RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Талачынскім раёне

Знакамітасці родам з Талачынскага раёна: артысты, вучоныя, мастакі, пісьменнікі і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Жураўскі Аркадзь Іосіфавіч

5 жніўня 1924г - 9 студзеня 2009г

Віцебская вобласць, Талачынскі раён, Янава

Лінгвіст , Славіст

Беларускі мовазнавец. Даследаваў гісторыю беларускай мовы і беларускага мовазнаўства. Першым у славянскім мовазнаўстве даказаў існаванне беларускага варыянту царкоўнаславянскай мовы ў старабеларускі перыяд. Аўтар болей за 300 навуковых прац.

Чытаць далей

Славук Валерый Пятровіч

7 красавіка 1947г

Віцебская вобласць, Талачынскі раён, Коханава

Графік , Мастак

Беларускі графік, педагог, прафесар. Вялікую папулярнасць набылі ілюстрацыі да двухтамомнага энцыклапедычнага выдання «Беларускі фальклор». Шырока вядомыя яго ілюстрацыі да беларускіх народных казак «Удовін сын», «Піліпка-сынок», «Алёнка».

Чытаць далей

Алесь Рылько

27 сакавіка 1923г - 16 красавіка 1967г

Віцебская вобласць, Талачынскі раён, Рыдамля

Драматург , Пісьменнік , Празаік , Публіцыст

Беларускі празаік, драматург, публіцыст. Першае апавяданне «Сама зразумела» змешчана ў часопісе «Вожык». Аўтар кніг апавяданняў «Мае сустрэчы», «Цвіце чаромха», аповесці для дзяцей «Мядовыя краскі». Творы перакладзены на балгарскую, польскую мовы.

Чытаць далей

Вера Вярба

14 студзеня 1942г - 15 ліпеня 2012г

Віцебская вобласць, Талачынскі раён, Высокі Гарадзец

Паэт

Беларуская паэтэса, перакладчыца. Cтала адной з яркіх прадстаўніц плеяды жанчын-паэтэс, якія сваёй творчасцю аздобілі і ўзбагацілі беларускую літаратуру другой паловы ХХ стагоддзя. Яркай адметнасцю жаноцкасці ў творчасці стала тэма мацярынства.

Чытаць далей

Петрашкевіч Аляксандр Лявонавіч

1 мая 1930г - 23 жніўня 2012г

Віцебская вобласць, Талачынскі раён, Пярэвалачня

Драматург , Празаік , Публіцыст , Сцэнарыст

Беларускі пісьменнік, драматург. ўтар апавяданняў, фельетонаў, нарысаў. Працаваў у розных жанрах драматургіі. Аўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Нядзельная ноч» і «Час выбраў нас», дакументальнага фільма «Уздоўж і поперак Дняпра».

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(