Беларускі кампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1957). Народны артыст Беларусі (1970). Прафесар (1980).
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара В. Залатарова ў 1941 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1947 г. выкладчык, з 1966 г. дацэнт, з 1962 г. рэктар Беларускай кансерваторыі.
Творчасць
У. Алоўнікаў — аўтар кантаты і араторыі, сімфанічных паэм, харавой і камерна-інструментальнай музыкі. Асаблівае месца ў яго творчасці займаюць песні, якія прынеслі кампазітару шырокую вядомасць. Пачатковы матыў адной з іх — «Радзіма, мая дарагая» — стаў пазыўнымі Беларускага радыё.
Творы
Сцэнічная музыка
- Музычна-харэаграфічная сцэнка «Чарадзей» для хору, салістаў-танцораў і двух баянаў (словы М. Клімковіча, 1979).
Вакальна-інструментальная музыка
- Араторыя «Партизанские песни» для сімфанічнага аркестра, хору і салістаў (словы беларускіх паэтаў-партызан, 1988)
- Кантата «Усім піянерам равеснік і брат» (памяді Марата Казея) для чытальніка, саліста, дзіцячага хору і аркестра (словы А. Вольскага, 1968)
Аркестравая музыка
Для сімфанічнага аркестра:
- Сімфонія № 1 (1941)
- Паэма «Партызанская быль» (1952)
- Паэма «Нарач» (1954)
- Сюіта «Песні міру» (1958)
- «Урачыстая прэлюдыя» (1972)
- Эскіз «Куранты Брэсцкай крэпасці» (1975)
Для аркестра беларускіх народных інструментаў:
- Сюіта «На Палессі» (1953)
- Музычная карцінка «Зорка Венера» (1958).
Камерна-інструментальная музыка
- Струнныя квартэты: № 1 (1940), № 2 (1948)
- Для скрыпкі і фартэпіяна: Саната (1937), Гумарэска, Карагодны напеў (1950)
- Для фартэпіяна: «Недагаворанае» (1937), «Маленькая балада» (1938), Прэлюд (1940), Саната (1940), Пяць прэлюдый (1948), Эдюд (1948)
- Апрацоўкі беларускіх народных песень для фартэпіяна ў чатыры рукі: «Заінька», «Пайшоў каток у лясок», «У чыстым полі яліначка», «Ясная зараначка».
- Фартэпіяннае трыа (1939)
- Сюіта на тэмы беларускіх народных песень для квінтэта беларускіх дудак (1951)
- Песня-балада для кантрабаса з фартэпіяна (1988)
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter