RU BE

Алесь Камоцкі

Алесь Камоцкі - беларускі гітарыст, музыка, паэт

9 чэрвеня 1958г

Мінская вобласць, Барысаўскі раён, Барысаў

Гітарыст, Музыка, Паэт

Руск. Камоцкий Алесь

Беларускі паэт, бард, выканаўца ўласных песен.

Біяграфія

У 1975—1976 навучаўся ў музычнай школе па класе кларнета (Маладзечна). У 1977—1979 гг. служыў у войску. У 1980-х саксафаніст гуртоў «Близнецы», «Zartipo». У 1986 годзе скончыў філасоўскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэту.

У другой палове 80-х пачаў выступаць як выканаўца ўласных беларускамоўных песень і песень на вершы вядомых паэтаў. У канцы 90-х стаў запісваць уласныя творы ў хатніх умовах, абсталяваў для гэтага кампакт-студыю. Актыўна выступае з канцэртамі. Аўтар некалькіх зборнікаў паэзіі.

Жыве ў Мінску. Былы муж беларускай паэтэсы і спявачкі Касі Камоцкай.

Бібліяграфія

  • Спроба ісці па расе (1997)
  • Наспадзяванае (2004)
  • Край, фотаальбом (2005), фота Вадзіма Грудзько
  • Глыбіня дажджу
  • 48, альбом, фота Вадзіма Грудзько

Дыскаграфія

Альбомы

  • Першы сшытак (1986)
  • Зорка спагады (1999), на вершы Рыгора Барадуліна
  • Псалмы (2000), на вершы Рыгора Барадуліна
  • Асяніна (2001), на філасоўскія вершы Ганада Чарказяна ў перакладзе з курдскае Рыгора Барадуліна
  • Дым (2002)
  • Дом (2003)
  • Дах (2006)
  • З бацькоўскай кружэлкі (2008), пераклады папулярных песен савецкіх часоў на беларускую мову
  • 9 (2009), альбом у стылі босса-нова

Супольныя праекты

  • Як усё ў жыцці (1998), на творы Уладзіміра Жылкі
  • Віно дажджоў (2002), на творы Уладзіміра Караткевіча
  • Паравіны году (2003), песні ў выкананні Зміцера Вайцюшкевіча
  • Бывайце здаровы! Bella Ciao (2004), італьянскія песні па-беларуску, беларускія — па-італьянску
  • Тузін. Перазагрузка (2009), пераклад лірыкі.
  • Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2 (2011), пераклад лірыкі.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(