RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці

Знакамітасці родам з Брэсцкай вобласці: пісьменнікі, вучоныя, акцёры, музыканты і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Сагановіч Генадзь Мікалаевіч

13 студзеня 1961г

Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, Турная

Археолаг , Гісторык

Беларускі гісторык, археолаг. Праводзіў раскопкі прыватнаўласніцкіх замкаў (Гарадоцкі, Глускі, Койданаўскі, Лоскі), даследаваў кавальства Беларусі эпохі феадалізму. Вывучае ваенна-палітычную гісторыю ВКЛ, сувязі Беларусі з немцамі ў сярэднявеччы.

Чытаць далей

Абушэнка Уладзімір Леанідавіч

22 красавіка 1957г - 26 верасня 2015г

Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, Пінск

Сацыёлаг , Філосаф

Беларускі сацыёлаг і сацыяльны філосаф. Аўтар больш за 400 навуковых публікацый. Навуковыя інтарэсы: культурсацыялогія, тэарэтычная сацыялогія, сацыялогія веды, сацыялогія Лацінскай Амерыкі, гісторыя грамадска-палітычнай думкі ў Беларусі.

Чытаць далей

Баравікова Раіса Андрэеўна

11 мая 1947г

Брэсцкая вобласць, Бярозаўскі раён, Пешкі

Пісьменнік , Паэт

Беларуская пісьменніца, перакладчыца. Дэбютавала ў друку ў 1960 годзе. У зборніках паэзіі «Рамонкавы бераг», «Слухаю сэрца» дамінуе тэма кахання, прага высокага духоўнага ідэалу, роздум пра час. Выдала кніжку казак і апавяданняў для дзяцей.

Чытаць далей

Напалеон Орда

11 лютага 1807г - 26 красавіка 1883г

Брэсцкая вобласць, Іванаўскі раён, Варацэвічы

Кампазітар , Літаратар , Музыка , Піяніст , Скульптар , Мастак

Беларускі і пoльскі мастак, кампазітар, піяніст і педагог. Замалёўваў пейзажы і будынкі, звязаныя з жыццём вядомых людзей. Выявы Мірскага і Нясвіжскага замкаў, замалёванныя ім, былі выкарыстаны дзеля афармлення беларускіх грашовых купюраў.

Чытаць далей

Ігар Варашкевіч

15 жніўня 1960г

Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, Баранавічы

Музыка , Мастак

Беларускі рок-музыкант, мастак. Быў вакалістам, потым лідарам гурта «Бонда». Пасля распаду «Бонды» ў 1989 годзе, сышоў у гурт «Рокіс», які ў 1991 годзе пераўтварыўся ў гурт «Крама», у якім грае дагэтуль.

Чытаць далей

Паўлюк Багрым

2 лістапада 1812г - 1891г

Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, Крошын

Паэт

Беларускі паэт. Ад літаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», які стаў хрэстаматыйным для беларускай літаратуры.

Чытаць далей

Пестрак Піліп Сямёнавіч

14 лістапада 1903г - 22 жніўня 1978г

Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, Сакоўцы

Пісьменнік , Паэт

Беларускі паэт, празаік. Дэбютаваў у друку ў 1926 (часопіс «Родныя гоні»). У 1940 апублікаваў першы зборнік вершаў «На варце». Тэме барацьбы ў Заходняй Беларусі прысвяціў раман «Сустрэнемся на барыкадах». Раман «Серадзібор» прысвечаны жыццю вёскі.

Чытаць далей

Таўлай Валянцін Паўлавіч

8 лютага 1914г - 27 красавіка 1947г

Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, Баранавічы

Пісьменнік , Паэт , Публіцыст

Беларускі паэт, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Як паэт-рэвалюцыянер фарміраваўся ў камуністычным падполлі (паэма «Непераможная» выдадзена на шапірографе, Вільня, 1928). Аўтар публіцыстычных нарысаў пра рэвалюцыйна-вызваленчую барацьбу.

Чытаць далей

Мікалай Мікалаевіч Федзюковіч

22 мая 1943г - 8 студзеня 1997г

Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, Гутава

Паэт

Беларускі паэт, перакладчык. Аўтар зборнікаў вершаў «Зямля-магніт», «Мілавіца», «Птушыны грай», «Макаў цвет». Яго вершы перакладаліся на літоўскую, украінскую і іншыя мовы. Перакладаў з рускай, французскай і ўкраінскай моў.

Чытаць далей

Янішчыц Яўгенія Іосіфаўна

20 лістапада 1948г - 25 лістапада 1988г

Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, Рудка

Паэт

Беларуская паэтэса, перакладчыца. Аўтарка зборнікаў лірыкі «Снежныя грамніцы», «Ясельда», «На беразе пляча». Выйшаў зборнік выбраных твораў. Асобныя вершы пакладзены на музыку. Аўтарка літаратурна-крытычных артыкулаў, рэцэнзій і інш.

Чытаць далей

Гардзей Віктар Канстанцінавіч

19 жніўня 1946г

Брэсцкая вобласць, Ганцавіцкі раён, Малыя Круговічы

Пісьменнік , Паэт , Празаік

Беларускі паэт, празаік, перакладчык. Аўтар зборнікаў паэзіі і кніжак вершаў для дзяцей. Выдаў кнігі прозы «Карані вечнага дрэва», «Уратуй ад нячыстага» і інш. Пераклаў на беларускую мову раманы Г. Флабера «Саламбо» і Р. Стывенсана «Чорная страла».

Чытаць далей

Глушакоў Уладзімір Сцяпанавіч

7 красавіка 1952г

Брэсцкая вобласць, Столінскі раён, Давыд-Гарадок

Пісьменнік , Празаік , Публіцыст

Беларускі пісьменнік. Працаваў у часопісе «Нёман», у «Беларускай думцы». Выдаў кнігі прозы «Насенне», «Тёплые листья тополей», «Цветение калины», «На круги своя», «Расплата», «Развітанне на пачатку вясны».

Чытаць далей

Кісліцына Ганна Мікалаеўна

8 верасня 1967г

Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, Драгічын

Літаратуразнавец , Публіцыст , Філолаг

Беларускі літаратуразнаўца, публіцыст. Доктар філалагічных навук. Старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН РБ. Аўтар манаграфій па гісторыі літаратуры.

Чытаць далей

Разанаў Алесь Сцяпанавіч

5 снежня 1947г - 26 жніўня 2021г

Брэсцкая вобласць, Бярозаўскі раён, Сялец

Пісьменнік , Паэт , Эсэіст

Беларускі пісьменнік і перакладчык. Вядомы як паэт-наватар, аўтар новых паэтычных форм. Аўтар паэтычных зборнікаў, якія лічацца этапнымі для беларускай паэзіі, сярод якіх — «Каардынаты быцця», «Шлях-360», «Сума немагчымасцяў».

Чытаць далей

Макс Шчур

5 снежня 1977г

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Брэст

Пісьменнік , Паэт , Эсэіст

Беларускі паэт, перакладчык, эсэіст. Цікавіцца тэорыяй інтэрпрэтацыі, філасофіяй мастацтва, адносінамі паміж культурай і палітыкай. Аўтар п'есы «Смерць тырана», зборнікаў вершаў, шэрагу літаратуразнаўчых эсэ. Перакладае з чэшскай, англійскай.

Чытаць далей

Клімчук Фёдар Данілавіч

27 лютага 1935г - 22 кастрычніка 2018г

Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, Сіманавічы

Гісторык , Лінгвіст

Беларускі мовазнаўца-дыялектолаг, гісторык. Аўтар больш як 200 навуковых прац. Асноўныя кірункі навуковае дзейнасці: дыялекталогія, тапаніміка, этнагенез, міжмоўныя і міжэтнічныя кантакты. Выдаў пераклад «Новага Запавету» на заходнепалескі дыялект.

Чытаць далей

Шырма Рыгор Раманавіч

8 студзеня 1892г - 23 сакавіка 1978г

Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён, Шакуны

Дырыжор , Кампазітар , Публіцыст , Фалькларыст , Этнограф

Беларускі харавы дырыжор, кампазітар, фалькларыст, літаратуразнавец. Сабраў больш за 2 тысячы беларускіх народных песень. Выдаў першыя зборнікі Міхася Васілька, Максіма Танка, Сяргея Крыўца. Галоўны дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР

Чытаць далей

Кожух Уладзімір Уладзіміравіч

7 сакавіка 1953г - 6 ліпеня 2017г

Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, Драгічын

Мастак

Беларускі мастак. У яго карцінах зварот да архаічных пластоў этнічнай культуры беларусаў носіць рамантычны характар. За серыю работ «Чарнобыля чорная быль» прысуджана прэмія прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь.

Чытаць далей

Ян Збажына

31 сакавіка 1964г - 10 лютага 2011г

Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, Баранавічы

Пісьменнік , Паэт , Празаік

Беларускі паэт і празаік. Аўтар кнігі твораў «Пыл саркафагаў», зборніка паэзіі. Друкаваўся ў зборніках «Агледзіны», «Паэзія Берасцейшчыны „Дзядзінец“». Асобныя творы друкаваліся ў Баранавіцкіх газетах «Наш край», «Шаг», газеце ТБМ «Наша слова».

Чытаць далей

Уладзіслаў Галубок

3 мая 1882г - 28 верасня 1937г

Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, Лясная

Акцёр , Пісьменнік , Рэжысёр , Мастак

Беларускі драматург, празаік, тэатральны рэжысёр, акцёр, мастак. Народны артыст Беларусі. Развіваў традыцыі старажытнага народнага тэатра: батлейкі, народнай драмы, інтэрмедый.

Чытаць далей

Малажай Галіна Мікалаеўна

15 сакавіка 1938г - 14 мая 2005г

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Кустын

Лінгвіст , Мовазнавец

Беларускі мовазнавец. Даследавала праблемы беларускай фразеалогіі і дыялекталогіі, мову мастацкай літаратуры, праблемы выкладання беларускай мовы ў сітуацыі білінгвізму.

Чытаць далей

Бельская Вольга Іванаўна

6 кастрычніка 1979г

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Брэст

Мастак

Беларуская мастачка. Пераможца мастацка-паэтычнага конкурса «Ілюстрацыя». Лаўрэат прэміі «GOLDEN ARIFIS». Публікуе работы ў віртуальных галерэях. Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Чэхіі, Ізраіля.

Чытаць далей

Кандрасюк Васіль Васілевіч

10 студзеня 1954г - 13 чэрвеня 2013г

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Брэст

Кампазітар

Беларускі кампазітар, лаўрэат прэміі Прэзідэнта РБ «За духоўнае адраджэнне». Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца песні «Край мой крынічны», «Села сонца за клёнамі», «Новы год». Напісаў музыку да Гімна горада Брэста.

Чытаць далей

Ляшук Алег Васілевіч

22 ліпеня 1949г

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Брэст

Архітэктар

Беларускі архітэктар. Працаваў галоўным архітэктарам Брэста. Асноўныя працы ў Брэсце: будынкі дзіцячага сада-ясляў з плавальным басейнам на вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, дзіцячага кафэ «Казка», аблвыканкама, аэравакзала.

Чытаць далей

Громер Якаў Пінхусавіч

10 жніўня 1879г - 11 красавіка 1933г

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Брэст

Матэматык , Навуковец , Фізік

Вучоны ў галіне аналітычнай матэматыкі і рэлятывісцкай фізікі. Знайшоў неабходныя і дастатковыя ўмовы справядлівасці гіпотэзы Рымана ў аналітычнай тэорыі лікаў (няроўнасці Громера). Дапамагаў А. Эйнштэйну ў распрацоўцы тэорыі адноснасці.

Чытаць далей

Алімаў Леў Барысавіч

26 лістапада 1945г

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Брэст

Графік , Мастак

Беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар. Працуе ў станковай і кніжнай графіцы. Асноўныя творы: лісты «Старая яблыня», «Карані», «Спелы плод», «Новы Вавілон», ілюстрацыі да зборніка паэзіі «Прыбліжэнне» А. Каско.

Чытаць далей

Кузьміч Аляксей Васілевіч

1 чэрвеня 1945г - 31 кастрычніка 2013г

Брэсцкая вобласць, Іванаўскі раён, Махро

Жывапісец , Мастак

Беларускі мастак. Першыя творчыя досведы характарызуюцца прыхільнасцю да партрэта, тэматычнай карціны. Пэндзлю Аляксея Кузьміча належыць шэраг партрэтаў вядомых дзеячаў беларускай і расійскай культур.

Чытаць далей

Арабейка Іван Сяргеевіч

26 сакавіка 1942г

Брэсцкая вобласць, Жабінкаўскі раён, Хмелева

Паэт

Беларускі паэт. Дэбютаваў вершам у 1963. Аўтар зборнікаў паэзіі «Услед за сонцам», «Асенні ранак». Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка за кнігу вершаў «Сказаць хачу».

Чытаць далей

Мароз Уладзімір Вікенцьевіч

11 чэрвеня 1953г

Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, Косава

Пісьменнік , Паэт , Рэжысёр , Сцэнарыст

Беларускі празаік, паэт, публіцыст, кінарэжысёр. Аўтар паэтычных зборнікаў «Голас», «Рэй», «Магілёў». Аўтар сцэнарыяў 60 дакументальных фільмаў. Фільм «Успаміны пра Міколу Равенскага» адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь.

Чытаць далей

Мікуліч Аляксей Ігнатавіч

19 снежня 1934г - 12 студзеня 2021г

Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён, Жарабковічы

Антраполаг , Біёлаг , Навуковец

Беларускі антраполаг. Вывучае заканамернасць зменлівасці генетыка-антрапалагічных і адаптыўных тыпаў, генадэмаграфічных працэсаў сярод насельніцтва Беларусі і сумежных тэрыторый. Адзін з аўтараў працы «Нарысы па антрапалогіі Беларусі».

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(