RU BE

Адам Глобус

Адам Глобус - беларускі пісьменнік, паэт, мастак

29 верасня 1958г

Мінская вобласць, Дзяржынскі раён, Дзяржынск

Пісьменнік, Паэт, Мастак

Руск. Адам Глобус

Беларускі пісьменнік, мастак, выдавец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка В. Адамчыка. З 1959 жыве Мінску. Скончыў педагагічнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча (1977), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі ўніверсітэт (1983). Вучыўся ў мастака Альгерда Малішэўскага. Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, рэдактарам у часопісе «Родник» (з 1987). Цяпер займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1988), СП БССР (з 1989).

Творчасць

У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 (газета «Літаратура і мастацтва», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг «Парк» (паэзія, 1988), «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданняў, 1989), «Смерць — мужчына» (1992), «Скрыжаванне» (1993), «Дамавікамерон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995), «Койданава» (1997), «Новы дамавікамерон» (1998), «Post scriptum» (1999), «Тэксты» (зборнік усіх папярэдніх кніг, 2000), «Браслаўская стыгмата» (2001), «Сшыткі» (2003), «Дом» (2005), «сУчаснікі» (2006), «Літары» (2006), «Play.by» (2009). Публікаваўся ў складзе зборнікаў, «Круглы год» (зборнік хоку беларускіх аўтараў, 1996), «Сучасная беларуская проза» (зборнік, 2003).

Бібліяграфія

  • Адам Глобус. Імёны. Літаратурныя партрэты / Пад рэд. В. Акудовіча. — Мн.: Логвінаў, 2013. — 122 с. — (Бібліятэка «Беларускі калегіюм»). — 300 экз. — ISBN 978-985-6991-063-2.
  • «Парк» (паэзія, 1988)
  • «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданьняў, 1989)
  • «Смерць — мужчына» (1992)
  • «Скрыжаванне» (1993)
  • «Дамавікамерон» (1994)
  • «Толькі не гавары маёй маме» (1995)
  • «Койданава» (1997)
  • «Новы дамавікамерон» (1998)
  • «Post scriptum» (1999)
  • «Тэксты» (зборнік ўсіх папярэдніх кніг, 2000)
  • «Браслаўская стыгмата» (2001)
  • «Сшыткі» (2003)
  • «Дом» (2005)
  • «сУчасьнікі» (2006)
  • «Літары» (2006)
  • «Казкі» (2007)
  • «Convolutus», (2008)
  • «Замак», (2008)
  • PLAY.BY (2009)
  • Новае неба (2010)
  • Зваротная перспектыва (2016)

Дыскаграфія

Альбомы

  • «Песні» (Каўчэг, 2003)

Спампаваць ці купіць кнігі

Адзiнота на стадыёне
Спампаваць: fb2
Браслаўская стыгмата
Спампаваць: fb2
Віленскія казкі
Спампаваць: doc, fb2, txt
Дамавiкамерон
Спампаваць: fb2
Зваротная перспектыва
Сям’я
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(