RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне

Знакамітасці родам з Дзяржынскага раёна: пісьменнікі, вучоныя, акцёры, музыканты і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Адам Глобус

29 верасня 1958г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Дзяржынск

Пісьменнік , Паэт , Мастак

Беларускі пісьменнік, мастак, выдавец. У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981. Аўтар кніг «Парк», «Толькі не гавары маёй маме», «Койданава», «Новы дамавікамерон», «Post scriptum», «сУчаснікі», «Літары», «Play.by». Публікаваўся ў складзе зборнікаў.

Чытаць далей

Ермаловіч Мікола Іванавіч

29 красавіка 1921г - 5 сакавіка 2000г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Малыя Навасёлкі

Гісторык , Літаратуразнавец , Пісьменнік , Публіцыст

Беларускі гісторык, публіцыст, крытык і літаратуразнаўца. Заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў 1960—1980-х гадоў. Працы ў значнай ступені паўплывалі на фармаванне сучаснай грамадскай думкі.

Чытаць далей

Гарачка Усевалад Міхайлавіч

12 снежня 1968г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Юцкі

Паэт

Беларускі паэт. Выступае ў перыядычным друку: з вершамі, крытычнымі артыкуламі, эсэ, кароткімі апавяданнямі. Аўтар кніг паэзіі «Пралетарскія песні» і «Даты». Вершы апошніх гадоў друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва».

Чытаць далей

Бірыла Мікалай Васілевіч

10 верасня 1923г - 1 кастрычніка 1992г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Скварцы

Лінгвіст

Беларускі мовазнавец. Асноўныя навуковыя працы па пытаннях беларускай дыялекталогіі, сучаснай беларускай літаратурнай мовы і культуры мовы. Шмат увагі аддаў лексікаграфіі. Апублікаваў больш як 110 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій і слоўнікаў.

Чытаць далей

Сабалеўскі Анатоль Вікенцьевіч

27 мая 1932г - 6 красавіка 2012г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Андрыеўшчына

Мастацтвазнавец , Тэатразнавец

Беларускі тэатразнавец, пісьменнік. Даследаваў творчыя сувязі беларускага тэатральнага мастацтва з тэатрамі іншых рэспублік СССР. Склаў «Хрэстаматыю па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі». Аўтар аповесці «Жылі-былі хлопцы…», апавяданняў.

Чытаць далей

Валахановіч Ігар Аляксандравіч

1 лютага 1971г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Забалацце

Гісторык , Навуковец

Беларускі гісторык. Даследуе гісторыю антысавецкага падпольнага руху на тэрыторыі Беларусі ў 2-й палове 1940 — пачатку 1950-х гадоў, органаў дзяржбяспекі Рэспублікі Беларусь.

Чытаць далей

Валадзько Леанід Вікенцьевіч

2 студзеня 1928г - 29 верасня 1978г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Баравое

Вынаходнік , Навуковец , Фізік

Беларускі фізік-эксперыментатар. Распрацаваў метад статыстычнай рэгістрацыі кінэтыкі люмінесцэнцыі. Даследаваў будову вадкіх крышталяў метадам інфрачырвонага дыхраізму. Аўтар больш за 120 навуковых прац, 14 вынаходніцтваў.

Чытаць далей

Адашкевіч Сяргей Аляксандравіч

9 верасня 1918г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Перацяткі

Скульптар , Мастак

Беларускі скульптар. Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя працы: «За мір», «1941 год», «Ленін-гімназіст» і інш. Сярод яго прац помнік Францыску Скарыну ва ўнутраным двары галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(