RU BE

Абезгаўз Залман Еўнавіч

10 красавіка 1920г - 26 верасня 1988г

Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Лепель

Гісторык

Руск. Абезгауз Залман Евнович

Беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1956).

Біяграфія

Удзельнік Другой сусветнай вайны. У 1945 скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. З 1945 супрацоўнік Архіўнага ўпраўлення БССР. З 1948 па 1956 малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі перыяду капіталізму Інстытута гісторыі АН БССР. У 1956 абараніў кандыдацкую працу на тэму «Исторические предпосылки формирования пролетариата в Белоруссии (вторая половина XIX века)». З 1956 па 1988 працаваў старшым навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі Беларусі перыяду капіталізму Інстытута гісторыі АН БССР.

Навуковыя інтарэсы

Даследаваў гісторыю рабочага класа Беларусі дарэвалюцыйнага перыяду.

Творы

  • Рабочий класс Белоруссии в начале XX в. (1900—1913 гг.) / З. Е. Абезгауз; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1977. — 168 с.: диагр.
  • Развитие промышленности и формирование пролетариата Белоруссии во второй половине XIX века / З. Е. Абезгауз ; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1971. — 179 с.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(