RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Гомельскім раёне

Знакамітасці родам з Гомельскага раёна: артысты, вучоныя, мастакі, пісьменнікі і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Гаўрыленка Павел Нічыпаравіч

15 лютага 1902г - 4 лютага 1961г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Касцюкоўка

Жывапісец , Партрэтыст , Мастак

Беларускі жывапісец. Аўтар твораў пра гісторыка-рэвалюцыйныя падзеі, працоўныя будні горада і вёскі, подзвігах беларускіх партызан, а таксама партрэтаў і пейзажаў. Адзін з арганізатараў моладзевага аб’яднання Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі ў Віцебску.

Чытаць далей

Кілін Сяргей Якаўлевіч

18 мая 1952г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель

Навуковец , Фізік

Беларускі вучоны ў галіне квантавай оптыкі і квантавай інфарматыкі. Распрацаваў тэорыю квантавых флуктуацый пры нелінейна-аптычных узаемадзеяннях. Абгрунтаваў магчымасць стварэння квантавага камп’ютара. Аўтар больш за 460 навуковых прац.

Чытаць далей

Грачанікаў Анатоль Сямёнавіч

8 верасня 1938г - 7 сакавіка 1991г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Шарпілаўка

Паэт

Беларускі паэт і перакладчык. Аўтар зборнікаў вершаў «Магістраль», «Круглая плошча», «Палессе» (вершы і паэмы), зборніка паэзіі на рускай мове «Звезды и курганы» і інш. Пераклаў на беларускую мову зборнік паэзіі Зульфіі «Такое сэрца ў мяне».

Чытаць далей

Бабкоў Ігар Міхайлавіч

2 чэрвеня 1964г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель

Пісьменнік , Паэт , Філосаф

Беларускі паэт, празаік, філосаф, культуролаг. Займаецца сучаснай посткаланіяльнай тэорыяй і гісторыяй філасофіі. Быў адным з заснавальнікаў Беларускага Калегіума. Апавяданьні, вершы ды эсэ перакладзены на польскую, украінскую, нямецкую мовы.

Чытаць далей

Бязлепкіна Аксана Пятроўна

26 ліпеня 1981г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель

Літаратуразнавец , Пісьменнік

Беларуская пісьменніца, літаратуразнаўца, крытык. Кірункі навуковай дзейнасці: беларуская літаратура 19—20 ст., параўнальнае літаратуразнаўства. Даследчыца і аўтар беларускага дэтэктыва. Лаўрэат прэміі «Залатая літара—2003».

Чытаць далей

Рассадзін Сяргей Яўгенавіч

30 ліпеня 1958г - 2 ліпеня 2017г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель

Археолаг , Геральдыст , Гісторык

Беларускі гісторык, археолаг, крыніцазнавец, геральдыст. Навуковыя інтарэсы: археалогія; старажытная, сярэдневяковая, новая гісторыя; геральдыка. Арганізаваў і ўзначальваў Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі. Аўтар больш чым 300 прац.

Чытаць далей

Штыхаў Георгій Васілевіч

14 чэрвеня 1927г - 2 сакавіка 2018г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Старая Беліца

Археолаг , Гісторык

Беларускі археолаг і гісторык. Доктар гістарычных навук. Навуковыя зацікаўленні: археалогія і гісторыя Беларусі VI—XIII ст., гісторыя і археалогія Полацкай землі, вытокі беларускай народнасці. Вывучае гарады Полацкай зямлі.

Чытаць далей

Ахроменка Уладзіслаў Ігаравіч

29 студзеня 1965г - 9 лістапада 2018г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель

Пісьменнік , Празаік , Сцэнарыст

Беларускі пісьменнік, празаік, драматург і кінасцэнарыст. Працаваў у вострасюжэтных жанрах — дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Быў адным з пачынальнікаў у Беларусі жанру кінарамана. Аўтар кніг прозы, п’есы «Русалка Камсамольскага возера».

Чытаць далей

Радчанка Зінаіда Фёдараўна

1839г - 18 сакавіка 1916г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Старыя Дзятлавічы

Фалькларыст , Этнограф

Беларуская і ўкраінская фалькларыстка. Падрыхтавала кнігу «Зборнік маларускіх i беларускіх песень Гомельскага павета, запісаных для голасу з акампанементам фартэпіяна». Апублікавала каля 700 народных песень, у тым ліку 180 з мелодыямі.

Чытаць далей

Любоў Уладзіміраўна Хатылёва

12 сакавіка 1928г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель

Генетык , Навуковец

Беларускі вучоны ў галіне генетыкі раслін, доктар біялагічных навук. З’яўляецца адным з аўтараў шэрагу гібрыдаў таматаў, сартоў перцу, сорту трыцікале «Няміга». Аўтар больш за 400 навуковых прац, 12 аўтарскіх пасведчанняў, 3 патэнтаў.

Чытаць далей

Сяркоў Іван Кірэевіч

4 студзеня 1929г - 27 мая 1998г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Пакалюбічы

Дзіцячы пісьменнік , Пісьменнік , Паэт , Сцэнарыст , Гумарыст

Беларускі дзіцячы пісьменнік. Літаратурную працу пачаў з кароткіх гумарыстычных апавяданняў. Аўтар аповесцей «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы — хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам — артылерысты…». Напісаў сцэнарый фільма «Мы — хлопцы жывучыя».

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(