RU BE

Шынклер Хвядос Сяргеевіч

Шынклер Хвядос Сяргеевіч - беларускі драматург, пісьменнік, празаік, сцэнарыст

22 верасня 1903г - 25 кастрычніка 1942г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Заслаўе

Драматург, Пісьменнік, Празаік, Сцэнарыст

Руск. Федос Шинклер

Беларускі празаік, драматург і сцэнарыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы (1914—1920). З 1919 працаваў на чыгунцы тэлеграфістам, пасля — бібліятэкарам, загадчыкам клуба ў Рудзенску. Быў удзельнікам літаратурнага аб'яднання «Маладняк». У 1929—1931 — супрацоўнік бабруйскай газеты «Камуніст», са снежня 1931 — сакратар рэдакцыі раённай транспартнай газеты «Ударнік» (Жлобін). У 1935—1941 працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» і часопісе «Полымя». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Свярдлоўск. У 1942 пайшоў добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Чатыры месяцы вучыўся ў ваенным вучылішчы ў г. Кыштым Чалябінскай вобл.

Дэбютаваў допісамі ў газеты ў 1922. Першае апавяданне надрукаваў у 1928. Асобнымі выданнямі выйшлі апавяданне «Ічэ» (1929), зборнік апавяданняў «Стрэлачнік Мігай» (1930), апавяданне «Блок» (1933), аповесці «Сонца пад шпалы» (1933), «Запіскі інструктара Томана» (1934), «Пульс жыцця» (1950, выходзіла на рускай мове ў 1942 у Маскве). Аўтар аповесці для дзяцей «Петрык-завадатар» (1935). У 1960 выйшлі Выбраныя творы, у 1984 — кніга апавяданняў, аповесцей, успамінаў «Апошні рэйс».

Напісаў п'есу «Пачэсны рэйс» (апублікавана ў 1939), кінасцэнарый «Шчаслівы шлях» (з Ю.Рудзько, 1940). Выступаў з рэцэнзіямі, артыкуламі, нарысамі.

Спампаваць кнігі

СтрэлачнIк МIгай
Спампаваць: fb2, txt
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(