RU BE

Арабейка Іван Сяргеевіч

Арабейка Іван Сяргеевіч - беларускі паэт

26 сакавіка 1942г

Брэсцкая вобласць, Жабінкаўскі раён, Хмелева

Паэт

Руск. Оробейко Иван Сергеевич

Беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў хіміка-тэхналагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1964). Тры гады працаваў на шклозаводзе «Нёман» (г. Бярозаўка). З 1968 у Брэсце — майстар змены на заводах зборнага жалезабетону (1968—1969), газавай апаратуры (1971—1973), выкладчык інжынерна-будаўнічага інстытута (1969—1970), галоўны інжынер спецкамбіната камунальна-бытавога абслугоўвання (1973—1975). З 1975 — старшы эксперт Брэсцкага аддзялення Гандлёва-прамысловай палаты БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1979).

Дэбютаваў вершам у 1963. Аўтар зборнікаў паэзіі «Услед за сонцам» (1972), «Асенні ранак» (1978).

Прызнанне

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2012) за кнігу вершаў «Сказаць хачу».

Спампаваць кнігі

Асенні ранак: вершы
Спампаваць: pdf
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(