RU BE

Беларускія краязнаўцы

Краязнаўца - чалавек, які вывучае гісторыю краю. Краязнаўства - гэта комплекснае даследаванне і папулярызацыя пэўнай тэрыторыі і назапашванне ведаў аб ёй. Пры гэтым на геаграфічнай базе аб'ядноўваюцца веды геаграфіі, экалогіі, гісторыі, археалогіі, тапаніміі, тапаграфіі, геральдыкі, этнаграфіі, філалогіі і мастацтвазнаўства. У нашым спісе ўжо больш за 10 беларускіх краязнаўцаў і гэты спіс пастаянна дапаўняецца.

Уладзіслаў Сыракомля

17 верасня 1823г - 3 верасня 1862г

Мінская вобласць, Любанскі раён, Смольгава

Гісторык, Краязнаўца, Паэт

Беларускі i польскі паэт-гуманіст, публіцыст, крытык, перакладчык, этнограф. Дэбютаваў вершаванай гутаркай «Паштальён». Гутарка была перакладзена ў скарочаным варыянце, стала папулярнай рускай народнай песняй («Когда я на почте служил ямщиком…»).

Чытаць далей

Валахановіч Анатоль Іосіфавіч

17 красавіка 1939г - 23 лістапада 2016г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Гісторык, Краязнаўца

Беларускі гісторык, журналіст, краязнавец. Даследуе праблемы гісторыі, літаратуры, культуры і краязнаўства Беларусі, распрацоўвае пытанні палітычных рэпрэсій (1920 — пачатку 1950-х гг), займаецца гісторыяй хрысціянства ў Беларусі і інш.

Чытаць далей

Дземідовіч Павел Пятровіч

29 чэрвеня 1871г - 7 сакавіка 1931г

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, Мікалаеўшчына

Краязнаўца, Фалькларыст, Этнограф

Беларускі этнограф, фалькларыст, краязнавец, педагог. Публікаваўся ў выданнях «Виленский вестник», «Этнографическое обозрение», «Живая старина». Спадчына Дземідовіча выкарыстана пры падрыхтоўцы выданняў «Легенды і паданні», «Земляробчы каляндар».

Чытаць далей

Содаль Уладзімір Ільіч

13 верасня 1937г - 15 красавіка 2015г

Гомельская вобласць, Жлобінскі раён, Мормаль

Краязнаўца, Літаратуразнавец

Беларускі літаратуразнавец, даследчык, краязнавец. Даследваў беларускую літаратуру і культуру ХІХ—ХХ ст., жыццёвы і творчы шлях Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, М. Багдановіча, Ядвігіна Ш., Зоські Верас і інш. Занесены ў кнігу гонару «Рупліўцы твае, Белару

Чытаць далей

Пушкін Ігар Аляксандравіч

22 мая 1964г

Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Орша

Гісторык, Краязнаўца

Гісторык і краязнаўца Магілёва. Адзін з ініцыятараў і стваральнікаў Музея гісторыі горада Магілёва. Займаецца даследаваннем гісторыі і культуры Беларусі, горада Магілёва, нацыянальных меншасцей Беларусі ў XX ст., антысавецкага ўзброенага супраціву.

Чытаць далей

Каспяровіч Мікалай Іванавіч

9 мая 1900г - 26 снежня 1937г

Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Красны Акцябр

Мастацтвазнавец, Краязнаўца, Літаратуразнавец, Этнограф

Беларускі этнограф, краязнавец, лексікаграф, мастацтвазнавец і літаратуразнавец. Пісаў пра гісторыю краязнаўчай працы на Беларусі, яе задачы і методыку, даследаваў гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва, архітэктуру, сучасную графіку.

Чытаць далей

Нікіфароўскі Мікалай Якаўлевіч

17 мая 1845г - 10 чэрвеня 1910г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Вымна

Краязнаўца, Фалькларыст, Этнограф

Беларускі этнограф і фалькларыст. Пакінуў багатую спадчыну па этнаграфічнаму вывучэнню Віцебшчыны. Апублікаваў каля 20 даследаванняў датычных матэрыяльнай і духоўнай культуры, вуснапаэтычнай творчасці беларусаў.

Чытаць далей

Дзянісаў Уладзімір Мікалаевіч

21 красавіка 1955г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Гісторык, Краязнаўца

Беларускі краязнавец, архівіст, гісторык культуры. Даследуе гісторыю архітэктуры, культурнае і мастацкае жыццё Мінска XVI — пачатку XX ст. Увёў у навуковы ўжытак невядомыя крыніцы па гісторыі архітэктуры і культуры горада.

Чытаць далей

Ткачоў Міхаіл Аляксандравіч

10 сакавіка 1942г - 31 кастрычніка 1992г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Мсціслаў

Археолаг, Геральдыст, Гісторык, Краязнаўца

Беларускі археолаг, гісторык. Вывучаў ваенна-абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі XI—XVIII ст. Першым прасачыў генезіс, эвалюцыю і этапы развіцця замкаў і абарончых сістэм населеных пунктаў.

Чытаць далей

Ельскі Аляксандр Карлавіч

4 чэрвеня 1834г - 10 верасня 1916г

Мінская вобласць, Пухавіцкі раён, Дудзічы

Гісторык, Краязнаўца, Літаратуразнавец, Публіцыст

Беларускі гісторык, літаратуразнавец, краязнавец, публіцыст, паэт, перакладчык, паэт, празаік. Адзін з першых гісторыкаў беларускай літаратуры і збіральнікаў беларускіх рукапісаў.

Чытаць далей

Бітэль Пётр Іванавіч

19 чэрвеня 1912г - 18 кастрычніка 1991г

Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён, Радунь

Краязнаўца, Паэт

Беларускі паэт, перакладчык, краязнавец, настаўнік. Аўтар паэм «Замкі і людзі», «Сказанне пра Апанаса Берасцейскага». Пераклаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча («Пан Тадэвуш», «Дзяды» і інш.), польскамоўныя паэмы і п'есы В. Дуніна-Марцінкевіча.

Чытаць далей

Ненадавец Аляксей Міхайлавіч

12 лютага 1958г

Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, Чухава

Краязнаўца, Літаратуразнавец, Фалькларыст

Беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук. Даследуе беларускую міфалогію, краязнаўства, фальклор, узаемасувязі літаратуры з міфалогіяй, а таксама Міншчыну ў легендах і паданнях.

Чытаць далей

Штэйнер Іван Фёдаравіч

10 верасня 1953г

Брэсцкая вобласць, Столінскі раён, Беражное

Краязнаўцы, Літаратуразнаўцы, Пісьменнікі

Беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, краязнавец. Мае больш 200 навуковых прац, з якіх звыш 20 манаграфій і калектыўных зборнікаў. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным ўдзеле падрыхтаваны цыкл кніг, прысвечаных культуры Мазыра, Светлагорска.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(