RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне

Знакамітасці родам з Рэчыцкага раёна: пісьменнікі, вучоныя, акцёры, музыканты і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Міхайла Грамыка

31 кастрычніка 1885г - 30 чэрвеня 1969г

Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, Чорнае

Геолаг , Пісьменнік , Паэт , Навуковец

Беларускі пісьменнік, вучоны-геолаг, педагог. Распрацоўваў беларускую навуковую тэрміналогію у галіне геаграфіі, геалогіі, грунтоў і хіміі. Адным з першых браў удзел у пошуках нафты на Палессі. Выйшлі кнігі паэзіі «Плынь» і «Дзве паэмы».

Чытаць далей

Навуменка Іван Якаўлевіч

16 лютага 1925г - 17 снежня 2006г

Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, Васілевічы

Дзіцячы пісьменнік , Драматург , Літаратуразнавец , Пісьменнік , Празаік

Беларускі пісьменнік і літаратуразнавец. Даследаваў творчасць Я. Купалы, Я. Коласа і інш. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Сямнаццатай вясной», «Бульба», «Сорак трэці», аповесці для дзяцей. Выйшла больш за 80 выданняў мастацкай прозы.

Чытаць далей

Сыс Анатоль Ціханавіч

26 кастрычніка 1959г - 4 мая 2005г

Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, Гарошкаў

Паэт

Беларускі паэт. Разам з А.Бяляцкім і інш. стварыў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Культавы беларускі паэт канца ХХ ст. Яго паэзія, грамадзянянская і творчая пазіцыя аказалі вялікі ўплыў на тагачаснае пакаленне беларускіх паэтаў.

Чытаць далей

Ліпскі Уладзімір Сцяпанавіч

6 мая 1940г

Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, Шоўкавічы

Дзіцячы пісьменнік , Пісьменнік

Беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Аўтар кніг публіцыстыкі «Райкомаўскія будні», «Знайдзі сябе», дакументальных аповесцей «Крутыя вёрсты», «Урокі Купрэвіча». Выдаў кнігі аповесцей, апавяданняў, казак (у т.л. казкі-коміксы) для дзяцей.

Чытаць далей

Агуновіч Эдуард Канстанцінавіч

16 снежня 1938г - 23 верасня 2020г

Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, Рэчыца

Графік , Мастак

Беларускі мастак. Працаваў у галіне кніжнай і станковай графіцы, жывапісу, займаўся распрацоўкай экспазіцый музеяў i выставак, мастацкім афармленні спектакляў. Асноўныя творы: ілюстрацыі да кніг «Тарас на Парнасе», «Сымон-музыка», «Новая зямля».

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(