RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Капыльскім раёне

Знакамітасці родам з Капыльскага раёна: пісьменнікі, вучоныя, акцёры, музыканты і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны)

4 лістапада 1887г - 11 красавіка 1937г

Мінская вобласць, Капыльскі раён, Капыль

Драматург , Пісьменнік , Паэт

Беларускі пісьменнік, паэт і перакладчык, грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Выступаў як драматург, публіцыст, крытык. Друкавацца пачаў з 1908 — верш «Бяздольны» ў «Нашай ніве». Пачынальнік рабочай тэматыкі ў беларускай паэзіі і прозе.

Чытаць далей

Анатоль Астрэйка

24 ліпеня 1911г - 23 жніўня 1978г

Мінская вобласць, Капыльскі раён, Пясочнае

Дзіцячы пісьменнік , Пісьменнік , Паэт , Сатырык

Беларускі паэт, паэт-песеннік. Першы зборнік вершаў «Слава жыццю» выдадзены ў 1940. Перакладаў творы пісьменнікаў народаў СССР на беларускую мову. Аўтар тэкстаў многіх беларускіх песень. Выйшлі кнігі паэзіі «Крамлёўскія зоры», «Добры дзень».

Чытаць далей

Бабарэка Адам Антонавіч

14 кастрычніка 1899г - 10 кастрычніка 1938г

Мінская вобласць, Капыльскі раён, Слабада-Кучынка

Драматург , Літаратуразнавец , Паэт , Празаік

Беларускі літаратуразнавец, кpытык, празаік, паэт, філосаф. У 1925 выдаў кнігу прозы «Апавяданні». Пасля яе выхаду пісаў пераважна літатурна-крытычныя артыкулы. Распрацоўваў метадалагічныя пытанні літаратуразнаўства і эстэтыкі.

Чытаць далей

Алесь Адамовіч

3 верасня 1927г - 26 студзеня 1994г

Мінская вобласць, Капыльскі раён, Канюхі

Літаратуразнавец , Пісьменнік , Сцэнарыст

Беларускі пісьменнік-гуманіст, крытык, навуковец, кінасцэнарыст, публіцыст, грамадскі дзеяч. Па яго творах пастаўлены тэатральныя спектаклі, зроблены радыёпастаноўкі, зняты мастацкія фільмы. Творы пра вайну перакладзены на 21 мову.

Чытаць далей

Алесь Ліпай

9 красавіка 1966г - 23 жніўня 2018г

Мінская вобласць, Капыльскі раён, Андросаўшчына

Паэт

Беларускі журналіст і паэт. Першую кнігу паэзіі «Пад снегам» выдаў у 2000 годзе. У 2007 выйшаў зборнік паэзіі «Рэшта». Сузаснавальнік і кіраўнік Беларускага прыватнага агенцтва навін (БелаПАН) і сеціўнай газеты «Беларускія навіны».

Чытаць далей

Мікола Хведаровіч

24 сакавіка 1904г - 20 жніўня 1981г

Мінская вобласць, Капыльскі раён, Капыль

Пісьменнік , Паэт , Празаік

Паэт, празаік, перакладчык. Выйшлі таксама кнігі паэзіі «Рытмы», «Баявыя песні», «Вайна за мір», «Ха» (жарты, пародыі), «Усім сэрцам», «Залаты лістапад», «Перазвон бароў». Лаўрэат прэміі венгерскага агенцтва па літаратуры і мастацтву «Артысіуз».

Чытаць далей

Каваленя Аляксандр Аляксандравіч

14 сакавіка 1946г

Мінская вобласць, Капыльскі раён, Капыль

Гісторык , Навуковец

Беларускі гісторык. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь. Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці: гісторыя Другой сусветнай вайны, партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупаванай тэрыторыі Беларусі, маладзёжнага руху ХХ ст.

Чытаць далей

Высоцкі Міхаіл Сцяпанавіч

10 лютага 1928г - 25 лютага 2013г

Мінская вобласць, Капыльскі раён, Семежава

Навуковец

Беларускі канструктар аўтамабіляў і вучоны. Адзін з заснавальнікаў беларускага аўтамабілебудавання. Стварыў беларускую школу канструявання і даследавання грузавых аўтамабіляў. Аўтар больш за 450 навуковых прац, 145 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(