RU BE

Беларускія гісторыкі

Гісторыя - гэта вобласць ведаў, а таксама гуманітарная навука, якая займаецца вывучэннем чалавека(яго дзейнасці, статуту, светапогляду, сацыяльных сувязяў, арганізацый і т.д.) у мінулым. У больш вузкім сэнсе гісторыя - гэта навука, якая вывучае розныя крыніцы аб мінулым, каб усталяваць паслядоўнасць падзей, гістарычны працэс, аб'ектыўнасць апісаных фактаў і зрабіць высновы аб прычынах падзей. У нашым спісе ўжо больш за 40 беларускіх гісторыкаў і гэты спіс пастаянна дапаўняецца.

Бохан Юрый Мікалаевіч

21 лютага 1966г - 13 красавіка 2017г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Археолаг, Гісторык

Беларускі гісторык і археолаг. Даследаваў пытанні ўрбаністычнага развіцця Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVIII стст., узбраення і арганізацыі войска Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVI стст. Удзельнічаў у раскопках Полацку, Міры, Маладзечна.

Чытаць далей

Марцуль Генадзь Сямёнавіч

2 студзеня 1937г - 14 лістапада 2008г

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, Лоўчыцы

Гісторык

Беларускі гісторык. Асноўныя кірункі даследаванняў — патрыятычнае і інтэрнацыянальнае выхаванне моладзі, нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі. Аўтар больш як 50 навуковых прац і навучальных дапаможнікаў для ВНУ па гісторыі Беларусі.

Чытаць далей

Дзярновіч Алег Іванавіч

19 жніўня 1966г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Гісторык

Беларускі гісторык і выдавец. Даследуе гісторыю Балтыйскага рэгіёна і балтыйскай палітыкі ВКЛ, крыніцазнаўства гісторыі ВКЛ і Беларусі, Метрыку ВКЛ, нямецкую гістарыяграфію гісторыі ВКЛ.

Чытаць далей

Краўцэвіч Аляксандр Канстанцінавіч

13 верасня 1958г

Гродзенская вобласць, Мастоўскі раён, Лупачы

Археолаг, Гісторык

Беларускі археолаг, гісторык-медыевіст. Доктар гістарычных навук. Даследуе матэрыяльную культуру гарадоў, мястэчак і замкаў Беларускага Панямоння XIV—XVII ст. Распрацаваў канцэпцыю ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага як балта-славянскай дзяржавы.

Чытаць далей

Насевіч Вячаслаў Леанідавіч

20 ліпеня 1957г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Віцебск

Гісторык

Беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук. Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі ў перыяд феадалізму, найперш праблема ўтварэння і тэрытарыяльнага фарміравання Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар каля 350 прац.

Чытаць далей

Сагановіч Генадзь Мікалаевіч

13 студзеня 1961г

Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, Турная

Археолаг, Гісторык

Беларускі гісторык, археолаг. Праводзіў раскопкі прыватнаўласніцкіх замкаў (Гарадоцкі, Глускі, Койданаўскі, Лоскі), даследаваў кавальства Беларусі эпохі феадалізму. Вывучае ваенна-палітычную гісторыю ВКЛ, сувязі Беларусі з немцамі ў сярэднявеччы.

Чытаць далей

Спірыдонаў Міхаіл Фёдаравіч

10 красавіка 1937г - 6 ліпеня 2017г

Магілёўская вобласць, Бабруйскі раён, Бабруйск

Гісторык

Беларускі гісторык. Апублікаваў шмат карт з агульнай тэматыкай, звязанай з адлюстраваннем беларускіх зямель у другой палове XVI ст. Курыраваў падрыхтоўкай раздзела «Гісторыя» ў «Нацыянальным атласе Беларусі».

Чытаць далей

Куль-Сяльверстава Святлана Яўгенаўна

20 верасня 1959г

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, Гродна

Гісторык, Пісьменнік

Беларускі гісторык і літаратар. Сфера навуковых інтарэсаў — культура Беларусі, ліцвінская культурная традыцыя ў Новы час, гісторыя Гродзенскага рэгіёна, ваенная гісторыя, гісторыя дзяржаўнай граніцы. Аўтар паэтычнага зборніка «Вершы. Байкі. Паэмы».

Чытаць далей

Тышкевіч Канстанцін Піевіч

17 лютага 1806г - 13 ліпеня 1868г

Мінская вобласць, Лагойскі раён, Лагойск

Археолагі, Гісторыкі

Беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай археалогіі. Даследаваў каля 200 курганоў, гарадзішчаў і замчышчаў. На аснове ўласных калекцый разам з бацькам і братам стварыў Лагойскі музей старажытнасцей.

Чытаць далей

Уладзіслаў Сыракомля

17 верасня 1823г - 3 верасня 1862г

Мінская вобласць, Любанскі раён, Смольгава

Гісторык, Краязнаўца, Паэт

Беларускі i польскі паэт-гуманіст, публіцыст, крытык, перакладчык, этнограф. Дэбютаваў вершаванай гутаркай «Паштальён». Гутарка была перакладзена ў скарочаным варыянце, стала папулярнай рускай народнай песняй («Когда я на почте служил ямщиком…»).

Чытаць далей

Багдановіч Адам Ягоравіч

20 сакавіка 1862г - 16 красавіка 1940г

Мінская вобласць, Крупскі раён, Халопенічы

Гісторык, Мемуарыст, Фалькларыст, Этнограф

Беларускі этнограф, фалькларыст, мемуарыст, гісторык, мовазнавец. Падчас вучобы пачаў збіраць фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы. Выступаў у перыядычным друку з артыкуламі па этнаграфічнай тэматыцы. Бацька паэта Максіма Багдановіча.

Чытаць далей

Абезгаўз Залман Еўнавіч

10 красавіка 1920г - 26 верасня 1988г

Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Лепель

Гісторык

Беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук. Даследаваў гісторыю рабочага класа Беларусі дарэвалюцыйнага перыяду.

Чытаць далей

Абецэдарскі Лаўрэнцій Сямёнавіч

12 ліпеня 1916г - 6 ліпеня 1975г

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, Горкі

Гісторыкі

Беларускі гісторык. Вывучаў пытанні беларуска-рускіх сацыяльна-эканамічных, культурных і палітычных адносін другой паловы XVI—XVII ст. Увёў у навуковы абарот вялікі аб'ём раней не разгляданых гістарычных крыніц. Апублікавана каля 50 навуковых прац.

Чытаць далей

Маракоў Леанід Уладзіміравіч

15 красавіка 1958г - 17 снежня 2016г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Гісторык, Пісьменнік, Энцыклапедыст

Беларускі журналіст, пісьменнік, гісторык, энцыклапедыст. Даследчык рэпрэсій савецкіх уладаў на Беларусі. Першае апавяданне «Яблыня» надрукаваў у газеце «ЛіМ». Публікаваў нарысы аб жыцці рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў.

Чытаць далей

Ермаловіч Мікола Іванавіч

29 красавіка 1921г - 5 сакавіка 2000г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Малыя Навасёлкі

Гісторык, Літаратуразнавец, Пісьменнік, Публіцыст

Беларускі гісторык, публіцыст, крытык і літаратуразнаўца. Заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, аўтар і выдавец непадцэнзурных тэкстаў 1960—1980-х гадоў. Працы ў значнай ступені паўплывалі на фармаванне сучаснай грамадскай думкі.

Чытаць далей

Арлоў Уладзімір Аляксеевіч

25 жніўня 1953г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Полацк

Гісторык, Пісьменнік, Паэт, Празаік

Беларускі празаік, паэт, гісторык. Вядомасць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі. Аўтар шматлікіх кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ. Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Еўфрасіння Полацкая», «Полацкія лабірынты».

Чытаць далей

Марозава Святлана Валянцінаўна

22 лістапада 1954г

Мінская вобласць, Вілейскі раён, Ілья

Гісторык, Навуковец

Беларускі гісторык. Кірункі навукай дзейнасці: канфесійная гісторыя Беларусі кан. XVI — 1-й пал. 19 ст., гісторыя уніяцкай царквы на Беларусі, гісторыю Гродзеншчыны. Аўтар чатырох кніг і больш за 100 навуковых артыкулаў па гісторыі ўніяцкай царквы.

Чытаць далей

Валахановіч Анатоль Іосіфавіч

17 красавіка 1939г - 23 лістапада 2016г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Гісторык, Краязнаўца

Беларускі гісторык, журналіст, краязнавец. Даследуе праблемы гісторыі, літаратуры, культуры і краязнаўства Беларусі, распрацоўвае пытанні палітычных рэпрэсій (1920 — пачатку 1950-х гг), займаецца гісторыяй хрысціянства ў Беларусі і інш.

Чытаць далей

Рассадзін Сяргей Яўгенавіч

30 ліпеня 1958г - 2 ліпеня 2017г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель

Археолаг, Геральдыст, Гісторык

Беларускі гісторык, археолаг, крыніцазнавец, геральдыст. Навуковыя інтарэсы: археалогія; старажытная, сярэдневяковая, новая гісторыя; геральдыка. Арганізаваў і ўзначальваў Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі. Аўтар больш чым 300 прац.

Чытаць далей

Штыхаў Георгій Васілевіч

14 чэрвеня 1927г - 2 сакавіка 2018г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Старая Беліца

Археолаг, Гісторык

Беларускі археолаг і гісторык. Доктар гістарычных навук. Навуковыя зацікаўленні: археалогія і гісторыя Беларусі VI—XIII ст., гісторыя і археалогія Полацкай землі, вытокі беларускай народнасці. Вывучае гарады Полацкай зямлі.

Чытаць далей

Клімчук Фёдар Данілавіч

27 лютага 1935г - 22 кастрычніка 2018г

Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, Сіманавічы

Гісторык, Лінгвіст

Беларускі мовазнаўца-дыялектолаг, гісторык. Аўтар больш як 200 навуковых прац. Асноўныя кірункі навуковае дзейнасці: дыялекталогія, тапаніміка, этнагенез, міжмоўныя і міжэтнічныя кантакты. Выдаў пераклад «Новага Запавету» на заходнепалескі дыялект.

Чытаць далей

Здановіч Ніна Іванаўна

1 студзеня 1959г

Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, Слонім

Археолаг, Гісторык

Беларускі археолаг, гісторык. Вывучае матэрыяльную культуру Беларусі XVI—XVIII стст. па матэрыялах археалагічных даследаванняў і пісьмовых крыніц. Прымала ўдзел у археалагічных раскопках у Мсціславе, Слоніме, Мазыры.

Чытаць далей

Пушкін Ігар Аляксандравіч

22 мая 1964г

Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Орша

Гісторык, Краязнаўца

Гісторык і краязнаўца Магілёва. Адзін з ініцыятараў і стваральнікаў Музея гісторыі горада Магілёва. Займаецца даследаваннем гісторыі і культуры Беларусі, горада Магілёва, нацыянальных меншасцей Беларусі ў XX ст., антысавецкага ўзброенага супраціву.

Чытаць далей

Лысенка Пётр Фёдаравіч

16 верасня 1931г - 23 сакавіка 2020г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Зарачаны

Археолаг, Гісторык, Навуковец

Беларускі археолаг, доктар гістарычных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Вывучаў курганы XI—XIII ст., старажытныя гарады: Тураў, Пінск, Слуцк, Клецк, Мазыр. Аўтар шэрага манаграфій і звыш 150 навуковых артыкулаў.

Чытаць далей

Трусаў Алег Анатолевіч

7 жніўня 1954г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Мсціслаў

Археолаг, Гісторык

Беларускі археолаг і грамадскі дзеяч. Як археолаг і гісторык архітэктуры займаецца вывучэннем помнікаў манументальнага дойлідства, матэрыяльнай культуры Беларусі XI-XVIII ст. Праводзіў археалягічныя раскопкі ў Лідзе, Міры, Віцебску, Мазыры, Заслаўі.

Чытаць далей

Дзянісаў Уладзімір Мікалаевіч

21 красавіка 1955г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Гісторык, Краязнаўца

Беларускі краязнавец, архівіст, гісторык культуры. Даследуе гісторыю архітэктуры, культурнае і мастацкае жыццё Мінска XVI — пачатку XX ст. Увёў у навуковы ўжытак невядомыя крыніцы па гісторыі архітэктуры і культуры горада.

Чытаць далей

Ткачоў Міхаіл Аляксандравіч

10 сакавіка 1942г - 31 кастрычніка 1992г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Мсціслаў

Археолаг, Геральдыст, Гісторык, Краязнаўца

Беларускі археолаг, гісторык. Вывучаў ваенна-абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі XI—XVIII ст. Першым прасачыў генезіс, эвалюцыю і этапы развіцця замкаў і абарончых сістэм населеных пунктаў.

Чытаць далей

Шыбека Захар Васілевіч

30 ліпеня 1948г

Віцебская вобласць, Сенненскі раён, Асінаўка

Гісторык

Беларускі гісторык. Даследуе Мінск 2й паловы ХІХ — пачатка ХХ ст., гарады Беларусі 1861—1904 гадоў, беларускі нацыянальны рух ХІХ-ХХ ст. Мае больш за 200 навуковых публікацый. Праца па гісторыі Беларусі ХІХ-ХХ ст. адзначана прэміяй імя Ф.Багушэвіча.

Чытаць далей

Бандарчык Васіль Кірылавіч

1 жніўня 1920г - 16 лютага 2009г

Мінская вобласць, Слуцкі раён, Кірава

Гісторык, Навуковец, Этнограф, Этнолаг

Беларускі этнолаг, гісторык. Займаўся вывучэннем гісторыі беларускай этнаграфіі і фальклору, даследаваў пытанні этнагенезу, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Аўтар 5 індывідуальных манаграфій і 15 брашур, больш за 200 артыкулаў.

Чытаць далей

Чаквін Ігар Усеваладавіч

20 жніўня 1954г - 26 красавіка 2012г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Антраполаг, Гісторык, Навуковец, Этнограф, Этнолаг

Беларускі гісторык, этнолаг, антраполаг. Даследаваў праблемы этнагенезу беларусаў, этнічную гісторыю беларусаў і іншых этнічных супольнасцей Беларусі эпохі феадалізму, этнасацыяльныя працэсы ў Беларусі. Адзін з аўтараў кнігі «Спадчына Скарыны».

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(