RU BE

Беларускія кампазітары

Кампазітар - аўтар музычных твораў; чалавек, які займаецца стварэннем музыкі. Прафесія кампазітара прадугледжвае наяўнасць музычных і творчых здольнасцей і патрабуе асаблівага вывучэння кампазіцыі. У нашым спісе ўжо больш за 10 беларускіх кампазітараў. Спіс увесь час дапаўняецца.

Напалеон Орда

11 лютага 1807г - 26 красавіка 1883г

Брэсцкая вобласць, Іванаўскі раён, Варацэвічы

Кампазітар, Літаратар, Музыка, Піяніст, Скульптар, Мастак

Беларускі і пoльскі мастак, кампазітар, піяніст і педагог. Замалёўваў пейзажы і будынкі, звязаныя з жыццём вядомых людзей. Выявы Мірскага і Нясвіжскага замкаў, замалёванныя ім, былі выкарыстаны дзеля афармлення беларускіх грашовых купюраў.

Чытаць далей

Смольскі Дзмітрый Браніслававіч

25 ліпеня 1937г - 29 верасня 2017г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Кампазітары

Беларускі кампазітар. Музыка Д. Смольскага з поспехам гучала ў многіх краінах свету (Германія, Францыя, Італія, ЗША), а CD з запісамі яго сімфоній, выдадзены брытанскай фірмай «Алімпія», быў прызнаны лепшым на конкурсе кампакт-дыскаў у ЗША ў 1992 г.

Чытаць далей

Цесакоў Кім Дзмітрыевіч

20 лютага 1936г - 19 снежня 2018г

Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, Чэрвень

Кампазітары

Беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Сярод музычнай спадчыны кампазітара сімфонія №4 «Курапаты». Музыка Цесакова абапіраецца на беларускія народныя спеўныя традыцыі.

Чытаць далей

Шырма Рыгор Раманавіч

8 студзеня 1892г - 23 сакавіка 1978г

Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён, Шакуны

Дырыжор, Кампазітар, Публіцыст, Фалькларыст, Этнограф

Беларускі харавы дырыжор, кампазітар, фалькларыст, літаратуразнавец. Сабраў больш за 2 тысячы беларускіх народных песень. Выдаў першыя зборнікі Міхася Васілька, Максіма Танка, Сяргея Крыўца. Галоўны дырыжор Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы БССР

Чытаць далей

Грыневіч Антон Антонавіч

3 мая 1877г - 8 снежня 1937г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Іванаўшчына

Кампазітар, Фалькларыст

Збіральнік беларускага музычнага меласу (фальклору), выдавец, педагог. Выдаў сваім коштам зборнік «Беларускія песні з нотамі», зборнікі паэзіі Я.Купалы. У архівах Беларусі і Вільні захоўваецца да 1000 запісаў беларускага меласу, сабраных Грыневічам.

Чытаць далей

Кандрасюк Васіль Васілевіч

10 студзеня 1954г - 13 чэрвеня 2013г

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Брэст

Кампазітары

Беларускі кампазітар, лаўрэат прэміі Прэзідэнта РБ «За духоўнае адраджэнне». Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца песні «Край мой крынічны», «Села сонца за клёнамі», «Новы год». Напісаў музыку да Гімна горада Брэста.

Чытаць далей

Тэраўскі Уладзімір Васілевіч

11 лістапада 1871г - 10 лістапада 1938г

Мінская вобласць, Слуцкі раён, Леніна

Дырыжор, Кампазітар, Фалькларыст

Беларускі дырыжор, кампазітар, фалькларыст. Аўтар гімна «Ваяцкі марш» («Мы выйдзем шчыльнымі радамі»), гімна «Беларуская марсельеза» (на верш А. Мікульчыка «Адвеку мы спалі…»). Напісаў музыку да песні «Купалінка», якую многія лічаць народнай.

Чытаць далей

Раінчык Васіль Пятровіч

7 сакавіка 1950г

Магілёўская вобласць, Шклоўскі раён, Чарапы

Кампазітар, Піяніст

Беларускі кампазітар, піяніст. Выканаўца і аўтар шматлікіх твораў на фартэпіяна, электронных музычных інструментах. Стварыў шэраг стылявых інтэрпрэтацый, аранжыровак, электронных кампазіцый. Піша музыку для сімфанічнага аркестра, эстрады, песні.

Чытаць далей

Алоўнікаў Уладзімір Уладзіміравіч

16 студзеня 1919г - 31 ліпеня 1996г

Магілёўская вобласць, Бабруйскі раён, Бабруйск

Кампазітары

Беларускі кампазітар. Аўтар кантаты і араторыі, сімфанічных паэм, харавой і камерна-інструментальнай музыкі. Асаблівае месца ў яго творчасці займаюць песні, якія прынеслі кампазітару шырокую вядомасць.

Чытаць далей

Пятровіч Дзмітрый Леанідавіч

29 красавіка 1971г - 24 лістапада 2020г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Заслаўе

Кампазітар, Пісьменнік, Паэт, Празаік, Публіцыст

Беларускі паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, кампазітар. Аўтар больш за 100 песень на словы такіх паэтаў, як Купала, Багдановіч, Блок, Караткевіч. Актыўна выступае як перакладчык з рускай і нямецкай моў вершаў рускіх і нямецкіх класікаў.

Чытаць далей

Паплаўскі Яўген Уладзіміравіч

20 верасня 1959г

Гродзенская вобласць, Свіслацкі раён, Поразава

Кампазітар

Беларускі кампазітар. Асноўныя творы: кантата «Бацькаўшчына» на вершы Н. Гілевіча, Л. Геніюш; сімфонія «Lux aetema» памяці Ф. Скарыны і эскізы «Поразава» для сімфанічнага аркестра. Лаўрэат міжнароднага конкурсу «Йіглава — 2000» (Прага).

Чытаць далей

Каруза Павел Іосіфавіч

12 лютага 1900г - 25 студзеня 1988г

Мінская вобласць, Вілейскі раён, Ваўкалатка

Кампазітар, Фалькларыст, Этнограф

Беларускі фалькларыст, этнамузыколаг, кампазітар. Падрыхтаваў да выдання музычныя запісы беларускага фальклору Антона Грыневіча. Напісаў «Камеpную сімфонію», пабудаваную на беларускім меласе, песні на тэксты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Ніла Гілевіча.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(