RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Валожынскім раёне

Знакамітасці родам з Валожынскага раёна: пісьменнікі, вучоныя, акцёры, музыканты і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Фердынанд Рушчыц

10 снежня 1870г - 30 кастрычніка 1936г

Мінская вобласць, Валожынскі раён, Багданава

Графік , Жывапісец , Сцэнограф , Мастак

Мастак, графік, тэатральны дэкаратар і педагог. Яскравы прадстаўнік культурных супярэчнасцей сваёй эпохі. Майстра краявідаў («Млын», «Пустка»). Збіраў творы народных майстроў (тканіны, паясы) і актыўна працаваў над захаваннем помнікаў мінуўшчыны.

Чытаць далей

Зайкоўскі Эдвард Міхайлавіч

18 лістапада 1952г

Мінская вобласць, Валожынскі раён, Дубашы

Археолаг

Беларускі археолаг. Даследуе помнікі неаліту і бронзавага веку, язычніцкія вераванні і першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі. Аўтар навукова-папулярных прац па пытаннях старажытнага мастацтва, у т.л. «Першабытныя помнікі Паўночнай Беларусі».

Чытаць далей

Стары Улас

22 сакавіка 1865г - 30 верасня 1939г

Мінская вобласць, Валожынскі раён, Валожын

Паэт

Беларускі паэт. Дэбютаваў вершамі ў 1907 годзе ў «Нашай ніве». Змяшчаў свае вершы і вершаваныя апавяданні ў беларускіх дакастрычніцкіх і заходнебеларускіх календарах. Выступаў і як публіцыст. Выйшла кніга вершаў і публіцыстыкі «Год беларуса».

Чытаць далей

Шніп Віктар Анатолевіч

26 сакавіка 1960г

Мінская вобласць, Валожынскі раён, Пугачы

Дзіцячы пісьменнік , Пісьменнік , Паэт , Празаік

Беларускі паэт, празаік, перакладчык. Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Аўтар кніг паэзіі і прозы, а таксама кніг для дзяцей. Суаўтар многіх зборнікаў, а таксама зборніка казак «Нявеста для Базыля». Пісаў тэксты для рок-гуртоў і бардаў.

Чытаць далей

Рагойша Вячаслаў Пятровіч

5 чэрвеня 1942г

Мінская вобласць, Валожынскі раён, Ракаў

Літаратуразнавец , Навуковец , Філолаг

Беларускі філолаг, літаратуразнаўца. Першым дасканала даследваў рукапісы Я.Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага класіка. Аўтар звыш 800 навуковых публікацый і даследаванняў па гiсторыi i тэорыi беларускай лiтаратуры.

Чытаць далей

Ліштван Іван Іванавіч

3 лістапада 1932г

Мінская вобласць, Валожынскі раён, Дайнава Вялікая

Навуковец , Фізік , Хімік

Беларускі вучоны ў галіне фізіка-хіміі торфу і калоіднай хіміі. Быў навуковым каардынатарам дзяржаўных праграм фундаментальных даследаванняў «Прыродакарыстанне», «Бiясферна-сумяшчальныя тэхналогіі».

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(