RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Сенненскім раёне

Знакамітасці родам з Сенненскага раёна: артысты, вучоныя, мастакі, пісьменнікі і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Канапелька Зінаіда Ігнатаўна

25 снежня 1918г - 27 мая 1997г

Віцебская вобласць, Сенненскі раён, Багушэўск

Акцёр

Беларуская актрыса. Народная артыстка БССР. Працавала ў Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа. Упершыню на прафесійнай сцэне выступіла ў 1934 г.

Чытаць далей

Шыбека Захар Васілевіч

30 ліпеня 1948г

Віцебская вобласць, Сенненскі раён, Асінаўка

Гісторык

Беларускі гісторык. Даследуе Мінск 2й паловы ХІХ — пачатка ХХ ст., гарады Беларусі 1861—1904 гадоў, беларускі нацыянальны рух ХІХ-ХХ ст. Мае больш за 200 навуковых публікацый. Праца па гісторыі Беларусі ХІХ-ХХ ст. адзначана прэміяй імя Ф.Багушэвіча.

Чытаць далей

Вялюгін Анатоль Сцяпанавіч

27 снежня 1923г - 24 кастрычніка 1994г

Віцебская вобласць, Сенненскі раён, Машканы

Пісьменнік , Паэт , Празаік , Сцэнарыст

Беларускі паэт, празаік, кінасцэнарыст, перакладчык. Аўтар зборнікаў «На подступах», «Насцеж». Аўтар паэтычных зборнікаў для дзяцей «Галубы», «Тры гудкі». Па яго сцэнарыях пастаўлены мастацкі фільм «Глядзіце на траву», 40 дакументальных фільмаў.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(