RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне

Знакамітасці родам з Дзятлаўскага раёна: артысты, вучоныя, мастакі, пісьменнікі і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч

23 мая 1959г

Гродзенская вобласць, Дзятлаўскі раён, Казлоўшчына

Гісторык , Навуковец

Беларускі гісторык. Асноўныя тэмы даследаванняў: гісторыя польскага руху ў Беларусі і Літве ў XIX — пачатку XX ст., гісторыя беларускага нацыянальнага руху, палітычная гісторыя Беларусі XIX—XX ст. і яе адлюстраванне ў памяці жыхароў Беларусі.

Чытаць далей

Лакотка Аляксандр Іванавіч

25 студзеня 1955г

Гродзенская вобласць, Дзятлаўскі раён, Кузьмічы

Архітэктар , Мастацтвазнавец , Гісторык , Этнолаг

Беларускі архітэктар, этнолаг, мастацтвазнавец, гісторык. У сваіх працах яскрава паказаў, што беларускае дойлідства з’яўляецца адной з выразных культурных адзнак беларускага этнасу. Аўтар і вядучы серыі тэлеперадач «Беларускі мерыдыян».

Чытаць далей

Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч

1 лістапада 1933г - 5 жніўня 2001г

Гродзенская вобласць, Дзятлаўскі раён, Варакомшчына

Драматург , Пісьменнік , Празаік

Беларускі празаік, драматург, кінасцэнарыст. Аўтар зборнікаў прозы «Свой чалавек», «Дзікі голуб» і раманаў «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы». Напісаў сцэнарыі да дакументальных фільмаў «Іван Мележ», «Дзядзька Якуб», п’есу «Раіса Грамычына».

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(