RU BE

Сыс Анатоль Ціханавіч

Сыс Анатоль Ціханавіч - беларускі паэт

26 кастрычніка 1959г - 4 мая 2005г

Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, Гарошкаў

Паэт

Руск. Сыс Анатолий Тихонович

Беларускі паэт.

Біяграфія

Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982). Пасля службы ў Савецкай арміі працаваў у Веткаўскай раённай газеце, старэйшым спецыялістам на Беларускім тэлебачанні. Дэбютаваў некалькімі вершамі ў часопісе Маладосць (1986). У 1986 годзе А. Сыс разам з А.Бяляцкім, С.Адамовічам і інш. стварыў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Актыўны ўдзельнік моладзевых нефармальных аб’яднанняў 2-й паловы 1980-х гадоў — «Талака», «Тутэйшыя». Культавы беларускі паэт канца ХХ ст. Паэзія, грамадзянянская і творчая пазіцыя А.Сыса аказалі вялікі ўплыў на тагачаснае пакаленне беларускіх паэтаў.

Адзін з арганізатараў і прамоўцаў на першых дэмакратычных акцыях «Дзяды» 1987—1988 гг. і мітынга супраць разбурэння Верхняга Горада ў Мiнску.

Памёр А. Сыс ад сардэчнага прыступу на сваёй мінскай кватэры. Пахаваны ў роднай вёсцы — Гарошкаў.

Ацэнкі

У сваіх успамінах Валянціна Якімовіч адзначае, што яе «прыцягвалi i прыцягваюць да паэзii Анатоля Сыса мудрасць i, да наiўнасцi, надзвычайная шчырасць, прастата й узнёсласць, рамантычнае, вытанчана-пажадлiвае ўспрыняцце свету, непераадольная прага да жыцця й усведамленне яго найабмежаванасцi, iмпульсiўнасць i безабаронная, амаль дзiцячая, даверлiвасць у адносiнах да чытача».

Бібліяграфія

  • Сыс, А. Агмень. — 1988.
  • Сыс, А. Пан Лес. — Мінск: Мастацкая літаратура,1989. — 111с. ББК 84 Бел7 ISBN 5-340-00416-3.
  • Сыс, А. Сыс. — 2002.
  • Сыс, А. Лён. / укл., прадм. М.Скобла. — Мінск: Кнігазбор, 2006. — 436с. ББЛ 84 (4 Беи)ISBN 985-6824-35-4
  • Сыс,А. Alaiza / укл. А.Бяляцкі. — Вільня: Gudas, 2009. — 212с.
  • Сыс,А. Берагі майго юнацтва / укл., прадм. А.Бяляцкі.— Мінск: Галіяфы, 2016. — 250с. УДК821.161.3-1 ББК 84 (4Беи)-5 С95 ISBN 978-985-7021-97-0.

Спампаваць ці купіць кнігі

Званы
Пан Лес
Спампаваць: epub, fb2
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(