [8] л. іл. — (Нашы славутыя землякі). — ISBN 5-343-00881-X
  • Старажытны Мсціслаў / М. А. Ткачоў, А. А. Трусаў. — Мн.: Полымя, 1992. — 109, [1] с. — (Па родным краі).
  • Страчаная спадчына / [Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў; Уклад. Т. В. Габрусь]. — Мн.: Беларусь, 2003. — 350, [1] с. — ISBN 985-01-0415-5

Артыкулы

  • Беларусь у войнах XI—XVII стст. // Беларуская мова і література ў школе. — 1990. — № 5. — С.
  • Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. / Міхась Ткачоў; Да друку падрыхтавалі В. Кушнер, С. Таляронак, В. Ткачова // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 1 (1). — С. 83 — 90; № 2 (2). — С. 56 —.
  • Гісторыя, якую вярнулі народу / М. А. Ткачоў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1975. — № 4. — С. 56 — 58.
  • З гісторыі земляробства / М. А. Ткачоў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1982. — № 3. — С. 44 — 45.
  • Лідскі замак / М. А. Ткачоў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1971. — № 2. — С. 13 — 18.
  • Новая сустрэча з археалогіяй // Народная асвета. — 1975. — № 8. — С. 90 — 92.
  • Новае пра Сафійскі сабор / М. А. Ткачоў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1972. — № 1. — С. 18 — 23.
  • Новыя крыніцы па Беларускай археалогіі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1981. — № 2. — С. 46 — 47. — Рэцэнзія на кнігу: Поболь Л. Д. Древности Белоруссии в музеях Польши. Мн., 1979.
  • Мая Гарадзеншчына // Маладосць. — 1992. — № 4. — С. 113—124.

Рэдактар

  • Храналогія гісторыі Беларусі / [Склад.: В. В. Гетаў, М. І. Камінскі; Навук. рэд.: М. А. Ткачоў, І. П. Хаўратовіч. — Мн.: «Беларус. Савец. энцыкл.» імя П.Броўкі, 1989. — 235, [1] с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»).
  • Храналогія гісторыі Беларусі / [Склад.: В. В. Гетаў, М. І. Камінскі; навук. рэд.: М. А. Ткачоў, І. П. Хаўратовіч]. — Мн.: БелЭн, 1992. — 193 с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»).
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(