RU BE

Беларускія археолагі

Археолаг – гэта вучоны, які вывучае побыт і культуру старажытных цывілізацый па захаваных рэштках іх жыццядзейнасці. У асноўныя задачы працы археолага ўваходзіць правядзенне раскопак для пошуку крыніц даследавання. У нашым спісе ўжо больш за 10 беларускіх археолагаў і гэты спіс пастаянна дапаўняецца.

Бохан Юрый Мікалаевіч

21 лютага 1966г - 13 красавіка 2017г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Археолаг, Гісторык

Беларускі гісторык і археолаг. Даследаваў пытанні ўрбаністычнага развіцця Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVIII стст., узбраення і арганізацыі войска Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVI стст. Удзельнічаў у раскопках Полацку, Міры, Маладзечна.

Чытаць далей

Краўцэвіч Аляксандр Канстанцінавіч

13 верасня 1958г

Гродзенская вобласць, Мастоўскі раён, Лупачы

Археолаг, Гісторык

Беларускі археолаг, гісторык-медыевіст. Доктар гістарычных навук. Даследуе матэрыяльную культуру гарадоў, мястэчак і замкаў Беларускага Панямоння XIV—XVII ст. Распрацаваў канцэпцыю ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага як балта-славянскай дзяржавы.

Чытаць далей

Сагановіч Генадзь Мікалаевіч

13 студзеня 1961г

Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, Турная

Археолаг, Гісторык

Беларускі гісторык, археолаг. Праводзіў раскопкі прыватнаўласніцкіх замкаў (Гарадоцкі, Глускі, Койданаўскі, Лоскі), даследаваў кавальства Беларусі эпохі феадалізму. Вывучае ваенна-палітычную гісторыю ВКЛ, сувязі Беларусі з немцамі ў сярэднявеччы.

Чытаць далей

Тышкевіч Канстанцін Піевіч

17 лютага 1806г - 13 ліпеня 1868г

Мінская вобласць, Лагойскі раён, Лагойск

Археолагі, Гісторыкі

Беларускі гісторык, археолаг, краязнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай археалогіі. Даследаваў каля 200 курганоў, гарадзішчаў і замчышчаў. На аснове ўласных калекцый разам з бацькам і братам стварыў Лагойскі музей старажытнасцей.

Чытаць далей

Драздовіч Язэп Нарцызавіч

13 кастрычніка 1888г - 15 верасня 1954г

Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, Пунькі

Археолаг, Пісьменнік, Скульптар, Мастак, Этнограф

Беларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог, пісьменнік. Адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Запісваў фальклор і апрацоўваў для слоўнікаў народную лексіку.

Чытаць далей

Зайкоўскі Эдвард Міхайлавіч

18 лістапада 1952г

Мінская вобласць, Валожынскі раён, Дубашы

Археолаг

Беларускі археолаг. Даследуе помнікі неаліту і бронзавага веку, язычніцкія вераванні і першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі. Аўтар навукова-папулярных прац па пытаннях старажытнага мастацтва, у т.л. «Першабытныя помнікі Паўночнай Беларусі».

Чытаць далей

Рассадзін Сяргей Яўгенавіч

30 ліпеня 1958г - 2 ліпеня 2017г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель

Археолаг, Геральдыст, Гісторык

Беларускі гісторык, археолаг, крыніцазнавец, геральдыст. Навуковыя інтарэсы: археалогія; старажытная, сярэдневяковая, новая гісторыя; геральдыка. Арганізаваў і ўзначальваў Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі. Аўтар больш чым 300 прац.

Чытаць далей

Штыхаў Георгій Васілевіч

14 чэрвеня 1927г - 2 сакавіка 2018г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Старая Беліца

Археолаг, Гісторык

Беларускі археолаг і гісторык. Доктар гістарычных навук. Навуковыя зацікаўленні: археалогія і гісторыя Беларусі VI—XIII ст., гісторыя і археалогія Полацкай землі, вытокі беларускай народнасці. Вывучае гарады Полацкай зямлі.

Чытаць далей

Здановіч Ніна Іванаўна

1 студзеня 1959г

Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, Слонім

Археолаг, Гісторык

Беларускі археолаг, гісторык. Вывучае матэрыяльную культуру Беларусі XVI—XVIII стст. па матэрыялах археалагічных даследаванняў і пісьмовых крыніц. Прымала ўдзел у археалагічных раскопках у Мсціславе, Слоніме, Мазыры.

Чытаць далей

Лысенка Пётр Фёдаравіч

16 верасня 1931г - 23 сакавіка 2020г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Зарачаны

Археолаг, Гісторык, Навуковец

Беларускі археолаг, доктар гістарычных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Вывучаў курганы XI—XIII ст., старажытныя гарады: Тураў, Пінск, Слуцк, Клецк, Мазыр. Аўтар шэрага манаграфій і звыш 150 навуковых артыкулаў.

Чытаць далей

Трусаў Алег Анатолевіч

7 жніўня 1954г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Мсціслаў

Археолаг, Гісторык

Беларускі археолаг і грамадскі дзеяч. Як археолаг і гісторык архітэктуры займаецца вывучэннем помнікаў манументальнага дойлідства, матэрыяльнай культуры Беларусі XI-XVIII ст. Праводзіў археалягічныя раскопкі ў Лідзе, Міры, Віцебску, Мазыры, Заслаўі.

Чытаць далей

Ткачоў Міхаіл Аляксандравіч

10 сакавіка 1942г - 31 кастрычніка 1992г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Мсціслаў

Археолаг, Геральдыст, Гісторык, Краязнаўца

Беларускі археолаг, гісторык. Вывучаў ваенна-абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі XI—XVIII ст. Першым прасачыў генезіс, эвалюцыю і этапы развіцця замкаў і абарончых сістэм населеных пунктаў.

Чытаць далей

Гарэцкі Гаўрыла Іванавіч

28 сакавіка 1900г - 20 лістапада 1988г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Багацькаўка

Археолаг, Географ, Геолаг, Дэмограф, Эканаміст

Беларускі геолаг, географ, эканаміст, дэмограф, археолаг. Напісаў больш за 80 навуковых артыкулаў па палеапатамалогіі і чацвярцічнай геалогіі Беларусі і выдаў манаграфіі. Апублікаваў больш за 160 навуковых прац — у т. л. па фальклоры, дэмаграфіі.

Чытаць далей

Варонін Васіль Аляксеевіч

6 снежня 1971г

Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, Дзёрнавічы

Археолаг, Гісторык

Беларускі гісторык-медыевіст. Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі эпохі Вялікага Княства Літоўскага (13-16 стст.). Займаецца археаграфічнай дзейнасцю. Аўтар шэрагу артыкулаў, рэцэнзій, тэзісаў. Чытае курсы гісторыі Беларусі.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(