RU BE

Беларускія фалькларысты

Фалькларыст - спецыяліст у галіне фалькларыстыкі; чалавек які вывучае народную творчасць(фальклор). У сферы навуковых інтарэсаў фалькларыстаў - збор, выданне, тыпалогія і агульнае вывучэнне народнай творчасці. У нашым спісе ўжо больш за 20 беларускіх фалькларыстаў і спіс дапаўняецца.

Гарэцкі Максім Іванавіч

6 лютага 1893г - 10 лютага 1938г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Багацькаўка

Літаратуразнавец, Пісьменнік, Фалькларыст

Беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст. Адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы. Аўтар аповесці «Дзве душы», дакументальна-мастацкіх запісак «На імперыялістычнай вайне», рамана «Віленскія камунары».

Чытаць далей

Сержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч

21 чэрвеня 1864г - 5 сакавіка 1940г

Мінская вобласць, Слуцкі раён, Бялевічы

Лінгвіст, Фалькларыст, Этнограф

Беларускі і савецкі этнограф, фалькларыст, мовазнавец, літаратар. Аўтар 45 друкаваных навуковых прац, удзельнік 25 этнаграфічных, антрапалагічных, лінгвістычных экспедыцый. Наватар беларускай этнаграфічнай навукі і фалькларыстыкі.

Чытаць далей

Адам Гурыновіч

25 студзеня 1869г - 2 лютага 1894г

Мінская вобласць, Мядзельскі раён, Кавалі

Паэт, Фалькларыст

Беларускі паэт-дэмакрат, фалькларыст. У гісторыю беларускай літаратуры увайшоў як паэт-рэвалюцыянер, пясняр народнай нядолі, які заклікаў да рашучай барацьбы з панамі і самаўладствам, першы з беларускіх літаратараў звярнуўся да рабочай тэмы.

Чытаць далей

Гілевіч Ніл Сымонавіч

30 верасня 1931г - 29 сакавіка 2016г

Мінская вобласць, Лагойскі раён, Слабада

Дзіцячы пісьменнік, Пісьменнік, Паэт, Фалькларыст

Беларускі паэт, перакладчык, празаік, драматург, літаратуразнавец, фалькларыст і грамадскі дзеяч. Аўтар кніг паэзіі «Песня ў дарогу», «Запаветнае», «Актавы». Выдаў зборнік п’ес «Начлег на буслянцы». Аўтар кніг па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы.

Чытаць далей

Багдановіч Адам Ягоравіч

20 сакавіка 1862г - 16 красавіка 1940г

Мінская вобласць, Крупскі раён, Халопенічы

Гісторык, Мемуарыст, Фалькларыст, Этнограф

Беларускі этнограф, фалькларыст, мемуарыст, гісторык, мовазнавец. Падчас вучобы пачаў збіраць фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы. Выступаў у перыядычным друку з артыкуламі па этнаграфічнай тэматыцы. Бацька паэта Максіма Багдановіча.

Чытаць далей

Храпавіцкі Ігнат Яўстахавіч

31 ліпеня 1817г - 25 снежня 1893г

Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, Каханавічы

Паэт, Фалькларыст

Паэт, фалькларыст. Аўтар працы «Погляд на паэзію беларускага народа» з дадаткам назіранняў над асаблівасцямі беларускай мовы на матэрыяле гаворкі Віцебшчыны. Аўтар рамантычных вершаў. Аўтар перакладаў на польскую мову беларускіх народных песень.

Чытаць далей

Шыманоўскі Аляксандр Нічыпаравіч

19 жніўня 1850г - 1918г

Гомельская вобласць, Светлагорскі раён, Чэрнін

Фалькларыст, Этнограф

Беларускі этнограф і фалькларыст; педагог, пушкініст. Сабраў матэрыял па беларускаму фальклору і этнаграфіі і склаў зборнік «Мінская губерня і яе народная творчасць у сувязі з апісаннем народных свят і абрадаў» (песні, казкі, загадкі, прыказкі).

Чытаць далей

Шырма Рыгор Раманавіч

8 студзеня 1892г - 23 сакавіка 1978г

Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён, Шакуны

Дырыжор, Кампазітар, Публіцыст, Фалькларыст, Этнограф

Беларускі харавы дырыжор, кампазітар, фалькларыст, літаратуразнавец. Сабраў больш за 2 тысячы беларускіх народных песень. Выдаў першыя зборнікі Міхася Васілька, Максіма Танка, Сяргея Крыўца. Галоўны дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР

Чытаць далей

Дземідовіч Павел Пятровіч

29 чэрвеня 1871г - 7 сакавіка 1931г

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, Мікалаеўшчына

Краязнаўца, Фалькларыст, Этнограф

Беларускі этнограф, фалькларыст, краязнавец, педагог. Публікаваўся ў выданнях «Виленский вестник», «Этнографическое обозрение», «Живая старина». Спадчына Дземідовіча выкарыстана пры падрыхтоўцы выданняў «Легенды і паданні», «Земляробчы каляндар».

Чытаць далей

Кастусь Цвірка

28 сакавіка 1934г

Мінская вобласць, Старадарожскі раён, Зялёная Дуброва

Паэт, Фалькларыст, Этнограф, Мовазнавец

Беларускі паэт, гісторык, фалькларыст, этнограф, мовазнавец. Аўтар кнігі «Слова пра Сыракомлю: Быт і культура беларусаў у творчасці „вясковага лірніка“». Аўтар зборнікаў паэзіі «Такія сэрцы ў нас», «Чарназём», «Каласы» і інш. Піша і для дзяцей.

Чытаць далей

Грыневіч Антон Антонавіч

3 мая 1877г - 8 снежня 1937г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Іванаўшчына

Кампазітар, Фалькларыст

Збіральнік беларускага музычнага меласу (фальклору), выдавец, педагог. Выдаў сваім коштам зборнік «Беларускія песні з нотамі», зборнікі паэзіі Я.Купалы. У архівах Беларусі і Вільні захоўваецца да 1000 запісаў беларускага меласу, сабраных Грыневічам.

Чытаць далей

Нікіфароўскі Мікалай Якаўлевіч

17 мая 1845г - 10 чэрвеня 1910г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Вымна

Краязнаўца, Фалькларыст, Этнограф

Беларускі этнограф і фалькларыст. Пакінуў багатую спадчыну па этнаграфічнаму вывучэнню Віцебшчыны. Апублікаваў каля 20 даследаванняў датычных матэрыяльнай і духоўнай культуры, вуснапаэтычнай творчасці беларусаў.

Чытаць далей

Фядосік Анатоль Сямёнавіч

7 лютага 1926г - 2005г

Гомельская вобласць, Петрыкаўскі раён, Кашэвічы

Навуковец, Фалькларыст

Беларускі фалькларыст. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі. Даследуе фальклорныя сатырычныя жанры, сямейна-абрадавую паэзію, літаратурна-фалькорныя сувязі, народную творчасць перыяду Вялікай Айчыннай вайны, гісторыю фалькларыстыкі.

Чытаць далей

Эпімах-Шыпіла Браніслаў Ігнатавіч

4 верасня 1859г - 6 чэрвеня 1934г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Будзькаўшчына

Літаратуразнавец, Фалькларыст

Дзеяч беларускай культуры, фалькларыст, мовазнавец, літаратуразнавец. Збіраў матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, фальклоры і літаратуры Беларусі. Складальнік унікальнай рукапіснай хрэстаматыі беларускай літаратуры.

Чытаць далей

Шпілеўскі Павел Міхайлавіч

31 кастрычніка 1823г - 17 кастрычніка 1861г

Мінская вобласць, Любанскі раён, Шыпілавічы

Публіцыст, Фалькларыст, Этнограф

Беларускі этнограф, фалькларыст, пісьменнік. Вывучаў гісторыю, побыт, вусную народную творчасць і мову беларусаў. Аўтар зборніка «Беларускія прыказкі», апавяданняў «Нарысы польскіх звычаяў», дзіцячай аповесці «Цыганё», серыі апавяданняў.

Чытаць далей

Радчанка Зінаіда Фёдараўна

1839г - 18 сакавіка 1916г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Старыя Дзятлавічы

Фалькларыст, Этнограф

Беларуская і ўкраінская фалькларыстка. Падрыхтавала кнігу «Зборнік маларускіх i беларускіх песень Гомельскага павета, запісаных для голасу з акампанементам фартэпіяна». Апублікавала каля 700 народных песень, у тым ліку 180 з мелодыямі.

Чытаць далей

Тэраўскі Уладзімір Васілевіч

11 лістапада 1871г - 10 лістапада 1938г

Мінская вобласць, Слуцкі раён, Леніна

Дырыжор, Кампазітар, Фалькларыст

Беларускі дырыжор, кампазітар, фалькларыст. Аўтар гімна «Ваяцкі марш» («Мы выйдзем шчыльнымі радамі»), гімна «Беларуская марсельеза» (на верш А. Мікульчыка «Адвеку мы спалі…»). Напісаў музыку да песні «Купалінка», якую многія лічаць народнай.

Чытаць далей

Рыпінскі Аляксандр Феліксавіч

1811г - 1900г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Кукавячына

Графік, Паэт, Фалькларыст

Беларускі і польскі паэт, фалькларыст, кнігавыдавец, графік. Працаваў над гісторыяй беларускай літаратуры, быў першым біёграфам шэрагу пісьменнікаў. Быў першым аўтарам і выдаўцом, хто ўвёў ва ўжытак літару Ŭ — «у нескладовае» у лацінскім алфавіце.

Чытаць далей

Сахараў Сяргей Пятровіч

29 верасня 1880г - 22 красавіка 1954г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Полацк

Публіцыст, Фалькларыст, Этнограф

Беларускі фалькларыст, этнограф. Асноўная праца — «Народное творчество латгальских и илукстенских белорусов» — зборнік беларускай народнай паэзіі. Быў даследчыкам беларускай дуды, захаваліся рукапісныя нататкі пра асаблівасці гэтага інструмента.

Чытаць далей

Ненадавец Аляксей Міхайлавіч

12 лютага 1958г

Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, Чухава

Краязнаўца, Літаратуразнавец, Фалькларыст

Беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук. Даследуе беларускую міфалогію, краязнаўства, фальклор, узаемасувязі літаратуры з міфалогіяй, а таксама Міншчыну ў легендах і паданнях.

Чытаць далей

Барташэвіч Галіна Аляксандраўна

18 чэрвеня 1932г

Мінская вобласць, Слуцкі раён, Слуцк

Філолаг, Фалькларыст

Беларускі фалькларыст, доктар філалагічных навук. Даследуе праблемы беларускай фалькларыстыкі, фальклору Вялікай Айчыннай вайны, дзіцячы, каляндарна-абрадавы і пазаабрадавы сучасны фальклор. Аўтар больш за 300 навуковых прац.

Чытаць далей

Шлюбскі Аляксандр Ануфрыевіч

4 чэрвеня 1897г - 1942г

Віцебская вобласць, Расонскі раён, Межава

Бібліёграф, Літаратуразнавец, Фалькларыст, Этнограф

Беларускі этнограф, фалькларыст, бібліёграф, літаратуразнавец. Падрыхтаваў том «Этнаграфія» з серыі «Матэрыялаў да беларускае бібліяграфіі». Выступаў з артыкуламі пра культурна-асветнае жыццё Віцебшчыны, Мінска, пра гісторыю беларускай літаратуры.

Чытаць далей

Каруза Павел Іосіфавіч

12 лютага 1900г - 25 студзеня 1988г

Мінская вобласць, Вілейскі раён, Ваўкалатка

Кампазітар, Фалькларыст, Этнограф

Беларускі фалькларыст, этнамузыколаг, кампазітар. Падрыхтаваў да выдання музычныя запісы беларускага фальклору Антона Грыневіча. Напісаў «Камеpную сімфонію», пабудаваную на беларускім меласе, песні на тэксты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Ніла Гілевіча.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(