RU BE

Хадыка Юрый Віктаравіч

Хадыка Юрый Віктаравіч - беларускі навуковец, фізік

23 чэрвеня 1938г - 11 верасня 2016г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Навуковец, Фізік

Руск. Хадыка Юрий Викторович

Беларускі навуковец, грамадскі і культурны дзеяч. Доктар фізіка-матэматычных навук (1976).

Біяграфія

Першыя гады жыцця разам з сям'ёй жыў у Беластоку, дзе працаваў бацька. У 1945 годзе пайшоў ў мужчынскую Чыгуначную школу № 60 у Мінску, якую скончыў с залатым медалём. Паступаў у Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут (МФТІ), набраў напаўпрахадны бал, вярнуўся ў Мінск. У 1960 годзе скончыў фізічны факультэт БДУ.

Працаваў у інстытуце фізікі АН БССР, малодшы, старэйшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік групы, загадчык лабараторыі. У 1975 узначаліў секцыю оптыка-электронных сродкаў разведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозу развіцця ўзбраенняў на 15 гадоў. З 1976 года доктар фізіка-матыматычных навук, прафесар, тэма дысертацыі: «Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет».

Восенню 1969 года арганізаваў у АН БССР семінар па вывучэнню старажытнабеларускага мастацтва, прымаў удзел у зборы матэрыялаў (экспедыцыі) і напісанні «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». У 1979 годзе адкрыў пры АН БССР Музей старажытнабеларускай культуры.

З 1988 года намесніка старшыні БНФ (быў да снежня 2007). У 1996, пасля сканчэння масавага Чарнобыльскага шляху, Юрый Хадыка разам з Вячаславам Сіўчыкам 26 красавіка быў арыштаваны і кінуты ў турму, яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. У знак пратэсту абвясціў галадоўку. 21 мая быў вызвалены.

У 1997 прызначаны прарэктарам Народнага ўніверсітэта — самай буйной праграмы Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва» і рэдактарам бюлетэня Народнага ўніверсітэта. З 1998 член рэдакцыйнага савета часопіса «Адкрытае грамадства». Намеснікам старшыні назіральнага савета Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, хаця працу гэтай установы публічна крытыкуе. У 1996—2000 уваходзіў у назіральную раду Беларускага Хельсінкскага камітэта.

Юрый Хадыка — аўтар каля 150 навуковых прац па фізіцы, каля 200 навукова-тэхнічных справаздач, каля 30 публікацый па гісторыі беларускага мастацтва, 350 публіцыстычных публікацый на палітычныя тэмы. Адзін з актывістаў грэка-каталіцкай (уніяцкай) грамады.

Апошнія гады жыў у сына ў штаце Каларада (ЗША). Памёр у Дэнверы. Прах пахавалі на саракавы дзень пасля смерці, 20 кастрычніка 2016 года на Чыжоўскіх могілках у Мінску побач з жонкай.

У шлюбе меў двух сыноў і трох унукаў.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(