RU BE

Беларускія драматургі

Драматург - пісьменнік, які стварае драматычныя творы (драмы, трагедыі, камедыі, трагікамедыі, вадэвілі, містэрыі, інтэрмедыі, драматычныя паэмы), прызначаныя для пастаноўкі на сцэне, у кіно ці для чытання. Аўтар п'ес. У нашым спісе ўжо больш за 30 беларускіх драматургаў і гэты спіс увесь час дапаўняецца.

Пятро Глебка

23 чэрвеня 1905г - 18 снежня 1969г

Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Вялікая Уса

Драматург, Паэт

Беларускі паэт, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч. Сярод найлепшых вершаваных твораў ваеннага часу варта назваць «Партызаны», «Смерць салдата», «Родны хлеб», «Пасылка», «Гай», «Жывое слова», «Пра кнігі», «Беларусі», «Пералом», «Зварот» і інш.

Чытаць далей

Шамякін Іван Пятровіч

30 студзеня 1921г - 14 кастрычніка 2004г

Гомельская вобласць, Добрушскі раён, Карма

Драматург, Пісьменнік, Сцэнарыст

Беларускі савецкі пісьменнік, сцэнарыст і драматург, грамадскі дзеяч. Аўтар раманаў «Глыбокая плынь», «У добры час», «Крыніцы», «Сэрца на далоні», «Вазьму твой боль». Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў.

Чытаць далей

Мележ Іван Паўлавіч

8 лютага 1921г - 9 жніўня 1976г

Гомельская вобласць, Хойніцкі раён, Глінішча

Драматург, Пісьменнік

Беларускі празаік, драматург, публіцыст. Аўтар цыкла раманаў «Палеская хроніка»: «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і «Завеі, снежань». Аўтар шэрагу літаратурна-крытычных артыкулаў, нарысаў. Па творах Мележа пастаўлены спектаклі, зняты фільмы.

Чытаць далей

Макаёнак Андрэй Ягоравіч

12 лістапада 1920г - 16 лістапада 1982г

Гомельская вобласць, Рагачоўскі раён, Борхаў

Драматург, Пісьменнік, Сцэнарыст

Беларускі драматург. Пісаў гумарэскі, фельетоны, нарысы. Першая п’еса — аднаактовая драма «Добра, калі добра канчаецца». Аўтар кінааповесці «Твой хлеб», сцэнарыяў фільмаў «Шчасце трэба берагчы», «Кандрат Крапіва». Пераклаў п’есу «Дабракі» Л. Зорына.

Чытаць далей

Васіль Вітка

16 мая 1911г - 5 ліпеня 1996г

Мінская вобласць, Слуцкі раён, Еўлічы

Дзіцячы пісьменнік, Драматург, Пісьменнік, Паэт

Беларускі літаратурны крытык, паэт, перакладчык, публіцыст, празаік, літаратурны крытык, драматург; класік беларускай дзіцячай літаратуры. Выйшлі зборнікі паэзіі «Поўдзень», «Вернасць». Для дзяцей выдаў кніжкі паэзіі і вершаваных казак. Аўтар п’ес.

Чытаць далей

Буслаева Вераніка Аляксандраўна

3 кастрычніка 1978г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Акцёр, Драматург, Рэжысёр

Беларуская тэатральная актрыса, тэатральны рэжысёр і драматург. Рэжысёрскім дэбютам стаў спектакль «Усе мышы любяць цырк», пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Выкладала сцэнічную мову у школе № 27 Мінска з тэатральным ухілам.

Чытаць далей

Рудкоўскі Мікалай Віктаравіч

22 студзеня 1971г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Драматург, Рэжысёр, Сцэнарыст

Беларускі драматург, сцэнарыст, рэжысёр, радыёвядучы. Сябра асацыяцыі еўрапейскіх драматургаў EURODRAM і каардынатар беларускага камітэта. Працаваў акцёрам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага, здымаўся ў кіно.

Чытаць далей

Курэйчык Андрэй Уладзіміравіч

14 студзеня 1980г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Драматург, Публіцыст, Рэжысёр, Сцэнарыст

Беларускі і расійскі сцэнарыст, акцёр. Аўтар шматлікіх сцэнараў для беларускіх тэатраў на беларускай і рускай мовах. Друкаваў свае п’есы ў «Arche», «Полымя», «Неман», «Першацвет», выдаў 2 кнігі, тыраж якіх цалкам разыйшоўся.

Чытаць далей

Кандрат Крапіва

5 сакавіка 1896г - 7 студзеня 1991г

Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Нізок

Драматург, Пісьменнік, Паэт, Сатырык

Беларускі пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, літаратуразнавец. Вершаваныя фельетоны, сатырычныя куплеты, байкі друкаваліся на старонках беларускіх газет і часопісаў. Творы перакладзены на многія мовы свету.

Чытаць далей

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

4 лютага 1808г - 21 снежня 1884г

Магілёўская вобласць, Бабруйскі раён, Панюшкавічы

Драматург, Пісьменнік

Беларускі празаік, паэт, драматург, тэатральны крытык. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатра, першы класік новай беларускай літаратуры. Творчую дзейнасць пачаў з оперных лібрэта. Як драматург і акцёр дэбютаваў у Мінску.

Чытаць далей

Міхась Клімковіч

20 лістапада 1899г - 5 лістапада 1954г

Мінская вобласць, Барысаўскі раён, Сялітранка

Драматург, Пісьменнік, Паэт, Празаік

Беларускі паэт, драматург, празаік, крытык, аўтар тэксту гімна БССР — «Мы, беларусы». Выйшаў зборнік прозы М. Клімковіча «Лясное возера». Апрацаваў зборнік «Беларускія народныя казкі». Даследаваў беларускую літаратуру.

Чытаць далей

Ядвігін Ш.

4 студзеня 1869г - 24 лютага 1922г

Магілёўская вобласць, Кіраўскі раён, Добасна

Драматург, Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Беларускі празаік, публіцыст, фельетаніст, драматург, паэт, перакладчык, літаратуразнавец, палітык, адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы. Яго творчасць адыграла значную ролю ў фарміраванні норм беларускай літаратурнай мовы.

Чытаць далей

Вярцінскі Анатоль Ільіч

18 лістапада 1931г - 21 красавіка 2022г

Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Дзямешкава

Драматург, Паэт, Публіцыст

Беларускі паэт, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык. Аўтар кніг вершаў і паэм «Тры цішыні», «З’яўленне», «Ветрана», «Святло зямное». Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Напісаў п’есу для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй».

Чытаць далей

Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны)

4 лістапада 1887г - 11 красавіка 1937г

Мінская вобласць, Капыльскі раён, Капыль

Драматургі, Пісьменнікі, Паэты

Беларускі пісьменнік, паэт і перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Выступаў як драматург, публіцыст, крытык. Друкавацца пачаў з 1908 — верш «Бяздольны» ў «Нашай ніве». Пачынальнік рабочай тэматыкі ў беларускай паэзіі і прозе.

Чытаць далей

Дудараў Аляксей Ануфрыевіч

6 чэрвеня 1950г

Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, Кляны

Драматург, Пісьменнік, Сцэнарыст

Беларускі драматург. Пісаў апавяданні, казкі для дзяцей. Па яго сцэнарыях пастаўлены кароткаметражныя і мастацкія фільмы. Аўтар п’ес «Выбар», «Парог», «Вечар». Працуе ў жанры гістарычнай драмы: п’есы «Князь Вітаўт», «Ядвіга», «Чорная панна Нясвіжа».

Чытаць далей

Сівец Таццяна Мікалаеўна

23 чэрвеня 1982г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Драматург, Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Беларуская журналістка, паэтэса, сцэнарыст-драматург. Вядучая праграмы «Ды@блог. Пра літаратуру» на телеканале «Беларусь 3». Яе вершы перакладзены на англійскую, балгарскую, калмыцкую, рускую мовы. Перакладае на беларускую мову творы паэтаў Кітая.

Чытаць далей

Пятрусь Броўка

12 чэрвеня 1905г - 24 сакавіка 1980г

Віцебская вобласць, Ушацкі раён, Пуцілкавічы

Драматург, Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Беларускі грамадскі дзеяч, празаік, паэт і перакладчык. Аўтар кніг паэзіі «Гады як шторм», «Прамова фактамі». Аўтар аповесцей «Каландры», «Донька-Даніэль», нарысаў «Ураджай», рамана «Калі зліваюцца рэкі», зборніка апавяданняў «Разам з камісарам».

Чытаць далей

Алесь Рылько

27 сакавіка 1923г - 16 красавіка 1967г

Віцебская вобласць, Талачынскі раён, Рыдамля

Драматург, Пісьменнік, Празаік, Публіцыст

Беларускі празаік, драматург, публіцыст. Першае апавяданне «Сама зразумела» змешчана ў часопісе «Вожык». Аўтар кніг апавяданняў «Мае сустрэчы», «Цвіце чаромха», аповесці для дзяцей «Мядовыя краскі». Творы перакладзены на балгарскую, польскую мовы.

Чытаць далей

Сяргей Новік-Пяюн

14 жніўня 1906г - 26 жніўня 1994г

Мінская вобласць, Нясвіжскі раён, Лявонавічы

Драматург, Паэт, Празаік

Беларускі паэт, празаік. Пісаў на беларускай, рускай, польскай мовах і на эсперанта. З 60-х выступаў у рэспубліканскім друку. Некаторыя песні на словы Новік-Пяюна лічацца народнымі, найбольш вядомыя з іх «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»).

Чытаць далей

Міхась Чарот

7 лістапада 1896г - 29 кастрычніка 1937г

Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Рудзенск

Драматург, Пісьменнік, Паэт, Празаік

Беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч. Друкаваўся з 1918, яго вершы «Пад крыжам», «Звон» з'явіліся ў газетах «Беларусь», «Звон». Даследчыкі называюць Міхася Чарота адным з лідараў беларускай савецкай літаратуры 20-х гадоў.

Чытаць далей

Шынклер Хвядос Сяргеевіч

22 верасня 1903г - 25 кастрычніка 1942г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Заслаўе

Драматург, Пісьменнік, Празаік, Сцэнарыст

Беларускі празаік, драматург і сцэнарыст. Асобнымі выданнямі выйшлі апавяданне «Ічэ», зборнік апавяданняў «Стрэлачнік Мігай», апавяданне «Блок», аповесці «Сонца пад шпалы», «Пульс жыцця». Напісаў п'есу «Пачэсны рэйс», кінасцэнарый «Шчаслівы шлях».

Чытаць далей

Паўловіч Альберт Францавіч

11 лістапада 1875г - 17 сакавіка 1951г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Драматург, Паэт, Сатырык

Беларускі паэт-гумарыст, драматург. Найбольш вядомымі і папулярнымі былі яго вершаваныя гумарыстычныя апавяданні, жартоўныя сцэнкі, пераказы беларускіх народных анекдотаў («Пан і акуляры», «Ракі», «Шчодрая ахвяра», «Маладая гаспадынька» і інш.).

Чытаць далей

Бабарэка Адам Антонавіч

14 кастрычніка 1899г - 10 кастрычніка 1938г

Мінская вобласць, Капыльскі раён, Слабада-Кучынка

Драматург, Літаратуразнавец, Паэт, Празаік

Беларускі літаратуразнавец, кpытык, празаік, паэт, філосаф. У 1925 выдаў кнігу прозы «Апавяданні». Пасля яе выхаду пісаў пераважна літатурна-крытычныя артыкулы. Распрацоўваў метадалагічныя пытанні літаратуразнаўства і эстэтыкі.

Чытаць далей

Анатоль Вольны

19 лістапада 1902г - 29 кастрычніка 1937г

Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Пухавічы

Драматург, Пісьменнік, Паэт, Празаік

Беларускі паэт, празаік, журналіст, драматург. Адзін з пачынальнікаў прыгодніцкага жанру ў беларускай прозе. Аўтар зборнікаў паэзіі «Камсамольская нота», «Табе». Аўтар зборніка фельетонаў і кнігі гумарэсак і фельетонаў «Суседзі».

Чытаць далей

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

26 лістапада 1930г - 25 ліпеня 1984г

Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Орша

Драматург, Пісьменнік, Паэт, Публіцыст, Сцэнарыст

Беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.

Чытаць далей

Навуменка Іван Якаўлевіч

16 лютага 1925г - 17 снежня 2006г

Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, Васілевічы

Дзіцячы пісьменнік, Драматург, Літаратуразнавец, Пісьменнік, Празаік

Беларускі пісьменнік і літаратуразнавец. Даследаваў творчасць Я. Купалы, Я. Коласа і інш. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Сямнаццатай вясной», «Бульба», «Сорак трэці», аповесці для дзяцей. Выйшла больш за 80 выданняў мастацкай прозы.

Чытаць далей

Чыгрынаў Іван Гаўрылавіч

21 снежня 1934г - 5 студзеня 1996г

Магілёўская вобласць, Касцюковіцкі раён, Вялікі Бор

Драматург, Пісьменнік, Публіцыст, Сцэнарыст

Беларускі пісьменнік, драматург, перакладчык, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей. Найбольш вядомы як аўтар пенталогіі раманаў. Адзін з аўтараў сцэнарыя шматсерыйнага тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць…».

Чытаць далей

Пятро Васючэнка

15 лютага 1959г - 25 жніўня 2019г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Полацк

Драматург, Літаратуразнавец, Пісьменнік, Эсэіст

Беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі. Аўтар літаратуразнаўчых манаграфій. Аўтар кніг прозы «Белы мурашнік», «Адлюстраванне першатвора», экалагічнай казкі «Каляровая затока».

Чытаць далей

Лявон Вашко

12 красавіка 1963г

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, Гродна

Драматург, Літаратуразнавец, Празаік

Беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня». Працаваў журналістам у газетах i часопісах. Цяпер — на творчай працы. Таксама аўтар электроннай ведамкі «Духахрам».

Чытаць далей

Мушынская Таццяна Міхайлаўна

26 чэрвеня 1958г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Дзіцячы пісьменнік, Драматург, Пісьменнік, Паэт, Празаік, Сцэнарыст

Беларуская паэтэса, празаік, тэатральны крытык, журналістка, лібрэтыст. Піша на беларускай і рускай мовах. Найбольшую вядомасць атрымала як лірычная паэтэса. Значная колькасць вершаў пакладзены на музыку. Спрабуе сябе як драматург і сцэнарыст.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(