RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Навагрудскім раёне

Знакамітасці родам з Навагрудскага раёна: артысты, вучоныя, мастакі, пісьменнікі і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Марцуль Генадзь Сямёнавіч

2 студзеня 1937г - 14 лістапада 2008г

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, Лоўчыцы

Гісторык

Беларускі гісторык. Асноўныя кірункі даследаванняў — патрыятычнае і інтэрнацыянальнае выхаванне моладзі, нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі. Аўтар больш як 50 навуковых прац і навучальных дапаможнікаў для ВНУ па гісторыі Беларусі.

Чытаць далей

Марцуль Генадзь Сямёнавіч беларускі гісторык

Тарас Ніна Міхайлаўна

15 мая 1916г - 12 снежня 2006г

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, Заполле

Пісьменнік , Паэт

Беларуская паэтэса. Аўтар зборнікаў вершаў «На ўсход ідучы…», «Суніцы», «Кветка шчасця». Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Казкі пра абавязкі», «Наш бор». Паасобныя вершы сталі папулярнымі песнямі. Перакладала з рускай, украінскай, польскай моў.

Чытаць далей

Тарас Ніна Міхайлаўна беларускі пісьменнік, паэт

Булыка Аляксандр Мікалаевіч

18 сакавіка 1935г

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, Селішча

Лінгвіст , Навуковец , Філолаг

Беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук. Галоўная тэма даследаванняў: гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Таксама: аналіз мовы помнікаў старажытнай беларускай літаратуры, даследаванні старабеларускай графікі, арфаграфіі, фанетыкі.

Чытаць далей

Булыка Аляксандр Мікалаевіч беларускі лінгвіст, навуковец, філолаг

Басюк Іван Аляксандравіч

1 верасня 1942г

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, Гаравічы

Гісторык

Беларускі гісторык. Кірункі навуковай дзейнасці: пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі; гісторыя беларускай дзяржаўнасці; гісторыя палітычнай і прававой думкі на Беларусі. Аўтар каля 100 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфіі.

Чытаць далей

Басюк Іван Аляксандравіч беларускі гісторык

Герус Сямён Пятровіч

21 лістапада 1925г - 1998г

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, Кунічна

Графік , Мастак

Беларускі мастак-графік. Працаваў у станковай графіцы. Першым сярод беларускіх мастакоў у паваенныя гады ўзняў гістарычную тэматыку ў выяўленчым мастацтве. У розных тэхніках выканаў партрэты К. Каліноўскага, Ф. Скарыны, П. Броўкі, М. Танка.

Чытаць далей

Герус Сямён Пятровіч беларускі графік, мастак

Лецка Яўген Рыгоравіч

20 красавіка 1944г

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, Пабрэззе

Літаратуразнавец , Пісьменнік

Беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук. Даследуе мастацкую адметнасць, стыль сучасных беларускіх празаікаў, узаемадзеянне літаратуры і чытача. Складальнік літаратуразнаўчага зборніка «Вобраз».

Чытаць далей [RU]

Лецка Яўген Рыгоравіч
© «Нашы людзі», 2021-2026
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(