RU BE

Дзярновіч Алег Іванавіч

Дзярновіч Алег Іванавіч - беларускі гісторык

19 жніўня 1966г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Гісторык

Руск. Дернович Олег Иванович

Беларускі гісторык і выдавец. Кандыдат гістарычных навук (2004).

Біяграфія

У 1990 скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1988—1991 працаваў археолагам у Інстытуце «Белспецпраектрэстаўрацыя». З 1991 па 1994 навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН Беларусі.

З 1994 па 2004 працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, з 2004 па 2005 — навуковым супрацоўнікам. У 2004 абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносін Вялікага Княства Літоўскага і Лівоніі ў канцы XV — першай палове XVI стст. (Сістэматызацыя і актавы аналіз)» (Навук. кіраўнік Г. Я. Галенчанка). З 2005 — старшым навуковым супрацоўнікам аддзела ўсеагульнай гісторыі, міждзяржаўных і міжнародных адносін.

У 1992, 2002, 2004 стажыраваўся пры Варшаўскім універсітэце; у 2005 — у Вышэйшай школе сацыяльных даследаванняў (EHESS, Парыж).

Навуковая дзейнасць

Найбольшы ўплыў на фарміраванне гістарычнага светапогляду аказалі Э. М. Загарульскі, У. С. Кошалеў, В. Н. Рабцэвіч, К. А. Равяка, В. А. Фядосік.

Даследуе гісторыю Балтыйскага рэгіёна і балтыйскай палітыкі ВКЛ, крыніцазнаўства гісторыі ВКЛ і Беларусі, Метрыку ВКЛ, нямецкую гістарыяграфію гісторыі ВКЛ.

Заснавальнік і галоўны рэдактар штогадовага навуковага альманаха «Metriciana: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага» (выдаецца з 2001, неперыядычна). Рэдагуе перыядычныя выданні «ATHENAEUM: Commentarii Historiæ et Culturae» і «ШУФЛЯДА: Часопіс Найноўшае Гісторыі».

Кнігі

  • «…in nostra Livonia»: Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносінаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім i Лівоніяй у канцы XV — першай палове XVI стст.: Сістэматызацыя i актавы аналіз / Алег І. Дзярновіч; [Навук. рэд. Г. Я. Галенчанка]; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Athenaeum, 2003. — ISBN 985-6374-01-4.
  • Віцебска-Рыжскія акты XIII—XVII ст.: дагаворы i службовая карэспандэнцыя паміж органамі кіравання горада Віцебска i ганзейскага горада Рыгі (з былога комплекса Ruthenica Дзяржаўнага Гістарычнага Архіва Латвіi) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; падрыхтаваў А. Дзярновіч. Вып. 1: Дакументы гаспадарча-гандлевыя, XV—XVI стст. — Мн.: Athenaeum, 2005. — 87 с. — (Athenaeum: commentarii historiae et culturae; т. 11). — ISBN 985-6374-14-6.
  • Нонканфармізм у Беларусі, 1953—1985 = Belarusian nonconformism: даведнік / аўтар-укладальнік А. Дзярновіч. Т. 1. — Мн.: Athenaeum, 2004. — 251 с. — (Athenaeum; Т. 9: Калекцыя «Архіў наўноўшае гісторыі»). — ISBN 985-6374-08-1.
  • Фрэскі гісторыі: артыкулы і эсэ па гісторыі і цывілізацыі Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы / Алег Дзярновіч. — Мн.: Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, 2011. — 244 с. — ISBN 978-985-500-490-6.

У сааўтарстве

  • Лёс Крэва / А. І. Дзярновіч, А. А. Трусаў, І. М. Чарняўскі. — Мн.: Полымя, 1993. — 48 с. — ISBN 5-345-00625-3.

Спампаваць кнігі

«Литва» и «Русь» XIII-XVI вв. как концепты белорусской историографии
Спампаваць: fb2
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(