RU BE

Беларускія фізікі

Фізік - гэта вучоны, даследаванні якога ў асноўным прысвечаны фізіцы. Фізікі працуюць над шырокім колам праблем як у фундаментальнай навуцы, ад субатамных часціц да паводзін Сусвету ў цэлым, так і ў прыкладной фізіцы. У нашым спісе ўжо больш за 20 беларускіх фізікаў. Спіс будзе дапаўняцца.

Якуб Наркевіч-Ёдка

8 студзеня 1848г - 6 лютага 1905г

Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Турын

Біёлаг, Вынаходнік, Медык, Фізік

Беларускі фізік, медык, біёлаг. Доктар медыцыны. Вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму злектрамагнітных хваляў на адлегласці. Зрабіў значныя адкрыцці ў галіне метэаралогіі (вымярэнне хуткасці руху аблокаў, вільготнасці глебы і інш.).

Чытаць далей

Кісялеўскі Леанід Іванавіч

12 красавіка 1927г - 8 кастрычніка 1991г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Навуковец, Фізік

Беларукі фізік. Работы па лазерна-плазменных сістэмах, тэхналогіі выкарыстання нізкатэмпературнай плазмы і лазераў. Распрацаваў метады атрымання высокастабільнай плазмы. Аўтар больш за 200 навуковых прац і вынаходніцтваў.

Чытаць далей

Чыжык Сяргей Антонавіч

28 мая 1959г

Мінская вобласць, Нясвіжскі раён, Асмолава

Навуковец, Фізік

Беларускі вучоны ў галіне фізікі і механікі паверхняў на мікра- і нанаўзроўні, нанадыягностыкі. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны новыя працэдуры ў атамна-сілавой мікраскапіі. Аўтар больш за 280 навуковых прац, у т. ч. 2 манаграфіі і 7 патэнтаў.

Чытаць далей

Кілін Сяргей Якаўлевіч

18 мая 1952г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель

Навуковец, Фізік

Беларускі вучоны ў галіне квантавай оптыкі і квантавай інфарматыкі. Распрацаваў тэорыю квантавых флуктуацый пры нелінейна-аптычных узаемадзеяннях. Абгрунтаваў магчымасць стварэння квантавага камп’ютара. Аўтар больш за 460 навуковых прац.

Чытаць далей

Барысевіч Мікалай Аляксандравіч

21 верасня 1923г - 25 кастрычніка 2015г

Мінская вобласць, Бярэзінскі раён, Лучны Мост

Навуковец, Фізік

Беларускі фізік. Аўтар больш 270 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій. Адкрыў з’яву стабілізацыі-лабілізацыі электронна-узбуджаных шмататамных малекул. Распрацаваў статыстычную тэорыю фотафізічных працэсаў у складаных малекулах.

Чытаць далей

Фёдараў Фёдар Іванавіч

19 чэрвеня 1911г - 13 кастрычніка 1994г

Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, Турэц

Навуковец, Фізік

Беларускі фізік-тэарэтык, адзін тых, хто распачаў беларускую тэарэтычную фізіку. Пабудаваў тэорыю аптычных уласцівасцей магнітных і паглынальных крышталёў, развіў каварыянтныя метады прамога тэнзарнага злічэння ў оптыцы і акустыцы крышталёў.

Чытаць далей

Хадыка Юрый Віктаравіч

23 чэрвеня 1938г - 11 верасня 2016г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Навуковец, Фізік

Беларускі навуковец, грамадскі і культурны дзеяч. Доктар фізіка-матэматычных навук. Аўтар каля 150 навуковых прац па фізіцы, каля 200 навукова-тэхнічных справаздач, каля 30 публікацый па гісторыі беларускага мастацтва.

Чытаць далей

Лесніковіч Анатоль Іванавіч

3 красавіка 1941г - 5 лютага 2019г

Мінская вобласць, Слуцкі раён, Рачкавічы

Навуковец, Фізік, Хімік

Беларускі фізікахімік. Распрацаваў метады ізапараметрычных суадносін і рашэння адваротнай задачы неізатэрмічнай кінетыкі для простых і некаторых складаных рэакцый кандэнсаваных рэчываў. Аўтар каля 400 навуковых прац, больш за 60 вынаходніцтваў.

Чытаць далей

Гурыновіч Георгій Паўлавіч

26 красавіка 1933г - 26 лютага 1994г

Мінская вобласць, Барысаўскі раён, Барысаў

Вынаходнік, Навуковец, Фізік

Беларускі фізік. Аўтар больш за 280 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 25 вынаходстваў. Распрацаваў метады спектраскапічнага даследавання і вызначыў квантавыя выхады ўсіх стадый асноўнай фотарэакцыі хларафілападобных злучэнняў.

Чытаць далей

Рубінаў Анатоль Мікалаевіч

15 красавіка 1939г

Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, Магілёў

Навуковец, Фізік

Беларускі фізік. Заслужаны дзеяч навукі БССР. Аўтар больш 300 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій. Распрацаваў новыя метады вывучэння спектраскапіі ўзбуджаных станаў лазерных асяроддзяў, лязеры на растворах арганічных злучэнняў.

Чытаць далей

Громер Якаў Пінхусавіч

10 жніўня 1879г - 11 красавіка 1933г

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Брэст

Матэматык, Навуковец, Фізік

Вучоны ў галіне аналітычнай матэматыкі і рэлятывісцкай фізікі. Знайшоў неабходныя і дастатковыя ўмовы справядлівасці гіпотэзы Рымана ў аналітычнай тэорыі лікаў (няроўнасці Громера). Дапамагаў А. Эйнштэйну ў распрацоўцы тэорыі адноснасці.

Чытаць далей

Казак Мікалай Станіслававіч

29 кастрычніка 1945г

Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Дзешчанка

Навуковец, Фізік

Савецкі і беларускі фізік. Аўтар каля 200 навуковых прац і 31 вынаходкі. Унёс уклад у вывучэнне і павышэнне эфектыўнасці працэсаў перабудовы частоты лазернага выпраменьвання ў крышталях.

Чытаць далей

Грыбкоўскі Віктар Паўлавіч

30 красавіка 1932г - 26 кастрычніка 2000г

Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, Асташкавічы

Навуковец, Фізік

Беларускі фізік. Навуковыя працы прысвечаны нелінейнай оптыцы, фізіцы лазераў. Ім была распрацавана тэорыя паглынання святла і люмінесцэнцыі пры інтэнсіўным ўзбуджэнні і выяўленыя асноўныя заканамернасці эфектаў насычэння ў паўправадніках.

Чытаць далей

Ліштван Іван Іванавіч

3 лістапада 1932г

Мінская вобласць, Валожынскі раён, Дайнава Вялікая

Навуковец, Фізік, Хімік

Беларускі вучоны ў галіне фізіка-хіміі торфу і калоіднай хіміі. Быў навуковым каардынатарам дзяржаўных праграм фундаментальных даследаванняў «Прыродакарыстанне», «Бiясферна-сумяшчальныя тэхналогіі».

Чытаць далей

Апанасевіч Павел Андрэевіч

14 ліпеня 1929г

Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, Стараселле

Навуковец, Фізік

Беларускі фізік. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь. Навуковыя працы звязаны з лазернай фізікай. Унёс вялікі ўклад у распрацоўку тэорыі параметрычнага рассейвання святла (у прыватнасці, чатырохфатоннага) і звароту хвалевага фронту.

Чытаць далей

Астапчык Станіслаў Аляксандравіч

7 верасня 1935г - 1 снежня 2015г

Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Мар'іна Горка

Навуковец, Фізік

Беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізікі металаў. Аўтар навуковых прац па тэорыі і практыцы хуткаснай тэрмічнай апрацоўкі канструкцыйных сталей і сплаваў, тэхналогіях атрымання і апрацоўкі кампазіцыйных матэрыялаў.

Чытаць далей

Барышэўскі Уладзімір Рыгоравіч

1 ліпеня 1940г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Навуковец, Фізік

Беларускі вучоны-фізік, Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь. Аўтар двух адкрыццяў СССР у галіне ядзернай фізікі. Заснавальнік і кіраўнік навуковай школы «Ядзерная оптыка палярызаваных асяроддзяў». Аўтар больш чым 200 навуковых публікацый.

Чытаць далей

Бокуць Барыс Васільевіч

27 кастрычніка 1926г - 15 сакавіка 1993г

Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Сакольшчына

Навуковец, Фізік

Беларускі фізік-тэарэтык. Ім былі распрацаваны метады карэктнага рашэння межавых задач пры разглядзе гіратропных крышталёў натуральнага паходжання. Аўтар каля 200 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 20 вынаходстваў.

Чытаць далей

Валадзько Леанід Вікенцьевіч

2 студзеня 1928г - 29 верасня 1978г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Баравое

Вынаходнік, Навуковец, Фізік

Беларускі фізік-эксперыментатар. Распрацаваў метад статыстычнай рэгістрацыі кінэтыкі люмінесцэнцыі. Даследаваў будову вадкіх крышталяў метадам інфрачырвонага дыхраізму. Аўтар больш за 120 навуковых прац, 14 вынаходніцтваў.

Чытаць далей

Бойка Барыс Барысавіч

6 жніўня 1923г - 29 жніўня 1999г

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, Ходараўка

Вынаходнік, Навуковец, Фізік

Беларускі фізік. Пад яго кіраўніцтвам быў створаны шэраг новых лазераў і аптычных прыладаў: лазеры на рубіне, лазеры на фарбавальніках з узмацненнем пры адлюстраванні, лазеры на гранатах. Аўтар 15 вынаходстваў і больш за 200 навуковых прац.

Чытаць далей

Буракоў Віктар Сямёнавіч

25 сакавіка 1931г - 1 сакавіка 2020г

Віцебская вобласць, Ушацкі раён, Забалацце

Вынаходнік, Навуковец, Фізік

Беларускі фізік. Распрацаваў метады лазернай дыягностыкі плазмы, вывучыў заканамернасці ўзаемадзеяння выпраменьвання з плазмай і нелінейна-аптычныя з’явы ў ёй, развіў спосабы кіравання характарыстыкамі лазернага выпраменьвання з дапамогай плазмы.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(