RU BE

Беларускія сатырыкі

Кандрат Крапіва

5 сакавіка 1896г - 7 студзеня 1991г

Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Нізок

Драматург, Пісьменнік, Паэт, Сатырык

Беларускі пісьменнік, паэт, сатырык, драматург, перакладчык, грамадскі дзеяч, літаратуразнавец. Вершаваныя фельетоны, сатырычныя куплеты, байкі друкаваліся на старонках беларускіх газет і часопісаў. Творы перакладзены на многія мовы свету.

Чытаць далей

Анатоль Астрэйка

24 ліпеня 1911г - 23 жніўня 1978г

Мінская вобласць, Капыльскі раён, Пясочнае

Дзіцячы пісьменнік, Пісьменнік, Паэт, Сатырык

Беларускі паэт, паэт-песеннік. Першы зборнік вершаў «Слава жыццю» выдадзены ў 1940. Перакладаў творы пісьменнікаў народаў СССР на беларускую мову. Аўтар тэкстаў многіх беларускіх песень. Выйшлі кнігі паэзіі «Крамлёўскія зоры», «Добры дзень».

Чытаць далей

Паўловіч Альберт Францавіч

11 лістапада 1875г - 17 сакавіка 1951г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Драматург, Паэт, Сатырык

Беларускі паэт-гумарыст, драматург. Найбольш вядомымі і папулярнымі былі яго вершаваныя гумарыстычныя апавяданні, жартоўныя сцэнкі, пераказы беларускіх народных анекдотаў («Пан і акуляры», «Ракі», «Шчодрая ахвяра», «Маладая гаспадынька» і інш.).

Чытаць далей

Корбан Уладзімір Іванавіч

12 жніўня 1910г - 30 лістапада 1971г

Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Барань

Байкапісец, Дзіцячы пісьменнік, Пісьменнік, Сатырык

Беларускі літаратар, байкапісец. Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных вершаў, баек і вершаваных фельетонаў «Мы іх ведаем», «3 вецярком» і інш., зборнікаў апавяданняў і гумарэсак. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы I. Крылова.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(