RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Брагінскім раёне

Знакамітасці родам з Брагінскага раёна: артысты, вучоныя, мастакі, пісьменнікі і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Шматаў Віктар Фёдаравіч

9 мая 1936г - 21 верасня 2006г

Гомельская вобласць, Брагінскі раён, Камарын

Жывапісец , Карыкатурыст , Навуковец , Мастак

Беларускі вучоны, доктар мастацтвазнаўства, мастак-жывапісец. Аўтар больш за 400 публікацый, у тым ліку манаграфій. Каля дзесяцігоддзя займаўся карыкатурай. Пасля Чарнобыльскай трагедыі цалкам прысвяціў свае творы яе наступствам.

Чытаць далей

Сабаленка Раман Карпавіч

2 кастрычніка 1907г - 13 мая 1975г

Гомельская вобласць, Брагінскі раён, Сабалі

Пісьменнік , Паэт , Празаік , Публіцыст

Беларускі празаік, паэт, публіцыст. Выдаў зборнікі вершаў «З родных крыніц» і «Мая эстафета». Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Жменя зярнят», «Сустрэчы», кнігі нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры і культуры «Колерамі вясёлкі».

Чытаць далей

Раманюк Міхаіл Фёдаравіч

3 снежня 1944г - 4 верасня 1997г

Гомельская вобласць, Брагінскі раён, Кавалі

Мастацтвазнавец , Мастак , Этнограф , Этнолаг

Беларускі мастацтвазнавец, мастак, этнограф. Даследаваў пытанні народнага мастацтва, матэрыяльнай культуры Беларусі 19 — пач. 20 ст. (вясковая архітэктура, посуд, мэбля). Зрабіў мастацтвазпаўча-этнаграфічнае раянаванне беларускага народнага адзення.

Чытаць далей

Цімафеева Юлія Пятроўна

12 студзеня 1982г

Гомельская вобласць, Брагінскі раён, Спярыжжа

Паэт

Беларуская паэтэса і перакладчыца. Аўтарка зборніка ўласнай і перакладной паэзіі «Кніга памылак». Пераможца конкурсу Саюза беларускіх пісьменнікаў для маладых аўтараў «Экслібрыс». Пераклады прозы і паэзіі публікаваліся ў часопісах «ARCHE», «Паміж».

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(