RU BE

Гісторыкі, якія нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці

Сагановіч Генадзь Мікалаевіч

13 студзеня 1961г

Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, Турная

Археолаг, Гісторык

Беларускі гісторык, археолаг. Праводзіў раскопкі прыватнаўласніцкіх замкаў (Гарадоцкі, Глускі, Койданаўскі, Лоскі), даследаваў кавальства Беларусі эпохі феадалізму. Вывучае ваенна-палітычную гісторыю ВКЛ, сувязі Беларусі з немцамі ў сярэднявеччы.

Чытаць далей

Сагановіч Генадзь Мікалаевіч беларускі археолаг, гісторык

Клімчук Фёдар Данілавіч

27 лютага 1935г - 22 кастрычніка 2018г

Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, Сіманавічы

Гісторык, Лінгвіст

Беларускі мовазнаўца-дыялектолаг, гісторык. Аўтар больш як 200 навуковых прац. Асноўныя кірункі навуковае дзейнасці: дыялекталогія, тапаніміка, этнагенез, міжмоўныя і міжэтнічныя кантакты. Выдаў пераклад «Новага Запавету» на заходнепалескі дыялект.

Чытаць далей

Клімчук Фёдар Данілавіч беларускі гісторык, лінгвіст

Фядосік Віктар Анатолевіч

9 лютага 1951г

Брэсцкая вобласць, Лунінецкі раён, Сінкевічы

Гісторык, Навуковец

Беларускі гісторык, антыкавед, медыевіст. Даследуе праблемы гісторыі антычнага хрысціянства. Аўтар больш як 350 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, падручнікаў па гісторыі сярэдніх вякоў для ВНУ і школ, энцыклапедычных даведнікаў.

Чытаць далей

Фядосік Віктар Анатолевіч беларускі гісторык, навуковец

Чарота Іван Аляксеевіч

16 верасня 1952г

Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, Лышчыкі

Гісторык, Літаратуразнавец, Славіст, Філолаг

Беларускі славіст, перакладчык, літаратуразнавец. Свае навуковыя інтарэсы І. А. Чарота засяродзіў перш за ўсё на літаратурах і культурах славянскіх народаў. Аўтар каля 600 навуковых прац, сярод якіх кнігі «Беларуская савецкая літаратура за мяжой».

Чытаць далей

Чарота Іван Аляксеевіч беларускі гісторык, літаратуразнавец, славіст, філолаг

Сідарэвіч Анатоль Міхайлавіч

1 сакавіка 1948г

Брэсцкая вобласць, Ганцавіцкі раён, Задуб’е

Гісторык, Публіцыст

Беларускі гісторык, публіцыст. Выступае ў друку як публіцыст і літаратурны крытык. Аўтар навуковых прац і артыкулаў. Апублікаваў шэраг дакументаў беларускага руху, лісты і творы Аляксандра Бурбіса і Уладзіміра Жылкі, успаміны Ф. Стацкевіча.

Чытаць далей

Сідарэвіч Анатоль Міхайлавіч беларускі гісторык, публіцыст
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(