RU BE

Навукоўцы, якія нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці

Громер Якаў Пінхусавіч

10 жніўня 1879г - 11 красавіка 1933г

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Брэст

Матэматык, Навуковец, Фізік

Вучоны ў галіне аналітычнай матэматыкі і рэлятывісцкай фізікі. Знайшоў неабходныя і дастатковыя ўмовы справядлівасці гіпотэзы Рымана ў аналітычнай тэорыі лікаў (няроўнасці Громера). Дапамагаў А. Эйнштэйну ў распрацоўцы тэорыі адноснасці.

Чытаць далей

Громер Якаў Пінхусавіч беларускі матэматык, навуковец, фізік

Мікуліч Аляксей Ігнатавіч

19 снежня 1934г - 12 студзеня 2021г

Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён, Жарабковічы

Антраполаг, Біёлаг, Навуковец

Беларускі антраполаг. Вывучае заканамернасць зменлівасці генетыка-антрапалагічных і адаптыўных тыпаў, генадэмаграфічных працэсаў сярод насельніцтва Беларусі і сумежных тэрыторый. Адзін з аўтараў працы «Нарысы па антрапалогіі Беларусі».

Чытаць далей

Мікуліч Аляксей Ігнатавіч беларускі антраполаг, біёлаг, навуковец

Фядосік Віктар Анатолевіч

9 лютага 1951г

Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, Сінкевічы

Гісторык, Навуковец

Беларускі гісторык, антыкавед, медыевіст. Даследуе праблемы гісторыі антычнага хрысціянства. Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, падручнікаў па гісторыі сярэдніх вякоў для ВНУ і школ, энцыклапедычных даведнікаў.

Чытаць далей

Фядосік Віктар Анатолевіч беларускі гісторык, навуковец

Федарук Анатоль Тарасавіч

1 красавіка 1939г

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Хабы

Біёлаг, Батанік, Навуковец

Беларускі вучоны ў галіне геабатанікі, інтрадукцыі раслін і садова-паркавага мастацтва. Навуковыя працы па інтрадукцыі і акліматызацыі раслін, праблемах культурфітацэнозаў, папуляцый дрэвавых інтрадуцэнтаў, рэпрадукцыі кветкава-дэкаратыўных раслін.

Чытаць далей

Федарук Анатоль Тарасавіч беларускі біёлаг, батанік, навуковец

Руцкі Аляксандр Уладзіміравіч

27 студзеня 1932г - 17 сакавіка 2015г

Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, Бартнікі

Медык, Навуковец

Беларускі траўматолаг-артапед. Ім прапанаваны шматлікія метады эфектыўнага лячэння пашкоджанняў апорна-рухальнага апарата, накіраваныя на скарачэнне тэрмінаў лячэння хворых і зніжэнне інваліднасці. Аўтар і сааўтар больш за 250 навуковых прац.

Чытаць далей

Руцкі Аляксандр Уладзіміравіч беларускі медык, навуковец

Сянкевіч Васіль Іванавіч

19 сакавіка 1959г

Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, Асіпавічы

Лінгвіст, Навуковец, Мовазнавец

Беларускі мовазнавец. Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў: фенаменалагічная лінгвістыка, інстытуцыянальная лінгвістыка. Даследуе праблемы прагмалінгвістыкі, семантыкі беларускай, польскай і рускай моў.

Чытаць далей

Сянкевіч Васіль Іванавіч беларускі лінгвіст, навуковец, мовазнавец
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(