RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Горацкім раёне

Знакамітасці родам з Горацкага раёна: артысты, вучоныя, мастакі, пісьменнікі і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Абецэдарскі Лаўрэнцій Сямёнавіч

12 ліпеня 1916г - 6 ліпеня 1975г

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, Горкі

Гісторык

Беларускі гісторык. Вывучаў пытанні беларуска-рускіх сацыяльна-эканамічных, культурных і палітычных адносін другой паловы XVI—XVII ст. Увёў у навуковы абарот вялікі аб'ём раней не разгляданых гістарычных крыніц. Апублікавана каля 50 навуковых прац.

Чытаць далей

Кільчэўскі Аляксандр Уладзіміравіч

17 жніўня 1955г

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, Горкі

Біёлаг , Генетык , Селекцыянер , Навуковец

Беларускі вучоны ў галіне генетыкі, селекцыі і біятэхналогіі раслін. Унёс вялікі ўклад у біятэхналогію раслін: распрацаваны і ўдасканалены метады кланальнага мікраразмнаження дурніцы высокай, клубняў бульбы. Апублікаваў больш за 350 навуковых прац.

Чытаць далей

Булахаў Міхаіл Гапеевіч

22 ліпеня 1919г - 5 мая 2012г

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, Маслакі

Лінгвіст , Навуковец

Беларускі мовазнавец. Кавалер ордэна Францыска Скарыны. Працы вучонага (больш за 300) у галіне мовазнаўства ахопліваюць праблемы сучаснай мовы, гісторыі мовы і ўзаемадзеяння беларускай мовы з іншымі славянскімі мовамі на розкых этапах іх развіцця.

Чытаць далей

Васіль Каваль

17 жніўня 1907г - 29 кастрычніка 1937г

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, Сава

Пісьменнік

Беларускі пісьменнік. Асабліва ўдалым было апавяданне «Як вясну гукалі». Па матэрыялах армейскага жыцця стварыў аповесць «Дзень палымнее» i аповесць для дзяцей «Санька-сігналіст». Для дзяцей напісаў аповесці «Санька-сігналіст», «Следапыты».

Чытаць далей

Бойка Барыс Барысавіч

6 жніўня 1923г - 29 жніўня 1999г

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, Ходараўка

Вынаходнік , Навуковец , Фізік

Беларускі фізік. Пад яго кіраўніцтвам быў створаны шэраг новых лазераў і аптычных прыладаў: лазеры на рубіне, лазеры на фарбавальніках з узмацненнем пры адлюстраванні, лазеры на гранатах. Аўтар 15 вынаходстваў і больш за 200 навуковых прац.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(