RU BE

Лера Сом

Лера Сом - беларускі музыка, пісьменнік, паэт

12 жніўня 1966г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Полацк

Музыка, Пісьменнік, Паэт

Руск. Лера Сом

Беларуская паэтэса, бард. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1998).

Біяграфія

Скончыла Віцебскі педагагічны інстытут. З 1989 года працуе настаўнікам у СШ № 5 г. Полацка (у дадзены час гэта СШ № 14 г. Полацка). У 1999 годзе скончыла завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Адна з кіраўнікоў полацкага літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне» (2001—2005). Жыве ў Полацку.

Творы

Паэтычныя зборнікі

  • «Блюз каралеўскай кухні» (1994)
  • «Адзінокая зорка» (1996)
  • «Там, на небе» (2000)
  • «Свабода Слова Зіма» (2005)
  • «Каралева прыйдзе ноччу» (2007)

Удзельніца шматлікіх фестываляў бардаўскай песні. У 2000 годзе выдала касету аўтарскіх песень «Genius Loci». Аўтар цыклу фантастычных апавяданняў «Некалькі гісторый з жыцця Руніты Магі» (1993), аповесці «Суполка Вогнішча» (2001)

Спампаваць кнігі

Блюз каралеўскай кухні
Спампаваць: pdf
Свабода Слова Зіма
Спампаваць: pdf
Там, на небе
Спампаваць: pdf
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(