RU BE

Вядомыя беларусы, якія нарадзіліся ў Хойніцкім раёне

Знакамітасці родам з Хойніцкага раёна: артысты, вучоныя, мастакі, пісьменнікі і іншыя вядомыя людзі, якія нарадзіліся тут.

Сачанка Барыс Іванавіч

15 мая 1936г - 5 ліпеня 1995г

Гомельская вобласць, Хойніцкі раён, Вялікі Бор

Пісьменнік

Беларускі пісьменнік, перакладчык і выдавец. Аўтар кніг прозы «Дарога ішла праз лес», «Зямля маіх продкаў», «Дарогі» і інш.; кніг для дзяцей «Кошык малін», «Бабка Адарка». Перакладаў з сербскай, славацкай, польскай моў.

Чытаць далей

Сачанка Барыс Іванавіч беларускі пісьменнік

Мележ Іван Паўлавіч

8 лютага 1921г - 9 жніўня 1976г

Гомельская вобласць, Хойніцкі раён, Глінішча

Драматург , Пісьменнік

Беларускі празаік, драматург, публіцыст. Аўтар цыкла раманаў «Палеская хроніка»: «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і «Завеі, снежань». Аўтар шэрагу літаратурна-крытычных артыкулаў, нарысаў. Па творах Мележа пастаўлены спектаклі, зняты фільмы.

Чытаць далей

Мележ Іван Паўлавіч беларускі драматург, пісьменнік

Канапелька Ала Іванаўна

14 лютага 1960г - 24 жніўня 2015г

Гомельская вобласць, Хойніцкі раён, Небытаў

Паэт

Беларуская паэтэса і перакладчыца. Аўтар паэтычных зборнікаў «Цвет алешыны» і «Летазлічэнне». Перакладала творы ўкраінскіх, курдскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў. Таксама пераклала выбраныя казкі з цыклу «Тысяча і адна ноч».

Чытаць далей

Канапелька Ала Іванаўна беларускі паэт

Барыс Пятровіч

17 ліпеня 1959г

Гомельская вобласць, Хойніцкі раён, Вялікі Бор

Пісьменнік

Беларускі пісьменнік, празаік. Яскравы прадстаўнік экзістэнцыялізму ў сучаснай беларускай літаратуры. Творы перакладзеныя на англійскую, французскую, нямецкую, рускую, польскую, чэшскую, балгарскую, славацкую, літоўскую, украінскую і іншыя мовы.

Чытаць далей

Барыс Пятровіч беларускі пісьменнік
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(