RU BE

Алесь Звонак

Алесь Звонак - беларускі драматург, пісьменнік, паэт, публіцыст

14 лютага 1907г - 2 лютага 1996г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Драматург, Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Руск. Алесь Звонак

Беларускі паэт, драматург, перакладчык, тэатразнавец. Псеўданімы: Алесін; П.Алесін; Сашка Звонак. Сараўднае імя Пётр Барысавіч Звонак.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і рабочага.

Выхоўваўся ў дзіцячым доме. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі (1925) накіраваны адказным сакратаром газеты «Чырвоная Полаччына». Узначальваў полацкую філію «Маладняка». З 1927 г. працаваў на Беларускім радыё, з 1929 годзе — у часопісе «Маладняк». У 1931 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1934 годзе — аспірантуру Акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе. Працаваў у АН БССР (1934—1935), у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1935—1936). У лістападзе 1936 года арыштаваны, у 1937 годзе асуджаны на 10 год зняволення, якое адбываў у лагерах Магаданскай вобласці. Пасля адбыцця тэрміну працаваў геолагам аб’екта, галоўным геолагам прадпрыемства (Магаданская вобласць). 29.12.1954 г. Вярхоўным судом рэабілітаваны. З 1955 г. жыў у Мінску. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1936 г.

Творчасць

З вершамі ў друку выступіў у 1925 г., а ў 1926 г. разам з Я.Бобрыкам і Я.Туміловічам выдаў зборнік «Пунсовае ранне». Аўтар зборнікаў вершаў «Буры ў граніце» (1929), «На лінію агню» (1932), «Мая Радзіма» (1935), «Табе адной» (1957), «Запаветнае» (1961, вершы і паэмы), «Россып» (1967), «Прадчуванне» (вершы і паэма, 1974), «Санеты» (1982), «Ружовая чайка» (1985), паэм «Каршун» (1930) і «Загай» (1931). У 1977 годзе выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1987 годзе — «Сябрына: Выбраныя творы».

Выступаў у галіне крытыкі, драматургіі тэатра і кіно. Аўтар п’есы «Навальніца будзе» па матывах трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» (1960, пастаўлена ў 1959), сцэнарыяў навукова-папулярных фільмаў «Якуб Колас» (1962), «Вобразы і думы» (1965). У 1973 г. выдаў кнігу артыкулаў і ўспамінаў «Неспакойныя сэрцы».

Пераклаў на беларускую мову «Дуэль. Іоныч» А.Чэхава (1931), «Апошні з удэге» А.Фадзеева (з М.Хведаровічам, 1935), «Віцязь у тыгравай шкуры» Ш. Руставелі (з М.Хведаровічам, 1966), зборнік лірыкі Д.Кугульцінава «Святло жанчыны» (1975), асобныя творы А.Пушкіна, М.Някрасава, М.Святлова, У.Лугаўскога, А.Пракоф’ева, Я.Смелякова, М.Галоднага, М.Рыльскага. М.Бажана, П.Тычыны, А.Малышкі, У.Сасюры, Т.Масэнкі, Р.Гамзатава, А.Туманяна, І.Бехера, У.Кавальскага, Ю.Славацкага і інш.

Узнагароды і прэміі

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1992) — за кнігу паэзіі «Святлацені».

Узнагароджаны медалём.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(