RU BE

Беларускія рэжысёры

Рэжысёр - пастаноўшчык спектакля, фільма, эстраднай канцэртнай праграмы, тэле- і радыёпраграм, цыркавога паказу, оперы. У нашым спісе ўжо больш за 10 беларускіх рэжысёраў і гэты спіс увесь час дапаўняецца.

Буслаева Вераніка Аляксандраўна

3 кастрычніка 1978г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Акцёр, Драматург, Рэжысёр

Беларуская тэатральная актрыса, тэатральны рэжысёр і драматург. Рэжысёрскім дэбютам стаў спектакль «Усе мышы любяць цырк», пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Выкладала сцэнічную мову у школе № 27 Мінска з тэатральным ухілам.

Чытаць далей

Рудкоўскі Мікалай Віктаравіч

22 студзеня 1971г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Драматург, Рэжысёр, Сцэнарыст

Беларускі драматург, сцэнарыст, рэжысёр, радыёвядучы. Сябра асацыяцыі еўрапейскіх драматургаў EURODRAM і каардынатар беларускага камітэта. Працаваў акцёрам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага, здымаўся ў кіно.

Чытаць далей

Курэйчык Андрэй Уладзіміравіч

14 студзеня 1980г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Драматург, Публіцыст, Рэжысёр, Сцэнарыст

Беларускі і расійскі сцэнарыст, акцёр. Аўтар шматлікіх сцэнараў для беларускіх тэатраў на беларускай і рускай мовах. Друкаваў свае п’есы ў «Arche», «Полымя», «Неман», «Першацвет», выдаў 2 кнігі, тыраж якіх цалкам разыйшоўся.

Чытаць далей

Тумеля Міхаіл Браніслававіч

18 лютага 1963г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Аніматар, Рэжысёр, Сцэнарыст, Мастак

Вядомы беларускі рэжысёр, аніматар, мастак і сцэнарыст. Працаваў расфарбоўшчыкам фаз на м/ф «Вам старт» і прарысоўшчыкам на м/ф «Ковбойские игры». Супрацоўнічае са студыямі «Пилот», «Панорама». Здымаўся ў дакументальных серыялах.

Чытаць далей

Александроўская Ларыса Пампееўна

2 лютага 1902г - 23 мая 1980г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Оперны спявак, Спявак, Публіцыст, Рэжысёр

Беларуская оперная спявачка (сапрана), тэатральны рэжысёр, рэжысёр і грамадскі дзеяч. З поспехам выконвала партыі ў класічных і нацыянальных операх. Адна з арганізатараў Беларускага тэатральнага аб’яднання. Выступала з публіцыстычнымі артыкуламі.

Чытаць далей

Малчанаў Павел Сцяпанавіч

1 сакавіка 1902г - 24 лютага 1977г

Гомельская вобласць, Буда-Кашалёўскі раён, Івольск

Акцёр, Рэжысёр

Беларускі акцёр і рэжысёр, Народны артыст БССР. Як рэжысёр паставіў «Арыстакраты» М. Пагодзіна, «Паўлінка» і «Прымакі» Янкі Купалы і іншыя. Сумесна з І. Бахарам зняў фільм «Палескія рабінзоны». Аўтар успамінаў «Тэатр — маё жыццё».

Чытаць далей

Тураў Віктар Цімафеевіч

25 кастрычніка 1936г - 31 кастрычніка 1996г

Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, Магілёў

Рэжысёры, Сцэнарысты

Беларускі кінарэжысёр і сцэнарыст. Народны артыст Беларусі. Этапнымі работамі былі экранізацыі «Палескай хронікі» Мележа «Людзі на балоце», «Подых навальніцы». Мастацкія стужкі неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на ўсесаюзных і замежных фестывалях.

Чытаць далей

Уладзіслаў Галубок

3 мая 1882г - 28 верасня 1937г

Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, Лясная

Акцёр, Пісьменнік, Рэжысёр, Мастак

Беларускі драматург, празаік, тэатральны рэжысёр, акцёр, мастак. Народны артыст Беларусі. Развіваў традыцыі старажытнага народнага тэатра: батлейкі, народнай драмы, інтэрмедый.

Чытаць далей

Юрка Гаўрук

23 красавіка 1905г - 18 лютага 1979г

Мінская вобласць, Слуцкі раён, Слуцк

Літаратуразнавец, Паэт, Рэжысёр

Беларускі перакладчык, паэт, літаратурны крытык. Аўтар артыкулаў па тэорыі і практыцы мастацкага перакладу. Пераклаў п’есы У. Шэкспіра «Сон у летнюю ноч», «Гамлет», «Атэла», «Канец — справе вянец», «Кароль Лір», «Антоній і Клеапатра».

Чытаць далей

Мароз Уладзімір Вікенцьевіч

11 чэрвеня 1953г

Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, Косава

Пісьменнік, Паэт, Рэжысёр, Сцэнарыст

Беларускі празаік, паэт, публіцыст, кінарэжысёр. Аўтар паэтычных зборнікаў «Голас», «Рэй», «Магілёў». Аўтар сцэнарыяў 60 дакументальных фільмаў. Фільм «Успаміны пра Міколу Равенскага» адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь.

Чытаць далей

Пташук Міхаіл Мікалаевіч

28 студзеня 1943г - 26 красавіка 2002г

Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён, Федзюкі

Кінарэжысёр, Рэжысёр

Беларускі кінарэжысёр, акцёр, прадзюсар. Атрымалі шырокую вядомасць яго экранізацыі твораў беларускіх пісьменнікаў — «Вазьму твой боль», «Чорны замак Альшанскі», «Знак бяды». Работы неаднаразова атрымлівалі высокія ўзнагароды на кінафестывалях.

Чытаць далей

Галаўчынер Віктар Якаўлевіч

28 чэрвеня 1905г - 15 ліпеня 1961г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Драматургі, Рэжысёры

Беларускі рэжысёр, акцёр, драматург. Аўтар п'ес «Велікадушнасць», «Урок жыцця», «Да вяршынь». Выступаў і як тэатральны крытык. Найбольш значныя пастаноўкі: «Выстрал» А. Безыменскага; «Дон Жуан» («Севільскі свавольнік») Цірса дэ Маліна.

Чытаць далей

Кудзіненка Андрэй Анатолевіч

20 кастрычніка 1971г

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Брэст

Кінарэжысёр, Рэжысёр

Беларускі кінарэжысёр. Уладальнік прыза «За найлепшы дэбют» на фестывалі «Літаратура і кіно», «За найлепшы эксперыментальны фільм» на MediaWave’ 99. Быў членам журы кінафестывалю беларускага кіно «Bulbamovie». Куратар праекту «Хронотопь».

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(