RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Пінскім раёне

Знакамітасці родам з Пінскага раёна: пісьменнікі, вучоныя, акцёры, музыканты і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Абушэнка Уладзімір Леанідавіч

22 красавіка 1957г - 26 верасня 2015г

Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, Пінск

Сацыёлаг , Філосаф

Беларускі сацыёлаг і сацыяльны філосаф. Аўтар больш за 400 навуковых публікацый. Навуковыя інтарэсы: культурсацыялогія, тэарэтычная сацыялогія, сацыялогія веды, сацыялогія Лацінскай Амерыкі, гісторыя грамадска-палітычнай думкі ў Беларусі.

Чытаць далей

Абушэнка Уладзімір Леанідавіч беларускі сацыёлаг, філосаф

Янішчыц Яўгенія Іосіфаўна

20 лістапада 1948г - 25 лістапада 1988г

Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, Рудка

Паэт

Беларуская паэтэса, перакладчыца. Аўтарка зборнікаў лірыкі «Снежныя грамніцы», «Ясельда», «На беразе пляча». Выйшаў зборнік выбраных твораў. Асобныя вершы пакладзены на музыку. Аўтарка літаратурна-крытычных артыкулаў, рэцэнзій і інш.

Чытаць далей

Янішчыц Яўгенія Іосіфаўна беларускі паэт

Ненадавец Аляксей Міхайлавіч

12 лютага 1958г

Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, Чухава

Краязнаўца , Літаратуразнавец , Фалькларыст

Беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук. Даследуе беларускую міфалогію, краязнаўства, фальклор, узаемасувязі літаратуры з міфалогіяй, а таксама Міншчыну ў легендах і паданнях.

Чытаць далей

Ненадавец Аляксей Міхайлавіч беларускі краязнаўца, літаратуразнавец, фалькларыст

Мікалай Іванавіч Шпакоўскі

5 красавіка 1940г - 12 студзеня 2001г

Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, Ботава

Медык , Навуковец

Вучоны ў галіне хірургіі і геранталогіі, доктар медыцынскіх навук. Аўтар навуковых прац па хірургічнаму лячэнню пасляаперацыйных вентральных грыж, пластыцы дэфектаў пярэдняй брушной сценкі. Працаваў у медыцынскіх установах Брэсцкай вобласці.

Чытаць далей [RU]

Гулак Анастасія Анатолеўна

25 студзеня 1967г

Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, Пінск

Фалькларыст

Беларускі фалькларыст, педагог. Кандыдат філалагічных навук. Выкладае беларускі фальклор, гісторыю беларускай фалькларыстыкі і інш. у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Аўтар шматлікіх тэкстаў песень беларускіх рок-гуртоў.

Чытаць далей [RU]

© «Нашы людзі», 2021-2026
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(