3 снежня 1944г - 4 верасня 1997г
Гомельская вобласць, Брагінскі раён, Кавалі
Мастацтвазнавец, Мастак, Этнограф, Этнолаг
Руск. Романюк Михаил Фёдорович
Беларускі мастацтвазнавец, мастак, этнограф. Кандыдат мастацтвазнаўства (1976), прафесар (1995).
Даследаваў пытанні народнага мастацтва, матэрыяльнай культуры Беларусі 19 — пач. 20 ст. (вясковая архітэктура, прылады працы, посуд, мэбля, адзенне і г. д.). Зрабіў мастацтвазпаўча-этнаграфічнае раянаванне беларускага народнага адзення 19 — пач. 20 ст.
Аўтар альбомаў і кніг «Беларускае народнае адзенне» (1981), «Народны касцюм Чачэрска і ваколіц» (1993), серыі буклетаў-плакатаў «Беларускі нацыянальны касцюм» (1989—1992), а таксама аднаіменнай серыі паштовых картак і марак (1995—1997). Сабраў калекцыю беларускага народнага адзення.
Стварыў сцэнічныя касцюмы для Дзяржаўнага народнага хору БССР, Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, шматлiкiх самадзейных калетываў. Як спецыялiст па касцюму i матэрыяльнай культуры ён кансультаваў многiя мастацкiя фiльмы «Беларусьфільма», у тым лiку фiльм «Людзi на балоце».
Удзельнік і арганізатар шэрагу мастацкіх выставак, сярод якіх «Беларускі нацыянальны касцюм» (Мінск, 1981, 1996; Парыж, Ліён 1981—1982).
Галоўны рэдактар часопіса «Мастацтва» ў 1983—1985 гадах.
Выдадзены яго альбом «Беларускія народныя крыжы» (2000).