RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне

Знакамітасці родам з Нясвіжскага раёна: артысты, вучоныя, мастакі, пісьменнікі і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Сяргей Новік-Пяюн

14 жніўня 1906г - 26 жніўня 1994г

Мінская вобласць, Нясвіжскі раён, Лявонавічы

Драматург , Паэт , Празаік

Беларускі паэт, празаік. Пісаў на беларускай, рускай, польскай мовах і на эсперанта. З 60-х выступаў у рэспубліканскім друку. Некаторыя песні на словы Новік-Пяюна лічацца народнымі, найбольш вядомыя з іх «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»).

Чытаць далей

Чыжык Сяргей Антонавіч

28 мая 1959г

Мінская вобласць, Нясвіжскі раён, Асмолава

Навуковец , Фізік

Беларускі вучоны ў галіне фізікі і механікі паверхняў на мікра- і нанаўзроўні, нанадыягностыкі. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны новыя працэдуры ў атамна-сілавой мікраскапіі. Аўтар больш за 280 навуковых прац, у т. ч. 2 манаграфіі і 7 патэнтаў.

Чытаць далей

Бутэвіч Анатоль Іванавіч

15 чэрвеня 1948г

Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, Вязавец

Дзіцячы пісьменнік , Пісьменнік , Публіцыст

Беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, пісьменнік, перакладчык, публіцыст, крытык. Працуе ў сферы дзіцячай літаратуры, гістарычнай, публіцыстыкі, крытыкі, у галіне перакладу. Яго творы перакаладаліся на польскую, румынскую, балгарскую мовы.

Чытаць далей

Жылка Уладзімір Адамавіч

27 мая 1900г - 1 сакавіка 1933г

Мінская вобласць, Нясвіжскі раён, Макашы

Літаратуразнавец , Пісьменнік , Паэт , Філолаг

Беларускі паэт, перакладчык, крытык. Аўтар паэмы «Уяўленне», зборніка вершаў «На ростані». Публікаваў артыкулы пра месца беларускай культуры ў славянскім свеце, пра творчасць беларускіх паэтаў. Пераклаў асобныя творы А. Блока, А. Міцкевіча.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(