RU BE

Беларускія музыкі

Алесь Камоцкі

9 чэрвеня 1958г

Мінская вобласць, Барысаўскі раён, Барысаў

Гітарыст, Музыка, Паэт

Беларускі паэт, бард, выканаўца ўласных песен. У 1980-х саксафаніст гуртоў «Близнецы», «Zartipo». У другой палове 80-х пачаў выступаць як выканаўца ўласных беларускамоўных песень і песень на вершы вядомых паэтаў. Аўтар некалькіх зборнікаў паэзіі.

Чытаць далей

Напалеон Орда

11 лютага 1807г - 26 красавіка 1883г

Брэсцкая вобласць, Іванаўскі раён, Варацэвічы

Кампазітар, Літаратар, Музыка, Піяніст, Скульптар, Мастак

Беларускі і пoльскі мастак, кампазітар, піяніст і педагог. Замалёўваў пейзажы і будынкі, звязаныя з жыццём вядомых людзей. Выявы Мірскага і Нясвіжскага замкаў, замалёванныя ім, былі выкарыстаны дзеля афармлення беларускіх грашовых купюраў.

Чытаць далей

Лявон Вольскі

14 верасня 1965г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Гітарыст, Музыка, Паэт, Празаік, Мастак

Беларускі музыкант, літаратар, мастак, вядучы. Заснавальнік «Мроі», N.R.M. і «Крамбамбулі». Таксама граў і спяваў у гуртах «Новае Неба» і «Zet». Уладальнік шматлікіх музычных узнагарод. Аўтар зборнікаў паэзіі «Калідор», «Фотаальбом».

Чытаць далей

Лера Сом

12 жніўня 1966г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Полацк

Музыка, Пісьменнік, Паэт

Беларуская паэтэса, бард. Удзельніца шматлікіх фестываляў бардаўскай песні. У 2000 годзе выдала касету аўтарскіх песень «Genius Loci». Аўтар цыклу фантастычных апавяданняў «Некалькі гісторый з жыцця Руніты Магі», аповесці «Суполка Вогнішча».

Чытаць далей

Ігар Варашкевіч

15 жніўня 1960г

Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, Баранавічы

Музыка, Мастак

Беларускі рок-музыкант, мастак. Быў вакалістам, потым лідарам гурта «Бонда». Пасля распаду «Бонды» ў 1989 годзе, сышоў у гурт «Рокіс», які ў 1991 годзе пераўтварыўся ў гурт «Крама», у якім грае дагэтуль.

Чытаць далей

Кулінковіч Аляксандр Міхайлавіч

18 мая 1972г - 4 жніўня 2018г

Мінская вобласць, Смалявіцкі раён, Смалявічы

Акцёр, Музыка, Спявак, Паэт

Беларускі рок-музыкант, журналіст, паэт, заснавальнік і вакаліст гурта Neuro Dubel. Браў удзел у некаторых запісах і канцэртах гурта «Крамбамбуля». Быў калумністам газеты «Советская Белоруссия».

Чытаць далей

Віталь Рыжкоў

28 красавіка 1986г

Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, Магілёў

Музыкі, Пісьменнікі, Паэты

Беларускі паэт, перакладчык. ўтар кнігі вершаў «Дзверы, замкнёныя на ключы». Лаўрэат прэміі «Дэбют» імя М.Багдановіча за найлепшую дэбютную кнігу. Мае ўласны музычны рэп-праект Angst, удзельнічае ў гурце Belaroots.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(