RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Расонскім раёне

Знакамітасці родам з Расонскага раёна: пісьменнікі, вучоныя, акцёры, музыканты і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч

28 жніўня 1936г - 30 мая 2014г

Віцебская вобласць, Расонскі раён, Тродавічы

Пісьменнік , Паэт , Сцэнарыст

Беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч. Аўтар зборникаў вершаў «Дыханне», «Жніво», «Узмах крыла» і інш. Аўтар двух кніг паэзіі для дзяцей «Тры казкі пра Зая» і «Сінія арэлі». Аўтар дакументальных аповесцяў. Пісаў сцэнарыі для кароткамятражных фільмаў.

Чытаць далей

Ян Баршчэўскі

1794г - 28 лютага 1851г

Віцебская вобласць, Расонскі раён, Мурагі

Пісьменнік , Паэт , Празаік

Беларускі і польскі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Вядомы за свой найбунейшы твор «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Лічыцца адным з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры.

Чытаць далей

Шлюбскі Аляксандр Ануфрыевіч

4 чэрвеня 1897г - 1942г

Віцебская вобласць, Расонскі раён, Межава

Бібліёграф , Літаратуразнавец , Фалькларыст , Этнограф

Беларускі этнограф, фалькларыст, бібліёграф, літаратуразнавец. Падрыхтаваў том «Этнаграфія» з серыі «Матэрыялаў да беларускае бібліяграфіі». Выступаў з артыкуламі пра культурна-асветнае жыццё Віцебшчыны, Мінска, пра гісторыю беларускай літаратуры.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(