RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Віцебскім раёне

Знакамітасці родам з Віцебскага раёна: артысты, вучоныя, мастакі, пісьменнікі і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Насевіч Вячаслаў Леанідавіч

20 ліпеня 1957г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Віцебск

Гісторык

Беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук. Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі ў перыяд феадалізму, найперш праблема ўтварэння і тэрытарыяльнага фарміравання Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар каля 350 прац.

Чытаць далей

Яшава Галіна Арцёмаўна

1959г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Віцебск

Эканаміст

Беларускі вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук. Займаецца даследаваннем метадалогіі і метадаў прымянення кластэрнага падыходу да інавацыйнага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі. Аўтар больш за 300 навуковых публікацый.

Чытаць далей

Пісарава Людміла Іванаўна

29 мая 1939г - 23 мая 2011г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Віцебск

Акцёр

Беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі. Узнагароджана Ордэнам Францыска Скарыны. Скончыла студыю пры Беларускім тэатры імя Я. Коласа, працавала ў ім.

Чытаць далей

Яноўскі Вячаслаў Яўгенавіч

24 жніўня 1957г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Віцебск

Баксёр , Алімпійскі чэмпіён , Спартсмен

Беларускі і савецкі баксёр, адзіны савецкі баксёр — алімпійскі чэмпіён XXIV гульняў у Сеуле 1988 года. Заслужаны майстар спорту СССР. Заваяваў у 1987 годзе Кубка свету па боксе. У 1988 годзе ўвайшоў у спіс лепшых спартсменаў Беларусі.

Чытаць далей

Арашонак Арцём Яўгенавіч

27 ліпеня 1981г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Віцебск

Пісьменнік , Паэт , Празаік

Беларускі пісьменнік, перакладчык. Адзін з аўтараў калектыўнага зборніку «12+1». Мае публікацыі ў рэспубліканскіх выданнях («Наша ніва», «Літаратура і мастацтва», «Дзеяслоў», «ARCHE» і інш.). Творы перакладзены на англійскую, польскую і рускую мовы.

Чытаць далей

Нікіценка Пётр Георгіевіч

2 студзеня 1943г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Жыгалава

Навуковец , Філосаф , Эканаміст

Беларускі эканаміст. Навуковыя працы ў галіне навукова-тэхнічнага, інавацыйнага развіцця, павышэння эфектыўнасці назапашвання капіталу, фондаў і інтэнсіфікацыі грамадскай вытворчасці. Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 33 манаграфій.

Чытаць далей

Нікіфароўскі Мікалай Якаўлевіч

17 мая 1845г - 10 чэрвеня 1910г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Вымна

Краязнаўца , Фалькларыст , Этнограф

Беларускі этнограф і фалькларыст. Пакінуў багатую спадчыну па этнаграфічнаму вывучэнню Віцебшчыны. Апублікаваў каля 20 даследаванняў датычных матэрыяльнай і духоўнай культуры, вуснапаэтычнай творчасці беларусаў.

Чытаць далей

Цыбульскі Міхаіл Леанідавіч

10 ліпеня 1961г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Віцебск

Жывапісец , Мастацтвазнавец , Мастак

Беларускі мастацтвазнавец, жывапісец. Даследуе праблемы тэорыі і гісторыі мастацтва, паэтыку і стылістыку беларускага мастацтва. Аўтар раздзелаў у «Гісторыі беларускага мастацтва».

Чытаць далей

Рыпінскі Аляксандр Феліксавіч

1811г - 1900г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Кукавячына

Графік , Паэт , Фалькларыст

Беларускі і польскі паэт, фалькларыст, кнігавыдавец, графік. Працаваў над гісторыяй беларускай літаратуры, быў першым біёграфам шэрагу пісьменнікаў. Быў першым аўтарам і выдаўцом, хто ўвёў ва ўжытак літару Ŭ — «у нескладовае» у лацінскім алфавіце.

Чытаць далей

Данілаў Аляксандр Мікалаевіч

14 мая 1955г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Віцебск

Палітолаг , Сацыёлаг , Філосаф

Беларускі сацыёлаг. Даследуе асноўныя кірункі і перспектывы сістэмнай трансфармацыі сучаснага грамадства, праблемы каштоўнасных арыентацый моладзі, методыкі аператыўнага вывучэння грамадскай думкі. Аўтар больш як 120 навуковых прац.

Чытаць далей

Арлова Галіна Аляксандраўна

30 лістапада 1928г - 21 жніўня 2021г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Віцебск

Акцёр

Беларуская актрыса. Народная артыстка Беларусі. З 1959 года ў Купалаўскім тэатры. Выканала больш за два дзясяткі роляў. Лепшыя ролі: Кудрыцкая («Брама неўміручасці» К. Крапівы), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М. Чарота).

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(