RU BE

Паэты, якія нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці

Баравікова Раіса Андрэеўна

11 мая 1947г

Брэсцкая вобласць, Бярозаўскі раён, Пешкі

Пісьменнік, Паэт

Беларуская пісьменніца, перакладчыца. Дэбютавала ў друку ў 1960 годзе. У зборніках паэзіі «Рамонкавы бераг», «Слухаю сэрца» дамінуе тэма кахання, прага высокага духоўнага ідэалу, роздум пра час. Выдала кніжку казак і апавяданняў для дзяцей.

Чытаць далей

Баравікова Раіса Андрэеўна беларускі пісьменнік, паэт

Паўлюк Багрым

2 лістапада 1812г - 1891г

Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, Крошын

Паэт

Беларускі паэт. Ад літаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», які стаў хрэстаматыйным для беларускай літаратуры.

Чытаць далей

Паўлюк Багрым беларускі паэт

Пестрак Піліп Сямёнавіч

14 лістапада 1903г - 22 жніўня 1978г

Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, Сакоўцы

Пісьменнік, Паэт

Беларускі паэт, празаік. Дэбютаваў у друку ў 1926 (часопіс «Родныя гоні»). У 1940 апублікаваў першы зборнік вершаў «На варце». Тэме барацьбы ў Заходняй Беларусі прысвяціў раман «Сустрэнемся на барыкадах». Раман «Серадзібор» прысвечаны жыццю вёскі.

Чытаць далей

Пестрак Піліп Сямёнавіч беларускі пісьменнік, паэт

Таўлай Валянцін Паўлавіч

8 лютага 1914г - 27 красавіка 1947г

Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, Баранавічы

Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Беларускі паэт, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Як паэт-рэвалюцыянер фарміраваўся ў камуністычным падполлі (паэма «Непераможная» выдадзена на шапірографе, Вільня, 1928). Аўтар публіцыстычных нарысаў пра рэвалюцыйна-вызваленчую барацьбу.

Чытаць далей

Таўлай Валянцін Паўлавіч беларускі пісьменнік, паэт, публіцыст

Федзюковіч Мікалай Мікалаевіч

22 мая 1943г - 8 студзеня 1997г

Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, Гутава

Паэт

Беларускі паэт, перакладчык. Аўтар зборнікаў вершаў «Зямля-магніт», «Мілавіца», «Птушыны грай», «Макаў цвет». Яго вершы перакладаліся на літоўскую, украінскую і іншыя мовы. Перакладаў з рускай, французскай і ўкраінскай моў.

Чытаць далей

Федзюковіч Мікалай Мікалаевіч беларускі паэт

Янішчыц Яўгенія Іосіфаўна

20 лістапада 1948г - 25 лістапада 1988г

Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, Рудка

Паэт

Беларуская паэтэса, перакладчыца. Аўтарка зборнікаў лірыкі «Снежныя грамніцы», «Ясельда», «На беразе пляча». Выйшаў зборнік выбраных твораў. Асобныя вершы пакладзены на музыку. Аўтарка літаратурна-крытычных артыкулаў, рэцэнзій і інш.

Чытаць далей

Янішчыц Яўгенія Іосіфаўна беларускі паэт

Гардзей Віктар Канстанцінавіч

19 жніўня 1946г

Брэсцкая вобласць, Ганцавіцкі раён, Малыя Круговічы

Пісьменнік, Паэт, Празаік

Беларускі паэт, празаік, перакладчык. Аўтар зборнікаў паэзіі і кніжак вершаў для дзяцей. Выдаў кнігі прозы «Карані вечнага дрэва», «Уратуй ад нячыстага» і інш. Пераклаў на беларускую мову раманы Г. Флабера «Саламбо» і Р. Стывенсана «Чорная страла».

Чытаць далей

Гардзей Віктар Канстанцінавіч беларускі пісьменнік, паэт, празаік

Разанаў Алесь Сцяпанавіч

5 снежня 1947г - 26 жніўня 2021г

Брэсцкая вобласць, Бярозаўскі раён, Сялец

Пісьменнік, Паэт, Эсэіст

Беларускі пісьменнік і перакладчык. Вядомы як паэт-наватар, аўтар новых паэтычных форм. Аўтар паэтычных зборнікаў, якія лічацца этапнымі для беларускай паэзіі, сярод якіх — «Каардынаты быцця», «Шлях-360», «Сума немагчымасцяў».

Чытаць далей

Разанаў Алесь Сцяпанавіч беларускі пісьменнік, паэт, эсэіст

Макс Шчур

5 снежня 1977г

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Брэст

Пісьменнік, Паэт, Эсэіст

Беларускі паэт, перакладчык, эсэіст. Цікавіцца тэорыяй інтэрпрэтацыі, філасофіяй мастацтва, адносінамі паміж культурай і палітыкай. Аўтар п'есы «Смерць тырана», зборнікаў вершаў, шэрагу літаратуразнаўчых эсэ. Перакладае з чэшскай, англійскай.

Чытаць далей

Макс Шчур беларускі пісьменнік, паэт, эсэіст

Ян Збажына

31 сакавіка 1964г - 10 лютага 2011г

Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, Баранавічы

Пісьменнікі, Паэты, Празаікі

Беларускі паэт і празаік. Аўтар кнігі твораў «Пыл саркафагаў», зборніка паэзіі. Друкаваўся ў зборніках «Агледзіны», «Паэзія Берасцейшчыны „Дзядзінец“». Асобныя творы друкаваліся ў Баранавіцкіх газетах «Наш край», «Шаг», газеце ТБМ «Наша слова».

Чытаць далей

Ян Збажына беларускі пісьменнік, паэт, празаік

Арабейка Іван Сяргеевіч

26 сакавіка 1942г

Брэсцкая вобласць, Жабінкаўскі раён, Хмелева

Паэт

Беларускі паэт. Дэбютаваў вершам у 1963. Аўтар зборнікаў паэзіі «Услед за сонцам», «Асенні ранак». Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка за кнігу вершаў «Сказаць хачу».

Чытаць далей

Арабейка Іван Сяргеевіч беларускі паэт

Мароз Уладзімір Вікенцьевіч

11 чэрвеня 1953г

Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, Косава

Пісьменнік, Паэт, Рэжысёр, Сцэнарыст

Беларускі празаік, паэт, публіцыст, кінарэжысёр. Аўтар паэтычных зборнікаў «Голас», «Рэй», «Магілёў». Аўтар сцэнарыяў 60 дакументальных фільмаў. Фільм «Успаміны пра Міколу Равенскага» адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь.

Чытаць далей

Мароз Уладзімір Вікенцьевіч беларускі пісьменнік, паэт, рэжысёр, сцэнарыст

Пранчак Леанід Іванавіч

12 лістапада 1958г

Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён, Пранчакі

Паэт

Беларускі паэт і перакладчык. Аўтар кніг вершаў, мастацка-дакументальнай кнігі «Беларуская Амерыка». Больш за 200 вершаў паэта пакладзены на музыку, найбольш вядомыя з іх: «Даставай, Язэп, гармонік», «Пад зоркай Пагоні», «Каля Чырвонага касцёла».

Чытаць далей

Пранчак Леанід Іванавіч беларускі паэт

Марук Уладзімір Антонавіч

6 студзеня 1954г - 23 студзеня 2010г

Брэсцкая вобласць, Ганцавіцкі раён, Гута

Паэт

Беларускі паэт і перакладчык. Першыя вершы апублікаваў у 1972 (газета «Магілёўская праўда»). Аўтар зборнікаў паэзіі. Яго лепшыя вершы ўвайшлі ў асобныя анталогіі беларускай паэзіі. Займаўся перакладамі з узбекскай, армянскай, туркменскай моў.

Чытаць далей

Марук Уладзімір Антонавіч беларускі паэт

Лагвіновіч Іван Піліпавіч

16 студзеня 1940г - 29 сакавіка 2011г

Брэсцкая вобласць, Ганцавіцкі раён, Малькавічы

Паэт

Беларускі паэт. На Украіне пісаў вершы на беларускай і рускай мовах, у Беларусі толькі па-беларуску. Аўтар кніг паэзіі. Верш «Востраў» увайшоў у зборнік выбранай беларускай паэзіі «Агледзіны», 14 вершаў у альманах паэзіі Брэстчыны «Дзядзінец».

Чытаць далей

Лагвіновіч Іван Піліпавіч беларускі паэт
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(