RU BE

Мележ Іван Паўлавіч

Мележ Іван Паўлавіч - беларускі драматург, пісьменнік

8 лютага 1921г - 9 жніўня 1976г

Гомельская вобласць, Хойніцкі раён, Глінішча

Драматург, Пісьменнік

Руск. Мележ Иван Павлович

Беларускі празаік, драматург, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі (1972). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1972, за раман «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»), Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1976, за зборнік «Жыццёвыя клопаты»), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962, за раман «Людзі на балоце»).

Біяграфія

Іван Паўлавіч Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 года ў звычайнай сялянскай сям’і ў вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. У Івана было звычайнае вясковае дзяцінства і юнацтва. З маленства І. Мележ убіраў у сябе не толькі хараство родных краявідаў. Ён засвойваў і маральныя законы, па якіх жылі землякі. Прыкладам жыццёвай мудрасці, дабраты і справядлівасці найперш была маці, простая сялянка. Марыя Дзянісаўна была родам з Каранёўкі, многа ведала народных песень і любіла спяваць. Зямлі было мала. Бацька рабіў гонты, дзяжы, цабэркі. Дзеці таксама змалку ўцягваліся ў работу. Будучы пісьменнік з пяці гадоў пасвіў свіней. Яго, калі можна сказаць так, пастухоўскі ранг павышаўся: пасля свіней пасвіў авечак, цялят, карову, пазней вадзіў у начное каня.

Вучыўся ён аж у трох школах: у пачатковай — у родным Глінішчы, у сямігодцы — у Алексічах, заканчваў дзесяцігодку ў Хойніках.

Удзельнічаў ў школьных спектаклях, пісаў вершы і вучыўся старанна: заканчае дзесяцігодку з залатым медалём. Пасля сканчэння сярэдняй школы пасылае дакументы ў Маскоўскі ІФЛІ (Інстытут гісторыі, філасофіі, літаратуры), і хоць выдатнікаў мусілі прымаць без экзаменаў, Мележ нават выклік з інстытута не атрымаў.

Bяpнyўcя ў Хoйнiкi, пpaцaвaў y paйкaмe кaмcaмoлa. У гэты час шмат ездзіць па вёсках, мае зносіны з людзьмі, назірае за іх жыццём. У 1939 гoдзe I. Мeлeж cтaнoвiццa cтyдэнтaм тaгo ж мacкoўcкaгa iнcтытyтa, aлe з пepшaгa кypca пpызвaны ў apмiю. У войску, нягледзячы на забарону, вядзе ваенныя дзённікі, якія ў большасці былі згубленыя пасля пачатку вайны.

У шэрагах савецкай арміі

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны ён на фронце. У 1940 годзе ўдзельнічае ў паходах на Бесарбію і Букавіну. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ваяваў над Нікалаевам і Растовам-на-Доне. У ліпені 1941 года быў сур'ёзна паранены ў правае плячо пад Растовам і адпраўлены ў шпіталь у Тбілісі. У 1942 годзе скончыў курсы палітработнікаў і быў камандзіраваны ў 51-ю стралковую дывізію супрацоўнікам газеты.

Пад Растовам атрымлівае другое раненне. Асколкам бомбы яму раздрабіла правае плячо, і ўсю руку хацелі ампутаваць. Але знайшоўся хірург, які выратаваў яе. Пасля гэтага пісьменнік атрымаў інваліднасць, і камісія прызнае яго "нягодным да страявой службы".

Жыццё пасля ранення

Ён напачатку не ведаў, куды ехаць і як жыць далей. Цягніком ён дабіраецца да Баку, адтуль на параходзе да Гур’ева і Бугуруслана. Там працаваў эвакуіраваны з Малдавіі педінстытут, выходзіла мясцовая газета «Бугурусланская правда». У хуткім часе мы бачым Мележа студэнтам-завочнікам і адначасова выкладчыкам ваеннай падрыхтоўкі гэтага інстытута. Час быў ваенны, цяжкі, і трэба было неяк жыць. Тым болей, што пісьменнік стаў чалавекам сямейным. Знясілены, але магутны арганізм, душа і характар маладога чалавека прагнуць ведаў, і шчасце, нарэшце, усміхаецца яму: у 1943-м Івана пераводзяць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які грунтаваўся тады на падмаскоўнай станцыі Сходня. Працу тым жа выкладчыкам ваеннай падрыхтоўкі ён спалучае з вучобай на завочным аддзяленні філалагічнага факультэта БДУ, пасля пераводзіцца на стацыянар і ўжо ў вызваленым Мінску атрымлівае дыплом аб вышэйшай адукацыі. Прага ведаў, аднак, не змяншаецца: Мележ Іван Паўлавіч паступае ў аспірантуру, працаваў над дысертацыяй па творчасці Кузьмы Чорнага, выкладаў родную беларускую літаратуру там жа, у родным універсітэце. Тады і зрабіў ён першую сур’ёзную заяўку ў мастацкай прозе-сваімі апавяданнямі і аповесцямі, эсэ і нарысамі.

Працаваў у рэдакцыі часопіса «Полымя», у апараце ЦК КПБ. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1945, у 1966 годзе робіцца сакратаром Саюза пісьменнікаў БССР, а ў 1971—1974 гадах працуе намеснікам старшыні праўлення гэтай арганізацыі.

Выбіраўся дэпутатам ВС БССР (1967—1976). Іван Мележ быў старшынём праўлення Беларускага аддзялення таварыства «СССР — Францыя», старшынёй Беларускага камітэта абароны Міру, членам Сусветнага Савета Міру.

Памёр 9 жніўня 1976 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Творчасць

Сxoднeнcкi пepыяд быў нaдзвычaй вaжным y cтaнaўлeннi Мeлeжa-мacтaкa, бo мeнaвiтa тyт ён цвёpдa выpaшыў cтaць пicьмeннiкaм. Пepшыя cвae aпaвядaннi дaвepыў Кyзьмe Чopнaмy i aтpымaў пaдтpымкy: cтaлы мaйcтap нacтoйлiвa paiў пicaць, пpaцaвaць нaд caбoй i caчыць «зa пcixaлaгiчным aбгpyнтaвaннeм чaлaвeчыx yчынкaў».

Аcнoўныя этaпы твopчacцi пicьмeннiкa:

  1. Рaннi пepыяд твopчacцi (cтaнaўлeннe);
  2. Baeнны пepыяд твopчacцi;
  3. Пacлявaeнны пepыяд;
  4. Tвopчacць 1950-x гaдoў;
  5. Tвopчacць 1960-1980-x гaдoў (твopчaя cтaлacць).

Пісаць вершы і апавяданні І. Мележ пачаў яшчэ вучнем. Літаратурныя захапленні юнака падтрымаў настаўнік М. Пакроўскі, які спрыяў апублікаванню ў 1939 годзе ў «Чырвонай змене» першага верша — «Радзіме». Першае выступленне ў друку як празаіка адносіцца да 1943 г.: газета «Бугурусланская правда» апублікавала апавяданне на рускай мове «Последняя операция». 25 лістапада 1944 г. газета «Звязда» надрукавала апавяданне на беларускай мове «Сустрэча ў шпіталі».

У 1941—1942 гадах І. Мележ вёў дзённік, запісы якога ў 1977 годзе ўвайшлі ў яго «Першую кнігу», што ўбачыла свет ужо пасля смерці пісьменніка. У 1946 гoдзe выйшaў збopнiк «У зaвipyxy», дзe мaлaды пicьмeннiк зpaбiў paшyчы кpoк дa aвaлoдвaння мaйcтэpcтвaм пcixaлaгiчнaгa aнaлiзy — высока ацаніў Кузьма Чорны.

У 1948 годзе была выдадзена кніга прозы «Гарачы жнівень». Назву ёй дала аднайменная аповесць, напісаная ў 1946 годзе пасля наведвання спаленай і спустошанай падчас вайны роднай вёскі. Аўтар паэтызуе будзённую сялянскую працу, перадае душэўную прыгажосць простых вясковых людзей. Менавіта ў гэты час пісьменнік па-новаму адчуў, што значыць Палессе ў яго жыцці. Ужо ў ранніх творах І. Мележа назіралася тэндэнцыя да аб’яднання ў цыклы («Гарачы жнівень», апавяданні «Перад навальніцай» і «Павел прыехаў»).

Паступова пашыраліся жанравыя рамкі творчасці пісьменніка. З канца 1947 года ён працуе над раманам «Мінскі напрамак» (1947—1953). Аўтар расказвае пра вызваленчую барацьбу на Беларусі летам 1944 года, пра аперацыю «Баграціён». Праца над «Мінскім напрамкам» стала важным этапам у творчым росце І. Мележа-празаіка. Іван Паўлавіч прызнаваўся, што кніга памятная яму і таму, што «толькі з яе выхадам адчуў сябе пісьменнікам».

Пасля «Мінскага напрамку» І. Мележ апынуўся нібы на ростанях. Цяжкая праца над раманам так знясіліла, што ён адчуваў сябе не ў стане ўзяцца за значную кнігу. Каля трох гадоў не пісаў буйных твораў. Надрукаваў некалькі апавяданняў: «У гарах дажджы» (1954) і «Спатканне за горадам» (1955). Першае з іх, што дало назву аднаму са зборнікаў, напісана на матэрыяле даваеннай службы аўтара ў войску. Апавяданні і аповесці 1950-х гадоў склалі тры зборнікі прозы: «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (1961). Маленькія аповесць — «Дом пад сонцам» (1954), п’есы — «Пакуль вы маладыя» (1955), «Дні нараджэння», «У новым доме» (1957).

Іван Мележ — аўтар цыкла раманаў «Палеская хроніка»: «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1976). Раман «Людзі на балоце» ён пачаў як твор лірычны і называў яго «лірычным раманам», а наступныя раманы трылогіі ствараў ужо як трагедыйныя раманы-даследаванні. У іх выявілася грамадзянская смеласць і ідэйна-мастацкая маштабнасць у асэнсаванні складаных абставін калектывізацыі на Палессі, жыцця Беларусі 1920—30-х г., праўдзівасць і шчырасць аўтара ў спалучэнні з яго высокай прафесійнай культурай, глыбокім і тонкім псіхалагізмам, разуменнем душы беларускага селяніна. Непаўторная мастацкая канцэпцыя тагачаснага жыцця народа, вялікі ідэйны змест данесены праз дасканалую мастацкую форму і адметныя вобразы. «Палеская хроніка» — глыбокае філасофска-мастацкае асэнсаванне жыцця беларускага народа на вельмі важным гістарычным этапе, яна стала нацыянальнай эпапеяй.

Напісаў п’есы «Пакуль вы маладыя» (1956, асобнае выданне ў 1958, пастаўлена ў 1957), «Дні нашага нараджэння» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), аднаактоўку «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выданне ў 1966). Па раманах «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Беларускім тэлебачаннем створаны ў 1966 г. спектакль. Беларускім тэатрам імя Янкі Купалы пастаўлены ў 1966 г. спекталь «Людзі на балоце», Гомельскім абласным тэатрам — «Подых навальніцы» (1977), у 1989 г. — «Страсці эпохі» (паводле рамана «Завеі, снежань»), Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман «Людзі на балоце», Ленінскай прэміі (1972) за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў «Жыццёвыя клопаты» (пасмяротна).

У 1975 Іван Мележ выдаў кнігу літаратурна-крытычных артыкулаў, эсэ, інтэрв’ю і публіцыстыкі «Жыццёвыя клопаты» (Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Я. Коласа 1976), у 1977 выйшла «Першая кніга» (дзённікі, запісы ваенных гадоў).

Стыль пісьменніка

Вялікую ролю ў выпрацоўцы мастацкага стылю І. Мележа мела творчая вучоба пісьменніка на лепшых узорах мастацтва слова. Івану Паўлавічу адкрылася простая ісціна, што калі «стыль — гэта чалавек, то каб стыль мастака праявіўся больш выразна, своеасабліва, трэба, каб выразна праявілася асоба чалавека, яго светаадчуванне, погляды, матэрыяльны і духоўны вопыт… Усе загадкі майстэрства залежаць урэшце ад аднаго — ад асобы мастака. Багацце свету, багацце майстэрства пісьменніка — у самой яго асобе. Каб высокае было мастацтва, трэба, каб высокай была асоба творцы».

Ужо раннія творы І. Мележа вызначаліся вернасцю пісьменніка жыццёвай праўдзе, глыбокім псіхалагічным аналізам чалавечых учынкаў, вастрынёй сацыяльнага і духоўнага бачання рэчаіснасці. З самага пачатку для яго былі характэрны эпічная паўната і цэласнасць узнаўлення характараў і абставін. Гэта сведчыла пра тое, што ў літаратуру прыйшоў арыгінальны мастак, які глыбока разумее і любіць чалавека, здольны ярка паказаць яго ўнутраны свет. З часам пашыраліся жанравыя рамкі твораў, а зварот да паказу жыцця любага Палесся надаў стылю аўтара рамана «Людзі на балоце» яшчэ большы лірызм. Асэнсаванне падзей прымусовай калектывізацыі напоўніла твор праўдзівым драматызмам.

У вузкім значэнні пад стылем пісьменніка разумеюць асаблівасці яго мастацкай мовы. І. Мележ прызнаваўся, што ніколі яго не мучыла думка, што пісаць (цікавых задум, жыццёвага матэрыялу хапала), затое «мучыла заўсёды — як пісаць». Яго непакоіла, што піша марудна, адчуваючы «нясмеласць у абыходжанні са словам». Мастак з цеплынёю называў беларускую мову ласкавай, мілагучнай, як песня. «Я чую тое, што пішу, як музыку, з мелодыяй, з рытмам. Бывае, чытаю ўслых напісанае. Востра сачу, каб у мелодыі твора не было фальшу. Ледзь пачую фальш, спыняюся, шукаю дакладныя тоны і словы. Імкнуся знайсці самыя дакладныя». Такое надзвычай беражлівае стаўленне І. Мележа да роднай мовы спрыяла выпрацоўцы самабытнага стылю.

Традыцыі і наватарства

І. Мележ быў не першы, хто пісаў пра Палессе. Але, як сведчаць творы «Алеся» А. Купрына, «Паездка на Палессе» І. Тургенева, «Доўгія гады» К. Паўстоўскага, «Лес шуміць» У. Караленкі, палескі край часта ўспрымаўся пісьменнікамі-«суседзямі» экзатычным, этнічным «ізалятам». І. Мележ здолеў убачыць тое, чаго да яго не бачыў ніхто. Пісьменнік добра разумеў і перадаў паляшуцкую свядомасць, псіхалогію сваіх герояў. А ўвядзенне ў канву «Палескай хронікі» этнаграфічнага матэрыялу дало мажлівасць мастаку дасканала ўзнавіць рэчаіснасць палескай вёскі 1920-х гадоў, адзначыць агульнае — «як ва ўсіх рэгіёнах» — і акрэсліць тыя рысы характару, што робяць палешукоў адметнымі. Плённым аказаўся таксама зварот да фальклору, які выступае ў творы як адна са сфер жыцця народа.

Ствараючы кнігу народную, раскрываючы самабытнасць народнага жыцця і народнага характару, Мележ-мастак абапіраўся на традыцыі сваіх папярэднікаў. Беларуская літаратура шмат сказала пра жыццё селяніна. Гэта вяртанне да асэнсавання тэмы «чалавек і зямля» ў новых гістарычных умовах, не менш пакручастых і драматычных. Больш пільную ўвагу праявіў І. Мележ да ўнутранага свету селяніна-працаўніка, да сацыяльна-этычнай сутнасці чалавечых узаемаадносін. Арыентацыя аўтара «Палескай хронікі» на эпічную традыцыю Кузьмы Чорнага яскрава адчуваецца ва ўзмоцненай увазе да разгорнутых псіхалагічных малюнкаў, выразнасці мастацкай дэталі, майстэрстве раскрыцця дыялектыкі душы герояў, грамадскіх падзей праз лёс чалавека.

Напоўніўшы спрадвечную вясковую тэматыку палескім матэрыялам, І. Мележ здолеў выказаць сваё непаўторнае слова пра чалавека на зямлі. Ён з сучасных пазіцый расказаў пра падзеі 1920-х гадоў, да асэнсавання якіх ужо звярталася літаратура. Наватарства мастака выявілася ў тым, што засяродзіўся ён на драматызме для сялянства паспешлівай і гвалтоўнай калектывізацыі.

Ушанаванне памяці

Імем Івана Мележа названы Мазырскі драматычны тэатр, цеплаход, вуліцы ў Мінску, Гомелі, Хойніках, Лельчыцах, Беларуска-славянская гімназія № 36 і гарадская бібліятэка № 2 ў Гомелі, Глінішчанская сярэдняя школа Хойніцкага раёна, у Мінску на доме № 7 па вуліцы Янкі Купалы, у якім жыў народны пісьменнік, усталявана мемарыяльная дошка, у вёсцы Глінішча створаны літаратурны музей і ўсталяваны бюст І. Мележа. У 1980 устаноўлена Літаратурная прэмія Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Івана Мележа. У 2010 г. у Хойніках адкрыта скульптурная кампазіцыя «Людзі на балоце». Яго імя носіць вуліца ў Мінску, вуліцы ў іншых гарадах Беларусі.

Жыццю і творчасці пісьменніка прысвечаны дакументальны фільм «Іван Мележ» (сцэнарый В. Адамчыка, 1978). Рэжысёр В. Тураў і аператар Дз. Зайцаў на студыі «Беларусьфільм» паставілі мастацкія кінафільмы «Людзі на балоце» (1981, Дзяржаўная прэмія СССР 1984) і «Подых навальніцы» (1982). У 1984 В. Тураў зняў 8-серыйны тэлефільм.

Узнагароды і прэміі

  • Два ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга;
  • Ордэн Чырвонай Зоркі;
  • Ордэн «Знак Пашаны»;
  • Медалямі;
  • Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962) за раман «Людзі на балоце»;
  • Ленінская прэмія (1972) за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы»;
  • Дзяржаўная прэмія БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў «Жыццёвыя клопаты» (пасмяротна).

За вялікія дасягненні ў развіцці беларускай савецкай літаратуры ў 1972 годзе яму прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка БССР.

Спампаваць ці купіць кнігі

Завеі, снежань
Спампаваць: fb2
Людзі на балоце
Спампаваць: fb2
Люди на болоте
Спампаваць: fb2
Подых навальніцы
Спампаваць: fb2
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(