Беларускі журналіст, пісьменнік, член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1962 года.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1940—1943 гадах вучыўся ў Маскоўскім электратэхнічным інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, а затым у Куйбышаўскім індустрыяльным інстытуце. У снежні 1944 года вярнуўся ў Шклоў, працаваў тэхнікам-канструктарам на папяровай фабрыцы «Спартак». Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1949). У 1949—1952 гадах супрацоўнік рэдакцыі газеты «Сталинская молодежь», 1953—1964 — рэдакцыі газеты «Калгасная праўда» (1962—1990 — «Сельская газета»), 1965—1966 — адказны сакратар газеты «Літаратура і мастацтва», 1978—1983 — карэспандэнт «Сельскай газеты». Член СП СССР (з 1962).
Творчасць
Дэбютаваў апавяданнем у 1952 годзе (газета «Сталинская молодежь»). Значнае месца ў творчасці У. Шыціка займала фантастыка. Першая апублікаваная аповесць «Назаўсёды» выйшла ў 1958 годзе ў часопісе «Полымя». Аўтар аповесцей «Сосны адшумелі свае» (1960), «Апошняя арбіта» (1962), «Майская раніца» (1963), зборнікаў фантастычных апавяданняў і аповесцей «Зорны камень» (1967), «Парсекі за кармой» (1970), «У час не вярнуліся» (1975), «Масткі над абрывам» (1977), кніг фантастыкі і дэтэктываў «Другая версія» (1979), «Трансплутонавыя афеліі» (1982), «Левы рэйс» (1983), «Ускосныя доказы» (1985), «Камандзіроўка ў сваім горадзе» (1989), «Падстаўка» (1990), апавядання для дзяцей «Як малако на стол прыйшло» (1979).
Прызнанне
Узнагароджаны медалём.
Бібліяграфія твораў фантастыкі
Кнігі
- Апошняя арбіта: Фантастычная аповесць. Мінск, 1962.
- Последняя орбита: Фантастическая повесть / Пер. Н. Маркушевич. Минск, 1964.
- Зорны камень: Фантастычная аповесць. Мінск, 1967.
- Ultima orbita: Povestire fantastica / Trad. J. Block. Bucuresti, 1967. (Апошняя арбіта. На румынскай мове).
- Парсекі за кармой: Фантастычныя апавяданні і аповесць. Мінск, 1970.
- Сліди ведуть на Землю: Фантастична повість / Пер. В. Зінченко. Одеса, 1971. (На ўкраінскай мове).
- Трансплутонавыя Афеліі: Апавяданні і аповесць. Мінск, 1980.
- Левы рэйс: Аповесці і апавяданні. Мінск, 1983. (Бібліятэка прыгод і фантастыкі).
- Халыпа / Терж. Б. Гулов. Ашхабад, 1988. (Настаўнік. На туркменскай мове).
- Падстаўка: Аповесці. Мінск, 1990. (Бібліятэка прыгод і фантастыкі).
- Двойная бухгалтерия: Детективные повести и фантастические рассказы. Минск, 1993.
Публікацыі ў перыёдыцы
- Апошняя арбіта: [Раздзел з аднайменнай фантастычнай аповесці] // Піянер Беларусі. Мінск. 1962. 30 сакавіка.
- Апошняя арбіта: Фантастычная аповесць // Маладосць. Мінск. 1962. № 4.
- Кіб загаварыў апоўначы: Апавяданне // Піянер Беларусі. Мінск. 1964. 31 ліпеня.
- Капітан: Навукова-фантастычнае апавяданне // Бярозка. Мінск. 1964. № 10.
- Цені плывуць: Фантастычнае апавяданне // Бярозка. Мінск. 1966. № 3.
- Загадка сіняй планеты: Фантастычнае апавяданне // Беларусь. Мінск. 1966. № 4.
- Таямніца вечнай цемры: Фантастычнае апавяданне // Бярозка. Мінск. 1966. № 8.
- Сигналы в полночь: Фантастический рассказ / Перевод с белорусского // Знамя Юности. Минск. 1966. 16 ноября.
- Абдымкі Селены: [Фантастычная аповесць] // Піянер Беларусі. Мінск. 1966. 18, 25 лістапада; 2, 9 снежня.
- Плоскасці часу: Фантастычнае апавяданне // Бярозка. Мінск. № 12.
- Кіб загаварыў апоўначы: [Апавяданне] // Арлянятам: У 2-х тамах. Т. 2. Мінск, 1967.
- Мега-буна: Фантастычнае апавяданне // Маладосць. Мінск. 1967. № 1.
- Встреча на Бальдаре: [Рассказ] / Пер. В. Викторов // Нёман. Минск. 1967. № 4.
- Дублі: Фантастычнае апавяданне // Піянер Беларусі. Мінск. 1967. 12, 19 мая.
- Мега-буна: (Фантастический рассказ) // Зорька. Минск. 1967. 11, 18 сентября; 7, 14, 28 октября; 11, 18 ноября.
- Скачок у нішто: [Фантастычнае апавяданне] // Піянер Беларусі. Мінск. 1967. 6, 13, 20 кастрычніка.
- Памылка капітана: Фантастычнае апавяданне // Бярозка. Мінск. 1968. № 8.
- Чаргон ці не?: Фантастычнае апавяданне // Маладосць. Мінск. 1968. № 11.
- Агенчык у цемры: Фантастычнае апавяданне // Маладосць. Мінск. 1969. № 5.
- Настаўнік: Фантастычнае апавяданне // Бярозка. Мінск. 1969. № 6.
- Учитель: Фантастический рассказ / Перевод с белорусского // Юный техник. 1969. № 8.
- Трансплутонавыя Афеліі: Фантастычнае апавяданне // Беларусь. Мінск. 1970. № 1.
- Лісцік серабрыстай таполі: Фантастычнае апавяданне // Бярозка. Мінск. 1970. № 5.
- У час не вярнуліся: Фантастычнае апавяданне // Беларусь. Мінск. 1972. № 8.
- Гермес падказвае кірунак: [Фантастычнае апавяданне] // Бярозка. Мінск. 1972. № 8.
- Скачок в ничто: Фантастический рассказ // Мир приключений. Москва, 1973.
- Учитель: [Фантастический рассказ] // Зорька. Минск. 1974. 16 августа.
- Што будзе заўтра?: [Фантастычнае апавяданне] // Бярозка. Мінск. 1975. № 4.
- Настаўнік. Пераклад на армянскую мову М. Максапецян // Мост. Ераван. 1979.
- Наставник: [Фантастический рассказ] // Мир приключений. Москва, 1981.
- Таямніца Нікс Алімпійка: Раздзел з аповесці «Апошняя арбіта» // Бярозка. Мінск. 1982. № 8.
- Кіб загаварыў апоўначы: [Фантастычнае апавяданне] // Вяснянка. Мінск, 1983.
Спампаваць ці купіць кнігі
Слушайте звезды! (сборник)
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter